На мінулым тыдні у “Советской Белоруссии” быў зьмешчаны артыкул “Настройка эфіру. Як пераўтварыць колькасьць музыкі ў якасьць?”. Аўтарка Вікторыя Папова ацэньвала як станоўчую практыку дзяржаўнага кантролю за насычэньнем эфіру беларускіх FM-радыёcтанцыяў айчыннымі выканаўцамі. У якасьці прыкладаў прыводзіліся Нямеччына і Францыя, дзе, як сьцьвярджае журналістка, “жорстка ўздымаюцца пытаньні прыярытэту песеннай культуры перад “імпартаванай”.
А папярэджаньні Міністэрства інфармацыі тром радыёстанцыям за малы адсотак “беларускасьці” у эфіры газэта называе захадамі “хоць і суровымі, але якія не аспрэчыш”.
Праўда, у амбасадзе Нямеччыны ў Менску вырашылі такія аргумэнты ўсё ж аспрэчыць – прынамсі, у выглядзе адкрытага ліста. У лісьце падкрэсьліваецца, што Нямеччына, натуральна, надзвычай зацікаўленая захаваньнем уласнай культуры, аднак у краіне ня вызначаныя “нормы і квоты”, ня кажучы ўжо пра “загады з боку дзяржавы” на фармаваньне FM-эфіру.
Амбасада Нямеччыны лічыць, што толькі сумленным спаборніцтвам зь іншымі культурамі можна захаваць сваю нацыянальную ідэнтычнасьць.
А вось у дыпляматычным прадстаўніцтве Францыі сказалі, што пра нейкія падабенствы ў музычнай палітыцы казаць можна – у Францыі таксама існуюць пэўныя нормы “францускасьці” у эфіры. Але – у куды больш сьціплай прапорцыі.
Гаворыць супрацоўнік прэсавай службы амбасады Францыі ў Менску Кірыл Шафарэнка.
(Шафарэнка: ) “У Францыі нешта падобнае сапраўды існуе, але ў такім кантэксьце параўнаньне не да месца. Бо 40%, як гэта патрабуецца ў Францыі – гэта не 75%, натуральна. Дзейнічае гэтая пастанова ад 1996 году. А калі паводле заканадаўства – то гэта так званы Закон Пельша”.
Прадстаўнікі беларускай музычнай культуры, у сваю чаргу, выказваюцца, што новаўводзіны ў беларускім радыёэфіры пакуль мала адбіліся на іхнай творчасьці. Так, лідэр этна-гурту “Юр’я” Юры Выдронак кажа, што разам з высокімі адсоткамі, навязанымі радыёстанцыям “зьверху”, у мысьленьні кіраўнікоў станцыяў нічога ня зьмянілася.
(Выдронак: ) “Праблема больш фатальная і больш глябальная. Людзі ня вывучаюць традыцыі. Людзі, якія працуюць з аранжыроўкай, з вакалам, проста ня ведаюць народнай школы, якая больш моцная ў нас, чым нават опэрная… Я пры канцы месяца вымушаны зьяжджаць у Варшаву, каб рабіць студыю, бо проста няма ніякіх мажлівасьцяў тут нармалёва працаваць і стварыць што-небудзь нармалёва-нацыянальнае”.
Патрабуючы ад FM-радыёстанцыяў на тры чвэрці запаўняць эфір айчыннымі выканаўцамі, па-ранейшаму існуе негалосная забарона на зьяўленьне на FM-хвалях цэлага шэрагу гуртоў і выканаўцаў – перадусім, беларускамоўных.