Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка вярнуўся ў рэйтынг украінскіх мільярдэраў Forbes


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка вярнуўся ў рэйтынг мільярдэраў Forbes пасьля сыходу з пасады прэзыдэнта Ўкраіны. Былы ўкраінскі лідэр займае трэцяе месца ў рэйтынгу. Сукупнае багацьце Парашэнкі — 1 мільярд 400 мільёнаў даляраў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Forbes зьвяртае ўвагу, што абяцаньне прадаць увесь бізнэс пасьля абраньня прэзыдэнтам Парашэнка выканаў толькі на 20 адсоткаў і прадаў толькі завод у Кіеве. Аграхолдынг і кандытарскую фабрыку Roshen экс-прэзыдэнт Украіны перапісаў на сына.

Першае месца ў рэйтынгу займае прадпрымальнік, прэзыдэнт данецкага футбольнага клюбу «Шахцёр» Рынат Ахметаў. Ён валодае актывамі ў мэталюргічных і энэргетычных кампаніях. Яго багацьце ацэньваецца ў 2 мільярды 800 мільёнаў даляраў. Forbes адзначае, што ў параўнаньні з 2013 годам багацьце прадпрымальніка скарацілася амаль у шэсьць разоў.

На другім месцы ў сьпісе найбагацейшых украінцаў — бізнэсмэн і філянтроп Віктар Пінчук з багацьцем 1 мільярд 400 мільёнаў даляраў. У мінулым годзе ён купіў 29 кватэраў для вызваленых з расейскай турмы маракоў і іншых палітычных зьняволеных, у тым ліку Алега Сянцова.

Усяго ў рэйтынгу Forbes восем украінцаў з багацьцем ня меншым за адзін мільярд даляраў: акрамя названых, гэта Аляксандар Гярэга і яго жонка Галіна (на адным радку), Генадзь Багалюбаў, Юры Касюк, Канстанцін Жэвага і Ігар Каламойскі.

Украінская вэрсія Forbes публікуе рэйтынг 100 найбагацейшых бізнэсоўцаў упершыню з 2016 году. Сукупнае багацьце ўдзельнікаў сьпісу перавышае 31 мільярд даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG