«Дэпутаты Народнага савету Луганскай народнай рэспублікі» прагаласавалі за прызнаньне расейскай мовы адзінай дзяржаўнай.
Абавязаліся прымаць на сваю тэрыторыю сваіх грамадзян, а таксама грамадзян трэціх краін і асобаў без грамадзянства, якія незаконна ўехалі на іхную тэрыторыю або незаконна знаходзяцца на ёй.
У Кіеве прыкладна 500 прадстаўнікоў Украінскай рэстараннай асацыяцыі выйшлі на акцыю пратэсту каля будынку ўраду з патрабаваньнем зьняць усе абмежаваньні на працу кавярняў і рэстаранаў, уведзеных з прычыны распаўсюджваньня каранавірусу.
У Вярхоўнай Радзе пачалі зьбіраць подпісы за адстаўку міністра ўнутраных справаў Арсэна Авакава, паведаміў народны дэпутат з партыі «Слуга народу» Ігар Васільеў.
Украіна разглядае забарону на пастаўкі беларускай энэргіі да канца 2021 году, а пастаўкі зь БелАЭС пад пагрозай. Адной з умоў аднаўленьня паставак беларускай электраэнэргіі назвалі атрыманьне парытэтнага доступу ўкраінскай электрычнай энэргіі на рынак Беларусі.
У горадзе Бравары, які знаходзіцца за 11 кілямэтраў ад гарадзкой мяжы Кіева і забясьпечвае ўкраінскую сталіцу вялікай часткай працоўнай сілы, 29 траўня раніцай адбылася вялікая перастрэлка, у якой трое атрымалі раненьні, дзесяцёх у выніку затрымалі.
Апоўначы пятніцы Ўкраіна адкрыла 66 пунктаў пропуску на мяжы з краінамі Эўразьвязу і Малдовай, паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.
Пятро Парашэнка вярнуўся ў рэйтынг мільярдэраў Forbes пасьля сыходу з пасады прэзыдэнта Ўкраіны. Былы ўкраінскі лідэр займае трэцяе месца ў рэйтынгу. Сукупнае багацьце Парашэнкі — 1 мільярд 400 мільёнаў даляраў.
Акцыі пратэсту ўкраінскіх аграрыяў прымусілі Міжведамасную камісію Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю адкласьці канчатковае рашэньне аб абмежаваньні ўвозу азотных угнаеньняў на ўкраінскі рынак.
NATO павінна ўмацоўваць свой усходні флянг, бо расейская агрэсія не выключаная, лічаць аўтары дакладу Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі.
Суд у Кіеве 27 мая прызнаў незаконнай заяву былога кіраўніка Інстытуту нацыянальнай памяці Ўкраіны Ўладзіміра Вятровіча, што сымболіка дывізіі СС «Галічына» не зьяўляецца нацысцкай. Таксама ён абавязаў інстытут устрымацца ад распаўсюду такіх высноваў.
Яна Дугар застанецца пад хатнім арыштам да моманту фактычнай выплаты вызначанага судом памеру грашовага закладу.
Нягледзячы на гандлёвыя перашкоды, Украіна лічыць рынак Беларусі для сваёй прадукцыі прыярытэтным.
Яго знайшла прыбіральшчыца ў памяшканьні ягонага офісу. Побач зь целам быў пісталет.
У Кіеве каля офісу кіраўніка партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё» Віктара Медведчука адбыліся сутыкненьні пратэстоўцаў зь сіламі аховы правапарадку.
Каля офісу кіраўніка партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё» Віктара Медведчука адбыўся выбух. Паліцыя затрымала двух чалавек па падазрэньні ва ўчыненьні выбуху, яшчэ некалькі чалавек зьбеглі.
Сьледзтва адмовілася ад абвінавачаньня затрыманага вайскоўца і музыкі Андрэя Антоненкі ў арганізацыі гэтага злачынства.
Праграма, разьлічаная на 18 месяцаў, дасьць Украіне доступ да 5 млрд даляраў. Гэтыя 5 млрд даляраў даюцца праз «адмысловыя правы пазыкі» (Special drawing rights) — фактычна, гэта крэдыт.
У Кіеўскім СІЗА зьявіліся платныя камэры з палепшанымі ўмовамі: тэлевізарам, душам, СВЧ-печкай. Мінюст Украіны абяцае пусьціць заробленыя такім чынам грошы на рамонт СІЗА. Але ці гатовыя зьняволеныя плаціць за сваю турму?
Прэзыдэнцкая сям’я Зяленскіх з нагоды Дня вышыванкі, які адзначаецца 21 траўня, вырашыла зрабіць падарункі лідэрам шэрагу краін сьвету.
У кабінэтах чыноўнікаў ва Ўкраіне няма партрэтаў прэзыдэнта. Што яшчэ зьмянілася за год кадэнцыі Ўладзіміра Зяленскага?
Фракцыя прапрэзыдэнцкай партыі «Слуга народу» ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны ініцыюе стварэньне камісіі, каб расьсьледаваць інфармацыю пра меркаваны ўплыў былога віцэ-прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна на экс-прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку.
Улады Ўкраіны з 22 траўня аслабляюць карантынны рэжым, уведзены з 12 сакавіка для папярэджаньня пашырэньня каранавірусу.
На думку Гіркіна, Данбас і анэксаваны Крым могуць вярнуцца пад кантроль Украіны толькі ў адным выпадку: калі Расея разваліцца. Сам бы ён гэтага не хацеў і, наадварот, марыць бачыць у складзе Расеі ўсю Украіну.
Паводле дэпутата, справа таксама тычыцца цяперашняга кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Андрэя Ермака
20% украінцаў лічаць Леаніда Кучму найлепшым прэзыдэнтам пасьля абвяшчэньня незалежнасьці, сьведчаць апытаньні групы «Рэйтынг».
Сёньня, у Дзень памяці ахвяраў генацыду крымскататарскага народу, у сьвеце ўспамінаюць злачынства, якое забрала тысячы чалавечых жыцьцяў і пакалечыла тысячы лёсаў, піша агенцтва УНІАН.
Штогод 18 траўня ў Украіне ўспамінаюць трагічныя падзеі 1944 году, калі карэнны крымскататарскі народ савецкая ўлада выслалі за межы паўвострава ў Цэнтральную Азію. Усяго дэпартавалі больш за 180 000 чалавек.
У траўні 2017 году пяты прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка забараніў на на тры гады сацыяльныя сеткі «УКантакце» і «Аднаклясьнікі», сайты групы Mail.Ru, службы «Яндэкс» і шэраг іншых рэсурсаў.
У Данецку сілавымі структурамі так званай «ДНР» у сакавіку сёлета быў арыштаваны Леанід Харчанка — адзін з чатырох абвінавачаных па справе аб катастрофе малайзійскага «Боінга» над Данбасам летам 2014 году, якая разглядаецца судом у Нідэрляндах.
Абяцаюць інфармацыю за пэрыяд 1917-1991 гадоў.
Міністар аховы здароўя Ўкраіны Максім Сьцяпанаў сьцьвярджае, што ўпершыню за ўвесь час карантыну ва Ўкраіне за мінулыя суткі колькасьць грамадзян, якія паправіліся ад COVID-19, перавысіла колькасьць тых, хто заразіўся.
Распад Савецкага Саюзу стварыў роўныя магчымасьці для разьвіцьця нацыянальных моў Беларусі і Ўкраіны. Але пасьля рэфэрэндуму 1995 году ў Беларусі і «моўныя» шляхі суседзяў разышліся — беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай, у той час як украінская ў гэты час умацоўвала свае пазыцыі.
Дазваляўся выезд на падставе ўнутранага пашпарта, якім цяпер ва Ўкраіне зьяўляецца плястыкавая картка (ID-картка). Але Беларусь не прызнала яе як дакумэнт, які дазваляе ўезд і выезд.
Але ў выпадку зьменаў у эпідэмічнай сытуацыі жорсткія абмежаваньні могуць вярнуць.
Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» заклікала ўкраінскія ўлады забясьпечыць выкананьне заканадаўства, якое прадугледжвае пакараньне за гвалт у дачыненьні да журналістаў.
Ва Ўкраіне перамогу антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой усясьветнай вайне з 2015 году афіцыйна адзначаюць 8 траўня як Дзень памяці і прымірэньня.
Грузія адклікала ў Тбілісі для кансультацый надзвычайнага і паўнамоцнага пасла ва Ўкраіне Тэймураза Шарашанідзэ, заявіўшы, што прызначэньне Саакашвілі «выклікае пытаньні». Пра гэта паведамляе «Эхо Кавказа» са спасылкай на кіраўніка МЗС Грузіі Давіда Залкаліяні.
Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны перагледзела прагнозны балянс электраэнэргіі на 2020 год, цалкам адмовіўшыся ад паставак зь Беларусі і Расеі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прызначыў былога губэрнатара Адэскай вобласьці і экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі кіраўніком Выканаўчага камітэту Нацыянальнай рады ў пытаньнях рэформаў.
Ужо два месяцы няма паседжаньняў у Менску Трохбаковай кантактнай групы для ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе. Бакі цяпер абмяркоўваюць праблемы ў рэжыме відэаканфэрэнцыі, а такі фармат не спрыяе дасягненьню рэальных вынікаў.
Маштабныя пажары на тэрыторыі ўкраінскай зоны адчужэньня пачаліся 4 красавіка з наўмыснага падпальваньня сухой травы.
Украіна тройчы падаўжала дзеяньне агульнанацыянальнага карантыну, абвешчанага ад 12 сакавіка ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу. Фармальна абмежаваньні будуць дзейнічаць да 22 траўня, але ўжо праз тыдзень яны стануць больш мяккімі.
Прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага 9 траўня ня будзе ў Менску на парадзе, паведамілі ўкраінскай рэдакцыі Свабоды ва ўпраўленьні інфармацыйнай палітыкі прэзыдэнта.
Пракурор заявіў, што бок абвінавачаньня даказаў: Януковіч хаваецца ад правасудзьдзя на тэрыторыі Расеі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі атрымаў бы большасьць галасоў выбарнікаў, калі б выбары адбыліся блізкім часам, сьведчаць дадзеныя сацыялягічнага дасьледаваньня Цэнтру Разумкова, праведзенага ў красавіку 2020 года і апублікаваныя 4 траўня.
Карантын, які быў уведзены ва Ўкраіне ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу, будзе падоўжаны да 22 траўня, але з 11 траўня будуць дзейнічаць пэўныя зьмякчэньні, абвясьціў 4 траўня прэм’ер-міністар Дзяніс Шмыгаль падчас пасяджэньня ўраду.
Адпаведнае паведамленьне пра істотныя зьмены ў маёмаснай сытуацыі апублікавана ў Адзіным дзяржаўным рэестры дэклярацый.
Хэрсонскія памідоры і перцы павязуць у Беларусь, нягледзячы на адміністрацыйныя бар’еры, каранавірус і карантын.
У Кіеве каля будынку ўраду, дзе з раніцы пратэстуюць прадпрымальнікі з патрабаваньнем завяршыць карантын з 1 траўня, паміж паліцыяй і мітынгоўцамі адбыліся сутыкненьні.
Загрузіць яшчэ