Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дударскі клюб» адновіць бясплатныя вечарыны ў Менску

Дыскатэка пад дуду ў менскай кавярні
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:28 0:00
Наўпроставы лінк

Дыскатэка пад дуду ў менскай кавярні

Ад 17 кастрычніка ў менскай кавярні «Грай», на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 33, будуць граць на дудах і вучыць танчыць.

Пасьля вакацыяў «Дударскі клюб» вернецца на ўжо дзявяты музычны сэзон. Вечарыны будуць праходзіць раз на два тыдні, празь сераду, да канца красавіка.

У цяперашнім сэзоне выступы дудароў будуць адбывацца паводле прынцыпу «вольнага мікрафона», з танцамі і сьпевамі. Арганізатары абяцаюць прэзэнтаваць розныя адметныя традыцыйныя інструмэнты.

На мінулы сэзон на «Дударскі клюб» зьбіралі грошы праз краўдфандынг — набралася тысяча рублёў. У папярэдніх сэзонах імпрэзы рабілі «ўмоўна бясплатнымі»: трэба было заплаціць нейкую суму, на якую пасьля давалі напоі ў бары. Цяпер вечарыны бясплатныя.

XS
SM
MD
LG