Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскі тыдзень – 2018. Сёлета безь ляўрэата ў літаратуры — праз сэкс-скандал


Прыхільнікі Сьвятланы Алексіевіч сустракаюць яе пасьля ўручэньня Нобэлеўскай прэміі
Прыхільнікі Сьвятланы Алексіевіч сустракаюць яе пасьля ўручэньня Нобэлеўскай прэміі

1 кастрычніка стануць вядомыя прозьвішчы навукоўцаў, якіх узнагародзяць Нобэлеўскай прэміяй за ўнёсак у разьвіцьцё навукі ў намінацыі «Фізіялёгія і мэдыцына».

Таксама ў часе «нобэлеўскага тыдня» абвесьцяць ляўрэатаў у намінацыях па хіміі, фізіцы і эканоміцы. Апроч таго, будзе ўручаная Нобэлеўская прэмія міру.

А прэмія ў літаратуры сёлета не плянуецца. Яе прысуджэньнем займаецца Швэдзкая акадэмія, якая апынулася ў цэнтры сэксуальнага скандалу. Зрэшты, экспэрты сьцьвярджаюць, што аўтарытэт акадэміі быў падарваны і зь іншых прычынаў, якія патрабавалі рэформаў.

Сьвятлана Алексіевіч, беларуская ляўрэатка 2015 году, у камэнтары для Свабоды ўжо дзялілася думкай, ці варта было адмаўляцца ад уручэньня адной са знакавых прэмій.

Алексіевіч пра нобэлеўскі скандал: у Швэцыі праявілі прынцыповасьць

Яшчэ раней прадстаўнікі Швэдзкай акадэміі пацьвердзілі, што прысуджэньне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі па літаратуры адкладзена на 2019 год — тады будуць названыя адразу два ляўрэаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG