Намесьнікам старшыні прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стаў былы камандзір спэцпадразьдзяленьня «Альфа» Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Алег Чарнышоў.
Міністарка адукацыі, навукі і спорту Літвы Юргіта Шугждзінене выдзеліла дапамогу 88 студэнтам зь Беларусі на навучаньне ў 11 ВНУ Літвы.
У наступныя 5 гадоў Facebook хоча забясьпечыць працай для стварэньня мэтасусьвету 10 тысяч эўрапейцаў. «Гэтыя інвэстыцыі — вотум даверу да сілы эўрапейскай тэхналягічнай індустрыі», — заявілі ў інтэрнэт-гіганце.
Спушчальны апарат карабля «Ю. А. Гагарын» ( «Саюз МС-18») з касманаўтам Алегам Навіцкім, акторкай Юліяй Перасільд і рэжысэрам Клімам Шыпенка, прызямліўся ў стэпе Казахстану.
Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA накіравала касьмічны карабель Lucy да траянскіх астэроідаў Юпітэра.
Анколяг Надзя Пятроўская расказвае, якія рызыкі нясе пандэмія для анкапацыентаў, чаму рак — адно зь першых паказаньняў для вакцынацыі, і як пандэмія адбілася на дыягностыцы анкалягічных хваробаў, і чаму падчас пандэміі COVID-19 колькасьць людзей, якім упершыню дыягнаставалі рак, значна зьменшылася.
Мікрабіёляг Вікторыя Дароніна расказвае, чаму прышчэпка — адзіны надзейны спосаб барацьбы з пандэміяй, параўноўвае вакцыну з адмычкай, тлумачыць, як яна дзейнічае, і разбурае найбольш распаўсюджаныя міты пра вакцынацыю.
Прадстаўнікі аднаго з самых даходных сэктараў эканомікі масава пакідаюць Беларусь, а іншы бізнэс выбірае стратэгію чаканьня, адмаўляючыся ад новых інвэстыцый і праектаў. Пра гэта было заяўлена падчас дыскусіі «Дыялёг пра будучыню» ў адноўленым у Вільні стартап-хабе Imaguru.
Шматразовы карабель «Нью Шэпард» кампаніі Джэфа Бэзаса «Blue Origin» зьдзейсьніў у сераду другі пілятаваны субарбітальны палёт. Ён працягваўся крыху больш за 10 хвілін.
Паводле сэрвісу Downdetector, які адсочвае працу інтэрнэт-рэсурсаў, сёньня ў працы сайта Wikipedia.org здарыўся збой. «Вікіпэдыя» перастала адкрывацца адразу ў некалькіх краінах, у тым ліку і ў Беларусі.
Нобэлеўскую прэмію ў хіміі ў 2021 годзе прысудзілі Бэньяміну Лісту і Дэйвіду Макмілану за «разьвіцьцё асымэтрычнага арганакаталізу».
Заснавальнік кампаніі Facebook Марк Цукербэрг папрасіў прабачэньня за маштабны збой, у выніку якога больш 3,5 млрд карыстальнікаў сацсетак ва ўсім сьвеце на 6 гадзін былі адрэзаныя ня толькі ад сеткі Facebook, але і ад Instagram, Messenger і Whatsapp.
Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы ў 2021 годзе прысудзілі Сюкуро Манабэ, Кляўсу Гасэльману і Джорджа Парызі за «наватарскі ўнёсак у разуменьне складаных фізычных сыстэмаў».
Прычынай збою сталі зьмены канфігурацыі на магістральных маршрутызатарах, заявілі ў кампаніі. Таксама паведамілі, што дадзеныя карыстальнікаў не былі выкрадзеныя.
Онлайн-плятформа Downdetector, якая адсочвае статус вэбсайтаў у рэжыме рэальнага часу, паведаміла пра шматлікія скаргі карыстальнікаў на перабоі ў працы Instagram, Facebook і Whatsapp.
4 кастрычніка ў 18.20 першы энэргаблёк Беларускай атамнай электрастанцыі уключаны ў сетку. Ідзе павышэнне электрычнай магутнасці турбагенэратара.
Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізыялёгіі або мэдыцыны атрымалі Дэйвід Джуліюс і Ардэм Патапут’ян за за адкрыцьцё рэцэптараў тэмпературы і дотыку.
У Швэцыі абвесьцяць ляўрэатаў па мэдыцыне, фізыцы, хіміі і літаратуры. Прэмію міру традыцыйна прысудзяць у Нарвэгіі
Форум будзе працаваць з 1 па 3 кастрычніка ў Ковенскім унівэрсытэце Вітаўта Вялікага.
Заснавальніка Group-IB Ільлю Сачкова арыштавалі па справе аб дзяржаўнай здрадзе. Раней у офісе кампаніі адбыўся ператрус.
Толькі 4% стартапаў лічаць, што ніякіх прычынаў пакідаць Беларусь няма. Разам з тым шмат якія ІТ-спэцыялісты гатовыя вярнуцца ў Беларусь пасьля дэмакратычных зьменаў у палітыцы.
Урад Расеі ўнёс «Яндэкс.Браўзэр» і антывірус Касьперскага ў сьпіс праграм, абавязковых для ўсталяваньня перад продажам кампутараў, ноўтбукаў і сыстэмных блёкаў.
Для новага расьсьледаваньня ствараецца каманда з 20 экспэртаў. У ліку іншага ёй могуць даручыць праверыць магчымасьць зьяўленьня вірусу SARS-CoV-2 у лябараторыі.
Урады ва ўсім сьвеце ўсё больш умацоўваюць сваю ўладу над тэхналягічнымі плятформамі, прымушаючы бізнэс прытрымлівацца цэнзуры
Кампанія Google запатрабавала ад паплечнікаў зьняволенага расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага выдаліць два дакумэнты ў Google Docs са сьпісамі кандыдатаў на выбарах у Дзярждуму Расеі, рэкамэндаваных «Разумным галасаваньнем».
Польшча з кастрычніка 2022 году рыхтуецца прымаць газ па трубаправодзе Baltic Pipe.
Аплікацыя «Навальный» больш не даступная для расейскіх карыстальнікаў у Google Play і App Store. Пра гэта паведамляе каманда Аляксея Навальнага.
Кампанія SpaceX запусьціла касьмічны карабель Dragon на арбіту з мысу Канавэрал (штат Флорыда, ЗША). У яго экіпажы ўпершыню ў гісторыі касьмічных палётаў няма прафэсійнага астранаўта. Усе чатыры чалавекі на борце — касьмічныя турысты, якія правядуць на арбіце Зямлі тры дні.
Цяпер у зьняволеньні з палітычных матываў знаходзіцца 41 беларускі студэнт. Першым замежныя ВНУ падтрымалі былога студэнта БДУ Арцёма Баярскага.
Карпарацыя Apple выпусьціла абнаўленьні для сваіх апэрацыйных сыстэмаў, якое павінна ліквідаваць магчымасьць ўзламаньня iPhone праз праграмнае забесьпячэньне Pegasus ізраільскай кампаніі NSO Group з дапамогай iMessage.
Куба стала першай у сьвеце краінай, якая распачала вакцынацыю дзяцей ад двух гадоў. Для прышчэпак выкарыстоўваюцца мясцовыя прэпараты Abdala і Soberana. Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя яны пакуль не прызнаныя.
Марсаход Perseverance (Упартасьць) з другой спробы здабыў узор грунту з унутранай часткі вялікага кавалку горнай пароды на Марсе
Расейскае нагляднае ведамства «Роскомнадзор» абвясьціла аб блякаваньні яшчэ шасьці VPN-сэрвісаў, якія «парушаюць расейскае заканадаўства».
Сьледчы камітэт папрасіў Міністэрства інфармацыі заблякаваць тэлеграм-каналы, якія беларускія суды прызналі экстрэмісцкімі.
Мойра Ўілан, дырэктарка ў пытаньнях дэмакратыі і тэхналёгій амэрыканскай недзяржаўнай арганізацыі «Нацыянальны дэмакратычны інстытут» (NDI), расказала пра магчымасьці і пагрозы, які нясуць новыя тэхналёгіі.
Нацыянальнае касьмічнае агенцтва ЗША (NASA) паведаміла, што пачало лётныя выпрабаваньні электрычнага паветранага таксі з вэртыкальным узьлётам і пасадкай.
Грузавы касьмічны карабель Cargo Dragon амэрыканскай кампаніі SpaceX у нядзелю стартаваў з касмадрому на мысе Канавэрал у ЗША і паляцеў на Міжнародную касьмічную станцыю (МКС).
Кіраўнік ЕРАМ Аркадзь Добкін у інтэрвію dev.by выказаўся пра адʼезд талентаў зь Беларусі і неабходнасьць дыялёгу ўлады з грамадзтвам, які мог бы пачацца з спыненьня перасьледу за пераканьні.
Кампанія «Беларускія воблачныя тэхналёгіі» (beCloud) з 1 студзеня 2022 году будзе выконваць функцыі тэхнічнага адміністратара нацыянальнай дамэннай зоны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сваім указам увёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб стварэньні кібэрвойскаў.
Раённы суд у Маскве аштрафаваў сацыяльныя сеткі Facebook і Twitter на 15 і 17 мільёнаў рублёў адпаведна за адмову захоўваць у Расеі дадзеныя аб расейскіх карыстальніках.
Год таму ў Беларусі зьявіліся «Кібэрпартызаны». Гэтая ананімная група пачынала зь бяскрыўднай замены выяваў на афіцыйных сайтах і публікацыі сьпісаў сілавікоў. Цяпер яны ўзломваюць дзяржаўныя сэрвэры, атрымліваючы доступ да службовай і сакрэтнай інфармацыі.
Прадстаўнікі кампаніі T-Mobile пацьвердзілі, што зламысьнікі, якія нядаўна ўзламалі яе сэрвэры, здолелі выкрасьці файлы, якія зьмяшчаюць асабістую інфармацыю дзясяткаў мільёнаў чалавек
Кіраўнік карпарацыі Tesla, адзін з найбагацейшых людзей сьвету Ілан Маск заявіў, што яго кампанія вядзе працу над стварэньнем робата-андроіда.
SmartexLab займаецца IT-кансультацыямі і распрацоўкай праграмнага забесьпячэньня.
Аўтаматычная сыстэма засьцярогі генэратара на БелАЭС адключыла яго яшчэ 12 ліпеня. З таго часу чакалі, пакуль рэактар астыне, і шукалі прычыну спыненьня.
Аляксандару Лукашэнку 17 жніўня падалі праект указу пра сыстэму маніторынгу грамадзкай бясьпекі.
Не праходзяць плацяжы з Эўразьвязу кліентам у Беларусі.
Падчас «Вялікай размовы» 9 жніўня Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў заснавальніка кампаніі ЕРАМ Аркадзя Добкіна ў фінансаваньні пратэстаў і выказаў сумнеў у празрыстасьці камэрцыйнай дзейнасьці ІТ-гіганта.
Загрузіць яшчэ