Ігар Карней, Менск Ад сёньняшняга дня найстарэйшая FM-станцыя, якая пачала трансьляцыю на тэрыторыі Беларусі – “Радыё Рокс”, цалкам зьмяніла фармат вяшчаньня. Цяпер эфір на тры чвэрці будуць займаць беларускія выканаўцы, як таго запатрабаваў Аляксандар Лукашэнка, і на чвэрць – расейскія артысты. Кіраўніцтва радыё гэта тлумачыць тым, што межаваць паміж сабой усясьветную клясыку і беларускую эстраду, якая ёсьць копіяй расейскай, немагчыма.