Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускіх банкаў праблемы з плацяжамі праз сыстэму SWIFT


Дзяржаўны банк Беларусбанк
Дзяржаўны банк Беларусбанк

Не праходзяць плацяжы з Эўразьвязу кліентам у Беларусі.

Кліенты беларускіх банкаў паведамілі аб праблемах зь пераводамі з-за мяжы. У «Альфа-банку» выказалі здагадку, што замежныя банкі-пасярэднікі яшчэ ня выпрацавалі ўнутраных правілаў працы зь пераводамі ў Беларусь пасьля ўведзеных санкцый, паведамляе РБК.

Шэраг кліентаў беларускіх банкаў заяўляе, што ім не прыходзяць грошы з-за мяжы.

Аб праблемах заявілі кліенты «БСБ-Банку», банкаў «Дабрабыт», «БПС-Сбербанк», «БелВЭБ», «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Прыёрбанк» і «Альфа-банк».

Паводле інфармацыі Office Life, праблемы зь пераводамі паўсталі як у фізычных асоб, так і ў кампаній. У адной зь іх выданьню паведамілі, што «праблемы ёсьць нават зь пераводамі з трэціх краін».

«Калі партнэр, які знаходзіцца не ў Эўразьвязе, пераводзіць сумы ў эўра, нярэдка транзакцыі не прапускаюць банкі-карэспандэнты ў Эўразвязе», — гаворыцца ў артыкуле. Пры гэтым адзначаецца, што падобныя праблемы паўставалі і ў мінулыя тыдні.

Нацыянальны банк Беларусі адмовіўся ад камэнтароў. «Зьвяртайцеся ў камэрцыйныя банкі», — параілі Office Life ў прэс-службе рэгулятара. Але і ў іншых банках пакуль устрымаліся ад апэратыўных камэнтароў.

SWIFT — міжнародная сыстэма перадачы інфармацыі і ажыцьцяўленьня плацяжоў паміж банкамі. Да гэтай сыстэмы падлучана большасьць банкаў ва ўсім сьвеце, апроч Паўночнай Карэі і часткі банкаў Ірану.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG