Менгарвыканкам даслаў афіцыйны адказ наконт праціўнікаў «дошкі БНР»

Фрагмэнт новай «дошкі БНР»
Фрагмэнт новай «дошкі БНР»

Намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Юркевіч адказаў на зварот журналіста Севярына Квяткоўскага наконт «дошкі БНР» — мэмарыяльнай шыльды для дома, дзе 100 гадоў таму абвясьцілі незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Нягледзячы на шэраг абяцаньняў, дошку ня вешаюць ужо 25 гадоў.

​Апошні да таго афіцыйны адказ быў такі: Ігар Юркевіч пісаў, што павесіць дошку перашкаджае «шэраг зваротаў ад грамадзянаў», а «пытаньне аб мэтазгоднасьці прыняцьця рашэньня па ўстаноўцы на разглядзе».​

Севярын Квяткоўскі папрасіў удакладніць, што за «шэраг зваротаў», колькі іх было і ад каго. Юркевіч адмовіў — спаслаўся на артыкул 28 Канстытуцыі Беларусі, паводле якога «кожны мае права на абарону ад незаконнага ўмяшаньня ў ягонае асабістае жыцьцё, у тым ліку ад замаху на тайну яго карэспандэнцыі, тэлефонных і іншых паведамленьняў, на яго гонар і годнасьць».

Пытаньне па-ранейшаму «на разглядзе» з прычыны «зваротаў грамадзянаў зь неадназначным стаўленьнем», атрыманыя ў невядомай колькасьці.

Тым часам пэтыцыя за тое, каб дошку нарэшце павесілі, сабрала больш за 3300 подпісаў.

Месяц працы і 133 кіляграмы бронзы. Як рабілі дошку ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці БНР

No media source currently available

На «звароты грамадзянаў» спасылаліся таксама ў адказе на пэтыцыю аб перайменаваньні станцыі менскага мэтро «Плошча Леніна», што пад плошчай Незалежнасьці, у адпаведнасьці з назвай апошняй.

Ад уладаў дабіліся адказу: было 40 лістоў наконт перайменаваньня, 31 ліст быў з адмоўным стаўленьнем да прапановы (апублікаванай у 2010 годзе ў дзяржаўных газэтах «Вечерний Минск» і «Минский курьер», а пасьля ў незалежных СМІ).

Звароты на Petitions.by за перайменаваньне ў 2018 годзе падпісалі 155 чалавек першую і 571 чалавек другую. Станцыю не перайменавалі.

​
XS
SM
MD
LG