У Доме літаратараў сабраліся пяць дзясяткаў чалавек, у асноўным сябры клюбу "Спадчына". Большая частка праграмы складалася зь вялікай лекцыі прафэсара Лыча пра лёс і разьвіцьцё беларускай мовы ад Сярэднявечча да нашых дзён.
Сьледам старшыня "Спадчыны" Анатоль Белы зладзіў невялікую цырымонію ўзнагароджаньня абраных клюбам навукоўцаў. Так, "за ўнёсак у разьвіцьцё айчыннай картаграфіі і стварэньне першага гістарычнага атлясу Беларусі" картограф Леў Казлоў атрымаў гліняны мэдаль з выявай Аркадзя Смоліча. Біёляг Язэп Стэфановіч, як і астатнія – мэдаль з выявай Барыса Кіта "за разьвіцьцё нацыянальнай геабатанікі, і разьвіцьцё навуковай тэрміналёгіі". Тамара Сухая і Людміла Майсеня – "за выданьне матэматычнай энцыкляпэдыі, і распрацоўку навуковай тэрміналёгіі".
(Майсеня:) "Вельмі важна, што гэтая ўзнагарода праходзіла не нейкія афіцыйныя праверкі. Яна прайшла праверку на значнасьць вамі, як прадстаўнікамі грамадзтва, адданымі нашай ідэі, і нашай мове".
(Стэфановіч: ) "Для мяне гэтая ўзнагарода даражэйшая за дзяржаўную".
Анатоль Белы пэрыядычна ладзіць падобныя ўрачыстасьці. Але мастак Алесь Цыркуноў атрымаў сапраўды ўнікальны падарунак. Слова Анатолю Беламу:
(Белы: ) "За працяг справы Васіля Быкава ў праўдзівым адлюстраваньні гісторыі нашай Бацькаўшчыны сродкамі жывапісу і за дабрачыннае ахвяраваньне сваіх твораў музэю выяўленчага мастацтва-збору Анатоля Белага ганаруецца мастак Алесь Цыркуноў фарбамі і пэндзлікам Васіля Быкава, перададзенымі яго жонкай Ірынай Міхайлаўнай музэю".
Анатоль Белы паабяцаў, што ў будучыні падобным чынам будуць угаранаваныя іншыя мастакі.