Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У Расеі кат і ахвяра даўно ператварыліся ў кентаўра», — пісьменьнік Сарокін

Уладзімір Сарокін
Уладзімір Сарокін

Расейскі пісьменьнік Уладзімір Сарокін — аўтар кніг «Дзень апрычніка», «Ледзяная трылёгія», «Пір», «Норма», «Чарга», 12 п’ес і 5 кінасцэнараў. У 2002 годзе Сарокіна абвінавацілі ў распаўсюдзе парнаграфіі, а расейская пракуратура пачала супраць яго крымінальную справу. Тады ж чальцы моладзевага пракрамлёўскага руху «Идущие вместе» дэманстратыўна зьнішчылі кнігу «Блакітнае сала», выкінуўшы яе ў пенапляставы ўнітаз. Іх абурэньне выклікала тое, што ў рамане Сталін займаецца сэксам з Хрушчовым, а Талстой аказваецца мазахістам. Пісьменьнік назваў гэтую акцыю «дзяржаўным ананізмам».

Тэлеканал «Настоящее время» сустрэўся з Сарокіным у Чарнагорыі і распытаў, чаму ў ягоных кнігах так шмат «графічнага», візуальна яркага гвалту.

​— У адным з вашых апавяданьняў выразна відаць, як упершыню дзіця бачыць жорсткасьць: бачыць і потым, мабыць, паўтарае. Я правільна ўлавіў вашую думку, што чалавек не нараджаецца жорсткім з самага пачатку? Што жорсткасьць пачынаецца з прыкладу, які ён бачыць вакол сябе?

— Так, вядома ж. Я вырас у таталітарнай дзяржаве, дзе жорсткасьцю было прасякнута ўсё. Яна, як паветра, запаўняла ўсё. Я ўспомніў Крым: я памятаю вельмі добра адно зь першых дзіцячых уражаньняў. Мне было, па-мойму, гадоў дзевяць. Мы з бацькам прыехалі ў Алупку і зьнялі такую амаль пуню. У двары расло абсалютна цудоўнае пэрсікавае дрэва. На дрэва можна было забрацца, яно было разлапістае.

Інтэрвію з расейскім пісьменьнікам Уладзімірам Сарокіным
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:17:36 0:00

І вось я залажу, зрываю пэрсік, ён мяккі, шурпаты. І раптам праз плот чую нейкія дзіўныя цяжкія ўсхліпы. А потым я зразумеў, што гэта суседзі. Там жыла сям’я: жонка, яе муж, які выпіваў, і бацька гэтай жонкі. Я разабраў, што гэта за гукі — гэта муж біў старога. Нарэшце, той адчайна спытаў: «За што ты мяне б’еш?» А той кажа: «Ды таму што хочацца».

Спалучэньне гэтай ідыліі, гэтага пэрсіка і вось гэтых дзіўных ўсхліпаў і удараў — вось, уласна, наша жыцьцё.

Вопыт гвалту уладай актыўна выкарыстоўваецца ў выглядзе пячорнага страху, каб палохаць масы

Усе савецкае дзяцінства, юнацтва — гэта было няспыннае сутыкненьне з гвалтам. Усюды: у дзіцячым садку, у школе, на вуліцы з хуліганамі, дома з савецкімі бацькамі і гэтак далей. Савецкія людзі не маглі выбіраць. За іх выбірала дзяржава: пачынаючы ад цыгарэт, якія яны павінны былі курыць, да ўсяго астатняга. Першае пакаленьне, якое нешта стала выбіраць само, — я думаю ім цяпер, напэўна, гадоў 30-35.

Гэты калясальны вопыт гвалту, як ледавік, паўзе, вядома, за постсавецкім чалавекам. І гэты вопыт гвалту уладай цяпер актыўна выкарыстоўваецца ў выглядзе пячорнага страху, каб палохаць масы...

— У людзей ў Расеі раптам зьявілася адчуваньне, што ім вельмі патрэбна нармальная паліцыя, для таго, каб сусед, якога вы назіралі з пэрсікавага дрэва, ня мог біць. Проста нармальны ўчастковы, не нейкі фантастычны звышпэрсанаж, не супрацоўнік дзяржбясьпекі, не бандыт, які, напэўна, думае, што ён аднаўляе справядлівасьць. Проста звычайны добры паліцыянт, які проста робіць сваю справу. Гэта так?

— Гэта голас маладога здаровага пакаленьня. Я жыву паміж Бэрлінам і Падмаскоўем. У Бэрліне рэдка бывае, калі я бачу паліцэйскіх, але бачу. Але там, вядома, за кілямэтар адчуваецца, што ідуць твае узброеныя абаронцы, і ў любой сытуацыі ты можаш на іх разьлічваць. У Маскве, калі я бачу паліцыю — разумею, што ўласна, ідуць узброеныя бандыты проста, якіх лепш абысьці.

— Я ўпэўнены, што вы гэта ведаеце, што раптам ва ўсім свеце адначасова зьявіўся рух #MeToo або #ЯНеБоюсьСказать. Вельмі шмат мужчын і жанчын, паглядзеўшы адно аднаму ў вочы, зразумелі, што яны рабілі гвалт бясконцая колькасьць разоў. Як вам здаецца, гэта унівэрсальная гісторыя для ўсяго сьвету? І ці пачнецца з гэтага моманту нейкая кропка незвароту да нецярпімасьці?

— У Расеі кат і ахвяра ўжо даўно ператварыліся ў такога кентаўра, яны разам існуюць. Іх вельмі цяжка падзяліць. У іх такі вечны палавы акт ідзе. І, улічваючы, што ўлада гэта актыўна выкарыстоўвае, ёй як раз нявыгадна ніякае пакаяньне. Гэта ідзе да нечага большага, але вельмі павольна, як мне здаецца. Хаця зноў жа пра гэта трэба спытаць маладых людзей.

XS
SM
MD
LG