Ці выгадавалася ў Беларусі за 25 гадоў кіроўная эліта, якая будзе бараніць незалежнасьць ад пагрозаў як з Захаду, так і з Усходу?
Яны будуць жыць у адной казарме з салдатамі-мужчынамі.
Каля менскага Палаца спорту адбыўся пікет Партыі БНФ. Некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Да завяршэньня парлямэнцкай кампаніі застаецца паўмесяца. Сёньня ў чарговым аглядзе Свабоды — пра некаторыя цікавыя эпізоды з гэтых выбараў.
Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі ацэньвае гістарычныя пэрспэктывы Беларусі, адказвае на пытаньне, чаму КХП байкатуе ўсе выбарчыя кампаніі, і даводзіць, што Аляксандар Лукашэнка — васал Масквы.
Калі Зьміцер Дашкевіч прамовіў заключнае слова і засьпявалі гімн «Магутны Божа», невядомыя маладыя людзі запусьцілі ў актывістаў некалькі яек і кінуліся наўцёкі.
АДКБ, Эўразійскі саюз, эканамічныя войны, непрызнаньне незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, збліжэньне і сваркі з Захадам — ці ёсьць трэнд у гэтых манэўрах беларускай зьнешняй палітыкі?
У сталічным парку Янкі Купалы адбыліся купалаўскія чытаньні. 25 гадоў таму Дэклярацыя Вярхоўнага Савету БССР аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь атрымала статус канстытуцыйнага закону. Чытаньні былі прысьвечаныя гэтай гадавіне.
Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў 9 артыкулаў з сайту 1863х.com экстрэмісцкімі. Самога Эдуарда Пальчыса — аўтара артыкулаў і ўладальніка сайту — на судзе не было.
1 студзеня, 25 сакавіка, 3 ліпеня, 27 ліпеня, 25 жніўня, 17 верасьня, 8 і 10 сьнежня — шмат варыянтаў і адсутнасьць кансэнсусу.
Падчас уганараваньня ў Крамлі расейскіх спартоўцаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін паабяцаў арганізаваць альтэрнатыўныя спаборніцтвы для паралімпійцаў, якіх за злоўжываньне допінгам адхілілі ў поўным складзе ад удзелу ў паралімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра.
Жыхар Крычава зьбіраўся балятавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, каб, як ён кажа, выправіць сытуацыю ў раённай эканоміцы.
Першы пікет, ужо ў сярэдзіне выбарчай кампаніі, правялі ў цэнтры Горадні кандыдаты ад дэмакратычных партыяў — АГП і Беларускай партыі «Зялёных».
Васілю Шарапаву давялося ўдзельнічаць у эпахальнай падзеі — афармляць «расчлянёны» помнік правадыру ўсіх народаў, зрынуты з п’едэсталу ў 1961-м.
«Роўна чвэрць стагодзьдзя таму Беларусь пасьля больш як сямідзесяці гадоў панаваньня савецкага акупацыйнага рэжыму зноў адрадзілася як сувэрэнная дзяржава, — гаворыцца ў сьвяточным звароце старшыні Рады БНР. — Дзень 25 жніўня 1991 году, калі Вярхоўны Савет БССР абвясьціў пра незалежнасьць Беларусі, стаўся днём вялікае беларускае гістарычнае перамогі».
Летась праз нарвэска-расейскі пераход у вёсцы Стурскуг прайшлі больш за 5,5 тысячы уцекачоў.
Падчас урачыстай цырымоніі ў пачатку гэтага тыдня новыя рэактыўныя сыстэмы залпавага агню беларускай вытворчасьці «Палянэз» перадалі 77-му асобнаму рэактыўнаму артылерыйскаму дывізіёну 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка абвінаваціў расейскія ўлады ў жаданьні захапіць Украіну і зрабіць яе часткай «расейскай імпэрыі». Таксама Расея, паводле яго слоў, хоча дэстабілізаваць сытуацыю ў сусьветным маштабе.
У новым цыклі Свабоды «Пасьля СССР. 25 год незалежнасьці» інтэрвію з лідэрам Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, адкрывальнікам Курапатаў Зянонам Пазьняком.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нефармальную сустрэчу зь вядомым амэрыканскім кінаакторам Стывэнам Сыгалам.
Замежныя грамадзяне змогуць наведваць бязь візы турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал» і прылеглыя да яго тэрыторыі. А гэта амаль што ўвесь Гарадзенскі раён і Горадня.
Эўрапейская сетка ENEMО не атрымала запрашэньня для назіраньня за выбарамі ў Беларусі. Цэнтравыбаркам і Міністэрства замежных спраў пакінулі без адказу адмысловы запыт ENEMО.
«Сталін — гэта адыёзная асоба, але ён быў вялікім кіраўніком. Лукашэнка як арганізатар ня менш таленавіты, чым Сталін».
Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія гэтымі днямі арганізоўваюць сустрэчы з выбарцамі, расказалі Свабодзе, што найбольш хвалюе людзей у іхніх акругах.
Кандыдат у дэпутаты ад АГП Уладзімер Кацора — адзін зь нямногіх кандыдатаў у Гомелі, хто ладзіць сустрэчы з выбарцамі. Дзьве такія сустрэчы адбыліся напярэдадні ў школе № 57 і ДК «Гомсельмаш». Імі зацікавіліся нават доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЭ, якія працуюць у рэгіёне.
Анкара праводзіць апэрацыю ў раёнах, падкантрольных «Ісламскай дзяржаве».
Аляксандар Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку з Днём незалежнасьці Ўкраіны.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў прыхільнасьць Амэрыкі ключавому для НАТО прынцыпу калектыўнай самаабароны.
У Менск прыехаў новы часовы павераны ў справах ЗША. Якія пэрспэктывы ў беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў?
Паліцыя затрымала некалькі дзясяткаў удзельнікаў акцыі кубанскіх фэрмэраў, якія ехалі на трактарах у Маскву, каб паскардзіцца прэзыдэнту Пуціну на карупцыю і рэйдэрскі захоп зямлі.
Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня ў гэтыя дні выступаюць на радыё і тэлебачаньні, праводзяць пікеты, арганізоўваюць сустрэчы з выбарцамі і нават абыходзяць кватэры.
25 жніўня суд Цэнтральнага раёну Менску пачне разгляд справы аб прызнаньні экстрэмісцкай «інфармацыйнай прадукцыі на сайце 1863x.com».
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заклікае палітыкаў патрабаваць спыненьня будаўніцтва Беларускай АЭС, паколькі яна пагражае Балтыйскім краінам.
Лідэры Нямеччыны, Францыі і Італіі сустрэліся 22 жніўня на востраве Вэнтатэне паблізу Нэапаля.
Нікаля Сарказі абвясьціў аб намеры ўдзельнічаць у праймэрыз партыі «Рэспубліканцы», па выніках якіх вызначыцца партыйны кандыдат у прэзыдэнты.
Мікалай Уласевіч з Астравецкага раёну, каго адмовілася друкаваць раённая газэта, запісаў выступ на тэлебачаньні і радыё
Беларускія чыноўнікі і вайскоўцы павінны падпісаць «Патрыятычны акт» — дакумэнт, які фіксуе «экзыстэнцыяльныя каштоўнасьці і мэты беларускай дзяржавы, галоўнымі зь якіх зьяўляюцца сувэрэнітэт і незалежнасьць».
Новы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Робэрт (Боб) Райлі прыбыў 22 жніўня ў Менск.
Глеб Лабадзенка зьвярнуўся ў Мінінфармацыі Беларусі з просьбай паспрыяць беларусізацыі тэлеэфіру на запраўках кампаніі «United Company», а да сяброў і знаёмых — з патрабаваньнем байкатаваць гэтую сетку.
Паўночная Карэя гатовая да нанясеньня прэвэнтыўнага ядзернага ўдару па ЗША і Паўднёвай Карэі ў адказ на сумесныя амэрыкана-паўднёвакарэйскія вайсковыя вучэньні Ulchi Freedom Guardian, што пачаліся на карэйскім паўвостраве.
Злучаныя Штаты папярэдзілі Расею пра намер абараняць сваіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Сырыі, калі яны падвергнуцца бамбардзіроўкам з боку расейскай або сырыйскай урадавай авіяцыі.
У чым палягаюць урокі маскоўскага путчу 91-га году? Чаму ў постсавецкіх краінах пасьля пачатку 90-х адбылося вяртаньне да аўтарытарызму? Як трэба праводзіць рэформы — хутка і рэзка альбо асьцярожна, улічваючы грамадзкія настроі?
У цэнтры сталіцы Чэхіі прыхільнікі радыкальнага руху «Ініцыятыва супраць ісламізацыі» ў нядзелю інсцэнавалі ўварваньне джыхадыстаў.
Колькі зарабляюць і колькі адпачываюць дэпутаты, дзе яны жывуць і ці прапануюць ім працу пасьля дэпутацтва.
Ці мог захавацца Савецкі Саюз? Хто заваяваў незалежнасьць для Беларусі? Перамога над камуністычным путчам у 1991 годзе была выпадковасьцю ці непазьбежнасьцю?
Выканаўцам тэракту на вясельлі ў Газіянтэпе, у выніку якога загінуў 51 чалавек, быў сьмяротнік 12-14 гадоў. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган.
Расейскі актывіст Раман Рослаўцаў просіць Украіну даць палітычны прытулак з-за перасьледу з боку ФСБ.
Такое прадпісаньне ўнесенае ў новую канцэпцыю грамадзянскай абароны ўпершыню ад моманту заканчэньня халоднай вайны.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведамляе, што «вядомы пісьменьнік» з Расеі папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне.
Фігуранта так званай справы антыфашыстаў Філіп Іваноў вызвалілі зь СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе.
Загрузіць яшчэ