Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскую мову амаль выціснулі са школаў акупаванай часткі Данбасу


Урок украінскай літаратуры ў школе Данецка, 2016 год
Урок украінскай літаратуры ў школе Данецка, 2016 год

Фармальна ў самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» украінская мова «дзяржаўная», як і расейская. Але ў школах на падкантрольных баевікам тэрыторыях украінскую выкладаюць у разы меней, чым нават у часы татальнай русіфікацыі ў СССР.

У данецкіх школах урокі ўкраінскай мовы і літаратуры праводзяцца раз на тыдзень, а то і раз на два тыдні, у той час, калі ў суседнім Краматорску, што знаходзіцца пад кантролем уладаў Украіны, 4–6 раз на тыдзень. Для атрыманьня «атэстату» ў школах на акупаваных тэрыторыях экзамэны па расейскай мове і літаратуры абавязковыя, па ўкраінскай — не.

Экспэрты лічаць, што тую гадзіну ўкраінскай мовы на акупаваных тэрыторыях пакінулі, каб фармальна прытрымлівацца Менскіх пагадненьняў. Ва «ўнівэрсытэтах» вывучэньне ўкраінскай мовы зьведзенае на нуль.

У Данецкім нацыянальным унівэрсытэце (дакладней, тым, што ад яго засталося ў Данецку пасьля эвакуацыі ўнівэрсытэту ў Віньніцу) фармальна засталася катэдра ўкраінскай філялёгіі, але ў мінулым годзе на яе паступіла толькі адна студэнтка. Дэкан філфаку ДонНУ ў Віньніцы сьцьвярджае, што тую студэнтку ў Данецку неаднаразова прымушалі перавесьціся на расейскую філялёгію.

Ва ўкраінскія ВНУ штогод паступае каля тысячы абітурыентаў з тэрыторыяў, падкантрольных баевікам — ім дазваляюць здаваць уступныя іспыты паводле спрошчанай працэдуры, нават без украінскага атэстату аб сярэдняй адукацыі, але ўкраінская мова для іх абавязковая. Для дзяцей на акупаваных тэрыторыях Украіна стварыла сыстэму дыстанцыйнага навучаньня праз інтэрнэт — ёй карыстаецца каля 2500 школьнікаў.

«Це моя мова»: як російськомовні українці перейшли на українську

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG