Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомыя музыканты напісалі ліст Тэрэзе Мэй з просьбай не дапусьціць Brexit


Боб Гелдаф, аўтар адкрытага ліста Тэрэзе Мэй
Боб Гелдаф, аўтар адкрытага ліста Тэрэзе Мэй

«Brexit нанясе непапраўную шкоду культурнаму ўплыву Вялікабрытаніі, а таксама пашкодзіць кар’еры дзеячоў музычнай індустрыі краіны». Пра гэта гаворыцца ў лісьце прэм’ер-міністру краіны Тэрэзе Мэй, напісаным ірляндзкім музыкам Бобам Гелдафам, піша The Guardian.

Ліст таксама падпісалі вядомыя кампазытары, прадзюсэры і выканаўцы Эд Шыран, Рыта Ора, Стынг, Браен Іна, Дэйман Элбарн.

Падпісанты лічаць, што Вялікабрытанія «зробіць вельмі сур’ёзную памылку ў дачыненьні да музычнай індустрыі і вялікай колькасьці пакуль яшчэ не адкрытых талентаў, калі выйдзе з Эўразьвязу. У лісьце адзначаецца, што выдаткі на абсталяваньне, арэнду студый і правядзеньне тураў рэзка павысіліся пасьля падзеньня курсу фунта, якое адбылося пасьля рэфэрэндуму наконт выхаду Брытаніі з ЭЗ.

«Мы вырашылі загнаць сябе ў збудаваную намі самімі культурную турму», — адзначаюць аўтары ліста і заклікаюць Вялікабрытаніі і ЭЗ дамовіцца аб умовах іх разьяднаньня не пазьней за лістапад, каб не дапусьціць «жорсткага» выхаду, разрыву Брытаніі з дамоўленасьцямі ЭЗ і ўзьнікненьня нявызначанасьці адносна будучых адносін з Эўразьвязам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG