Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зацьвердзіў помнік Янку Купалу і заявіў што зьявіўся ініцыятарам усталяваньня помніку


Валянціна Аксак, Менск Сёньня Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў праект помніку народнаму паэту Беларусі Янку Купалу, які сёлета ў трэцім квартале мяркуецца ўсталяваць у Маскве.

У распаўсюджаным з гэтай нагоды афіцыйным паведамленьні гаворыцца, што ініцыятарам ушанаваньня памяці народнага песьняра Беларусі ў расейскай сталіцы некалькі гадоў таму выступіў сам спадар Лукашэнка пад час сустрэчы з мэрам Масквы Юрыям Лужковым. Насамрэч першымі з гэтаю ініцыятываю выступілі сябры згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.

Праект помніка стварылі скульптары бацька і сын Гумілеўскія. Яны сталі пераможцамі закрытага конкурсу, што праводзіўся два апошнія гады міністэрствам культуры. У ім удзельнічалі толькі абраныя ўладамі чатыры праекты . Бронзавы манумэнт вышынёю чатыры мэтры будзе праўдападобна ўсталяваны на Кутузаўскім праспэкце Масквы.

Аднак на думку скульптара Алеся Шатэрніка, да якога яшчэ напачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя беларуская дыяспара Масквы зьвярнулася з прапановаю зрабіць мэмарыяльную шыльду для аднаго з будынкаў, які зьвязаны з купалаўскімі мясьцінамі ў расейскай сталіцы, усталёўваць помнік трэба на месцы загадкавае сьмерці народнага паэта.

І помнік гэты мусіў быць паводле праекту вядомага беларускага творцы Валяр’яна Янушкевіча. Менавіта яму замовілі зрабіць помнік Янку Купалу для расейскай сталіцы сябры маскоўскае суполкі беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. Гэты помнік па дамоўленасьці з уладамі Масквы меркавалася ўсталяваць там да 120-годзьдзя народнага песьняра.

Аднак беларускія ўлады зрабілі ўсё мажлівае, каб не дапусьціць рэалізацыі грамадзкае ініцыятывы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG