Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі «кінаэкіпаж» вярнуўся на Зямлю пасьля здымак першага ў гісторыі фільма пра космас


Акторка Юлія Перасільд

Спушчальны апарат карабля «Ю. А. Гагарын» ( «Саюз МС-18») з касманаўтам Алегам Навіцкім, акторкай Юліяй Перасільд і рэжысэрам Клімам Шыпенка, прызямліўся ў стэпе Казахстану.

Трансьляцыя пасадкі вялася на сайце Раскосмасу.

Перасільд і Шыпенка ўпершыню ў сьвеце здымалі мастацкі фільм у космасе. Яны знаходзіліся на арбіце з 5 кастрычніка, Навіцкі — з 9 красавіка. Гендырэктар Раскосмасу Дзьмітры Рагозін заявіў у эфіры Першага канала, што іх самаадчуваньне здавальняючае.

Касьмічная драма пад працоўнай назвай «Выклік» — гэта гісторыя пра дзяўчыну-лекарку, якая ляціць на арбіту, каб выратаваць касманаўта. Фільм зьяўляецца сумесным праектам Раскосмосу, Першага канала і студыі Yellow, Black and White. Усяго на арбіце павінна было быць зьнята прыкладна 35-40 хвілін экраннага часу.

Дазвол на здымкі прасілі асабіста ў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. У лісьце на яго імя прадусары напісалі, што «ня лічаць магчымым саступаць амэрыканцам у пілятуемай касманаўтыцы, але для рэалізацыі іх ідэй патрэбны нетрывіяльны падыход з выкарыстаньнем сучасных інфармацыйных тэхналёгій». Пра амэрыканцаў прадусары фільма згадалі ня проста так. У траўні 2020 году кампанія SpaceX мільярдэра Ілана Маска разам з NASA і Томам Крузам абвясьцілі аб намеры зьняць першы ў сьвеце баявік у космасе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG