«Як заўсёды, прыхільныя да рэальнай інтэграцыі без прымусу да інтэграцыі»,— заявіў Лукашэнка.
Аляксандар Лукашэнка 27 лютага сустрэўся з экс-прэм’ерам Беларусі, а цяпер старшынём калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясьніковічам. Як піша БелТА, Лукашэнка анансаваў падпісаньне інтэграцыйнага дакумэнту аб ЭАЭС (Эўразійскі эканамічны саюз, у які ўваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан і Расея).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мясьніковіч расказаў, што будзе ў стратэгіі інтэграцыі, якую Лукашэнка хоча падпісаць у траўні«Мы плянуем падпісаць у траўні гэтага году ў Менску стратэгію інтэграцыі да 2025 году, — казаў Лукашэнка. — Вядома, мы павінны прапанаваць сур'ёзны варыянт гэтай стратэгіі. Без усялякіх там агаворак і гэтак далей.
Калі мы хочам пабудаваць наш саюз на рэальных прынцыпах інтэграцыі, а мы іх павінны ў гэтай стратэгіі яшчэ раз нагадаць, калі хтосьці забыўся, мы павінны прапанаваць рэальную праграму гэтай інтэграцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Пуцін зрабіў Лукашэнку нацыяналістам», — украінскія СМІ пра беларуска-расейскія спрэчкі
«Рэальная інтэграцыя з захаваньнем сувэрэнітэту і незалежнасьці»
У размовах пра гэтую інтэграцыю Лукашэнка ня згадваў «дарожных мапаў» інтэграцыі Беларусі і Расеі, пра якія летась былі спрэчкі між беларускімі і расейскімі ўладамі, а таксама акцыі пратэсту ў Беларусі. Але намякаў менавіта на іх:
«Мы застаемся, як заўсёды, адданыя рэальнай інтэграцыі без прымусу да інтэграцыі, — дадаў ён. — Новы тэрмін зьявіўся ў саюзе: прымус да інтэграцыі. І дзіўна, што пачалося гэта з прымусу да інтэграцыі Беларусі. Разумееце, пра што ідзе гаворка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Нічога новага. Лукашэнка гаворыць пра «інкарпарацыю» з боку Расеі ўжо 18 гадоўЛукашэнка сярод іншага згадаў, што ён яшчэ зь першым прэзыдэнтам Расеі Барысам Ельцыным падпісаў дакумэнты пра інтэграцыю Беларусі і Расеі, і там была «рэальная інтэграцыя [...] з захаваньнем сувэрэнітэту і незалежнасьці».
«Мы тады наогул не казалі пра тое, што хтосьці павінен страціць сувэрэнітэт і незалежнасьць, — згадаў Лукашэнка пра дамовы зь Ельцыным. — Пры ўсіх складанасьцях ў тыя часы мы знаходзілі рашэньні ў складаных пытаньнях. Калі разбагацелі, асабліва Расея, пачаліся незразумелыя штурханіна і валтузьня. І, як я ўжо сказаў, прымус да інтэграцыі».
Ён таксама адзначыў, што ў расейскіх СМІ адносна Беларусі цяпер «ідзе балбатня, рознага кшталту накаты і прапаганда» — маўляў, яму і Пуціну перадалі «ўсё, што пішуць пра Беларусь, беларускга прэзыдэнта і гэтак далей».
У ЭАЭС «учынілі нейкую валакіту і важданіну, мардабойства»
Лукашэнка абурыўся тым, што ў межах ЭАЭС «абсалютна няма адзінай прамысловай, аграрнай палітыкі» — замест працы, казаў ён, «учынілі нейкую валакіту і важданіну, якая даходзіць да мардабойства». Ад гэтага, адзначыў ён, «хто ж будзе хацець у такі саюз уступаць». Таму «мы мусім нарэшце пачаць будаўніцтва гэтага саюзу, калі хочам яго збудаваць».
«Калі не, ня трэба пудрыць адзін аднаму мазгі, — прапанаваў Лукашэнка. — Кожны будзе шукаць свой кірунак разьвіцьця і думаць, дзе яму быць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Выхад з саюзу з Расеяй — гэта амаль гарантаваная вайна», — палітолягЁн падкрэсьліў, што стрыжань, паказьнік і маяк ЭАЭС — стасункі Беларусі і Расеі. А некаторыя ўдзельнікі ЭАЭС, якіх Лукашэнка не назваў наўпрост, «проста тут целяпаюцца і чакаюць зручнага моманту, каб выскачыць зь яго».
Лукашэнка адзначыў, што ў ЭАЭС цяпер «пафігізм, што грунтуецца на нейкай абыякавасьці асобных дзяржаваў», а «тых свабодаў, што мы калісьці дэкляравалі, сёньня практычна няма» — ён згадаў свабоду перасоўваньня тавараў, паслугаў, працоўнай сілы і капіталу.
«Міністры па-свойму трактуюць» дамоўленасьці пра нафту
Лукашэнка таксама наракаў, што ягоныя дамоўленасьці з Пуціным пра пастаўкі нафты расейскія міністры па-свойму трактуюць. Маўляў, ён параўноўваў дакумэнты з запісамі сваёй размовы з Пуціным.
«Не пасьпелі з Пуціным дамовіцца аб тым, што яны нам за кошт прэміяў ці там чагосьці, гэта іх справа, кампэнсуюць зьніжэньне гэтага мыта, калі, напрыклад, мы мільярд даляраў ад мыту атрымлівалі ў мінулым годзе, а сёння 700 млн, то 300 млн Расея кампэнсуе, увечары ўжо міністры па-свойму трактуюць нашыя дамоўленасьці — двух прэзыдэнтаў», — адзначыў Лукашэнка, але не ўдакладніў, як да міністраў даносілі дэталі перамоваў з Пуціным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Дамоўленасьць аб нафце — гэта замірэньне на месяц-два», — аўтар нашумелай публікацыі ў «Коммерсанте»Акрамя таго, на думку Лукашэнкі, расейскія кампаніі «неабгрунтавана настойваюць» на дадатковых умовах, на прэміях, калі Расея прадае нафту нібыта па сусьветнай цане.
«Так прэмію плацяць тым, хто купляе, — заявіў ён. — Калі мы купляем тавар, матывуйце, вы нам прэмію дайце. Няма. Чаму — таму што няма нармальных правілаў. Права сілы: нахіліць, прымусіць. Гэта не нармальна».