Белы дом: Байдэн падчас саміту абмяркуе з Пуціным Украіну і Беларусь

Джо Байдэн, Уладзімір Пуцін, каляж
Джо Байдэн, Уладзімір Пуцін, каляж

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падчас саміту з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным абмяркуе вымушаную пасадку самалёта Ryanair і затрыманьне актывіста апазыцыі — паведаміла прэсавая сакратарка Белага дому Джэн Сакі

Пра гэта піша Reuters.

Сакі заявіла, што Байдэн таксама плянуе падчас саміту абмеркаваць Украіну.

Сустрэча лідэраў ЗША і Расеі адбудзецца 16 чэрвеня ў Жэнэве.

Рэспубліканскія заканадаўцы крытыкавалі Байдэна за згоду сустрэцца з расейскім лідэрам, нягледзячы на яго правакацыйныя паводзіны ў рэгіёне, — адзначае Reuters. Сакі заявіла, што крытыка была недарэчнай.

«Прэзыдэнт Злучаных Штатаў не баіцца супрацьстаяць нашым супернікам і выкарыстоўвае момант асабістай дыпляматыі, каб вызначыць пытаньні, якія выклікаюць занепакоенасьць, і шукаць магчымасьці для сумеснай працы ў тых абласьцях, дзе ў нас ёсьць узаемная згода», — патлумачыла прэсавая сакратарка прэзыдэнта ЗША.

​
XS
SM
MD
LG