Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію Нобэля ў хіміі прысудзілі за «разьвіцьцё асымэтрычнага арганакаталізу»


NOBEL-PRIZE/CHEMISTRY
NOBEL-PRIZE/CHEMISTRY

Нобэлеўскую прэмію ў хіміі ў 2021 годзе прысудзілі Бэньяміну Лісту і Дэйвіду Макмілану за «разьвіцьцё асымэтрычнага арганакаталізу».

«Адкрыцьцё асымэтрычнага арганакаталізу, узнагароджанае Нобэлеўскай прэміяй у хіміі 2021 году, падняло канструяваньне малекул на зусім новы ўзровень. Гэта ня толькі зрабіла хімію больш экалягічнай, але і значна палегчыла вытворчасьць асымэтрычных малекул», — заявіла швэдзкая Каралеўская акадэмія навук.

Так Бэнджаміна Ліста павіншавалі з прэміяй у інстытуце дасьледаваньняў вугалю, дзе ён працуе
Так Бэнджаміна Ліста павіншавалі з прэміяй у інстытуце дасьледаваньняў вугалю, дзе ён працуе

Летась ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі ў хіміі сталі Эманюэль Шарпэнт’е з Францыі і Джэніфэр Даўдна з ЗША «за распрацоўку мэтаду рэдагаваньня геному».

Першая Нобэлеўская прэмія ў хіміі была прысуджаная ў 1901 годзе нідэрляндзкаму хіміку Якабу Гендрыку вант Гофу.

Памер Нобэлеўскай прэміі ў 2020 годзе складаў 10 мільёнаў швэдзкіх крон (каля $1,1 млн).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG