Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне створаць кібэрвойскі для абароны сувэрэнітэту


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сваім указам увёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб стварэньні кібэрвойскаў.

Як адзначаецца ў дакумэнце, кібэрвойскі плянуецца стварыць у сыстэме Міністэрства абароны Ўкраіны «для абароны сувэрэнітэту дзяржавы, забесьпячэньня абароназдольнасьці, папярэджаньня ўзброенага канфлікту ды супрацьдзеяньня агрэсіі ў кібэрпрасторы».

Плянуецца, што цягам двух месяцаў будзе распрацаваны і накіраваны на разгляд у парлямэнт праект закону аб стварэньні і функцыянаваньні кібэрвойскаў.

Яшчэ адным указам Уладзімір Зяленскі зацьвердзіў стратэгію кібэрбясьпекі Ўкраіны. У ёй адзначаецца, што адной з галоўных крыніц кібэрпагрозаў зьяўляецца Расейская Фэдэрацыя, якая актыўна рэалізуе інфармацыйнае супрацьстаяньне, заснаванае «на спалучэньні дэструктыўных дзеяньняў у кібэрпрасторы і інфармацынайна-псыхалягічных апэрацый». Паводле ўкраінскай улады, такія дзеяньні «ствараюць рэальныя пагрозы ажыцьцяўленьня актаў кібэртэрарызму і кібэрдывэрсій у дачыненьні да нацыянальнай інфармацыйнай інфраструктуры».

Украінскія спэцыялісты прагназуюць павелічэньне актыўнасьці міждзяржаўнага супрацьстаяньня і выведвальна-дывэрсійнай дзейнасьці ў кібэрпрасторы, і ў першую чаргу з боку Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG