Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дошку ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці БНР адкрыюць 23 сакавіка


Мэмарыяльную дошку на доме, дзе 100 гадоў таму была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, адкрыюць 23 сакавіка. Адрас — Валадарскага, 9.

Пачатак урачыстасьцяў а 13-й гадзіне. На адкрыцьці шыльды анансаваны выступ музыкаў, імёны якіх арганізатары трымаюць у сакрэце.

Дом Маліна ў Менску. Тут была абвешчана незалежнасьць БНР
Дом Маліна ў Менску. Тут была абвешчана незалежнасьць БНР

25 сакавіка 1918 году ў 9 доме на Серпухаўскай вуліцы (цяпер Валадарскага) была прынятая Трэцяя Ўстаўная Грамата, у якой абвяшчалася незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. ​

Заяўнік мерапрыемства Рыгор Сітніца сказаў Свабодзе, што накіраваў у Менгарвыканкам запыт з просьбай перакрыць вуліцу Валадарскага з 13 да 14 гадзіны. Адказ уладаў стане вядомы за некалькі дзён да ўрачыстасьці.

Першую шыльду ў гонар незалежнасьці БНР Алесь Шатэрнік зрабіў яшчэ ў 1993 годзе
Першую шыльду ў гонар незалежнасьці БНР Алесь Шатэрнік зрабіў яшчэ ў 1993 годзе

Новая шыльда робіцца з бронзы на ўзор папярэдняй, якую скульптар Алесь Шатэрнік адліў з сплаву алюмінію і крэмнію яшчэ ў 1993 годзе. Грошы на новую шыльду сабралі талакой усяго за тры гадзіны. Надпіс на новай дошцы зроблены афіцыйным правапісам; такое было патрабаваньне ўладаў.

«Думалі, часу наперадзе яшчэ шмат», — аўтар памятнай дошкі ў гонар БНР, якая чакала дазволу 25 год

Арганізатар краўдфандынгу для вырабу памятнай дошкі Глеб Лабадзенка напісаў у сваім фэйсбуку, што пасьля канчатковага разьліку засталося 1130 рублёў. Гэтыя сродкі перададуць на арганізацыю канцэрту «Сьвята Незалежнасьці» 25 сакавіка каля Опэрнага тэатру.

10 малавядомых месцаў на мапе Беларусі, зьвязаных з БНР

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG