Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрыўся набор на бясплатныя курсы ўкраінскай мовы


Выпускнікі курсаў з сэртыфікатамі, у цэнтры амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім і старшыня ТБМ, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, 8 чэрвеня 2018 году
Выпускнікі курсаў з сэртыфікатамі, у цэнтры амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім і старшыня ТБМ, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, 8 чэрвеня 2018 году

Другі сэзон курсаў пачнецца ў кастрычніку, будуць дарослыя і дзіцячыя групы. Заняткі правозяцца пры падтрымцы ўкраінскай амбасады і Таварыства беларускай мовы.

Першы занятак другога сэзону для дарослых пройдзе 19 кастрычніка на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Запісацца на курсы можна праз актывістку Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сьвятлану Каваленку на Facebook або празь Ягора Дзёбіка на Facebook, а таксама па тэлефоне +37529 6031855 (Сьвятлана) або праз Viber +38068 6092925 (Ягор).

Першы занятак для дзяцей 12 кастрычніка. Пра дэталі запісу і курсаў можна даведацца ў Аксаны Цяпліцкай праз Facebook, а таксама па нумары +37525 9495660.

Летась каля сотні чалавек у Менску і Гомлі прайшлі курсы, больш за палову пасьпяхова здалі экзамэн і атрымалі сэртыфікаты розных ступеняў.

«Для мяне гэта вельмі добры паказьнік таго, што ўкраінскай мовай тут цікавяцца. І мы будзем рабіць усё, каб падтрымаць гэтую цікавасьць», — казаў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG