Намесьнік старшыні руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец атрымаў афіцыйнае папярэджаньне акруговай выбарчай камісіі за агітацыю на пікеце.
Называць іслам «рэлігіяй тэрарызму» няправільна і несправядліва, заявіў журналістам папа рымскі Францішак на борце самалёта па дарозе з Польшчы ў Ватыкан.
«Як робяцца падобныя фальсыфікацыі, у краіне і за мяжой даўно і добра вядома па шматлікіх „рэпартажах“, „інфармацыйных перадачах“, „аналітычных артыкулах“ і нават „фільмах“»
Вайскоўцы ЗША нанесьлі авіяўдары па пазыцыях баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» у Лібіі. Як заявілі ў Пэнтагоне, раней з такой просьбай лібійскі ўрад зьвярнуўся да амэрыканскага камандаваньня.
Каб копію карціны ня скралі зноў, пікетоўцы зьмясьцілі карціну ў клетку і прымацавалі ланцугом да агароджы. Таксама да агароджы прымацавалі і іншыя экспанаты, у тым ліку выяву міністра Шуневіча ў форме НКВД, які трымае руку «пад казырок».
Чакаецца, што 94-я Сьвіслацкая выбарчая акруга ў Менску стане адной з самых канкурэнтных на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня.
У сырыйскай правінцыі Ідліб быў зьбіты расейскі верталёт Мі-8, на борце якога знаходзіліся тры члены экіпажа і два вайскоўцы.
На плошчы Свабоды ў Ерэване адбылося грамадзкае абмеркаваньне таго, што здарылася.
У армянскім грамадзтве адчуваецца вялікая незадаволенасьць палітычным рэжымам прэзыдэнта Сержа Саргсяна, але да радыкальных мэтадаў, якія выкарыстоўвалі ў Ерэване байцы групоўкі «Сасна црэр», армяне ня схільныя.
Натоўп падтрымаў музыкаў.
Расейскі вайскова-транспартны верталёт Мі-8 быў зьбіты ў выніку абстрэлу зь зямлі ў сырыйскай правінцыі Ідліб, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Расеі.
Люблінскі суд Масквы 1 жніўня адхіліў патрабаваньне Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (ФСВП) аб замене апазыцыянэру Аляксею Навальнаму ўмоўнага пакараньня на рэальны тэрмін.
Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу Ўльляны Захаранкі на ранейшае азначэньне суду Кастрычніцкага раёну сталіцы.
Лідэры АГП, руху «За cвабоду» і БХД заяўляюць, што па выніках фармаваньня ўчастковых выбаркамаў стала ясна — парлямэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядаюць стандартам АБСЭ.
Бацька і сын ідуць па розных баранавіцкіх выбарчых акругах. Адзін з Чарнавусаў вылучаецца ў парлямэнт ад Партыі БНФ, а другі — ад АГП.
Вольга Дамаскіна, цяпер ужо былая загадчыца Музэя традыцыйнага ручнога ткацтва Паазерʼя, страціла працу — патэнцыйная кандыдатка ў дэпутаты атрымала загад на звальненьне.
У перадачы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» учора, 31 ліпеня 2016 году, паказалі расьсьледаваньне «Прымат НІСЭПД».
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп пацьвердзіў сваё ранейшае выказваньне, што ў выпадку свайго абраньня ён разгледзіць пытаньне аб прызнаньні Крыма расейскім.
Каля Менскага гарадзкога суду, дзе сёньня разглядаецца касацыйная скарга 92-гадовай маці генэрала Юрыя Захаранкі, супрацоўнікі міліцыі складаюць пратаколы на ўдзельнікаў тэматычнага пікету, якія прыйшлі да суда на знак салідарнасьці з Ульянай Захаранкай.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына ў інтэрвію праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» пракамэнтавала незадаволенасьць апазыцыйных сілаў сваім малым прадстаўніцтвам у выбарчых камісіях.
Групоўка «Ісламская дзяржава» апублікавала відэаролік з заклікам да «джыгаду» супраць Расеі, паведаміла позна ўвечары 31 ліпеня агенцтва Reuters.
Паліцыя Армэніі апублікавала відэа, на якім бачна, як чальцы ўзброенай групы «Сасна црэр», якія 17 лiпеня захапілі тэрыторыю палка патрульна-паставой службы паліцыі Армэніі ў Ерэване, складаюць зброю і здаюцца ўладам.
Раман Бясьсьмертны — былы амбасадар Ўкраіны ў Беларусі, камэнтуе сытуацыю на паўднёвым усходзе Ўкраіны, расказвае пра прычыны нагнятаньня недаверу ў міжнароднай палітыцы і тлумачыць, чаму больш не займаецца «валянтэрствам» у рамках Менскіх працэсаў.
Паводле дадзеных Цэнтравыбаркаму, пакуль паступілі дакумэнты ад 263 прэтэндэнтаў. То бок на адно са 110 парлямэнцкіх месцаў прэтэндуюць больш за два чалавекі.
Чальцы ўзброенай групы «Сасна црэр», якая ад 17 ліпеня ўтрымлівала будынак палка патрульна-паставой службы паліцыі, здалася. Арыштавана 20 чалавек.
Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, паводле дадзеных ЦВК, вылучыліся 359 чалавек.
Анкара патрабуе ад Брусэлю адмяніць візы для турэцкіх грамадзян да кастрычніка. У адваротным выпадку Турэччына пагражае зрывам пагадненьня па ўцекачах.
Міністэрства аховы здароўя Армэніі паведамляе, што стан параненага члена групы «Сасна црэр» стабільна цяжкі. Паліцыя таксама паведаміла, што двое сябраў групы сёньня выйшлі з тэрыторыі палка ППС. Яны не былі параненыя і цяпер затрыманыя.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША заявіла, што расейскія спэцслужбы арганізавалі уцечку электронных лістоў. Яна таксама абвінаваціла Дональда Трампа ў падтрымцы Пуціна.
На перакрытым дэманстрантамі праспэкце Баграмяна ў Ерэване мужчына сярэдніх гадоў, абліўшы сябе бэнзінам, зьдзейсьніў спробу самаспаленьня. Аднак іншыя ўдзельнікі акцыі пратэсту зьбілі зь яго полымя.
Прэзыдэнт выказаўся на карысьць актыўнай аховы межаў і паведаміў, што ў выпадку вялікага міграцыйнага напору ён «ня быў бы супраць плота».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін наведаў балканскую дзяржаву Славенію, якая зьяўляецца чальцом Эўразьвязу і НАТО, але хоча таксама захоўваць сяброўскія адносіны з Масквой.
Для працы на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі БДІПЧ АБСЭ плянуе накіраваць 40 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых назіральнікаў.
Паводле сьведак, у Ерэване на тэрыторыі палка ППС, які два тыдні ўтрымліваюць узброеныя захопнікі, чуваць стрэлы і выбухі.
Раніцай 31 ліпеня лекары выйшлі з будынку палка патрульна-паставой службы ў Ерэване, які быў захоплены 17 ліпеня ўзброенай групай.
Яны патрабуюць ад міністра прыняцьця адмысловага загаду да ягоных падначаленых, якія будуць дзяжурыць на выбарчых участках падчас датэрміновага і асноўнага галасаваньня.
Многія зь іх — курсанты ваенных вучэльняў.
Ўзламаныя кампутарныя сыстэмы, якімі карыстаецца выбарчы штаб кандыдаткі ў прэзыдэнты ЗША ад дэмакратаў Гілары Клінтан.
Праваахоўныя органы затрымалі ўдзельнікаў мітынгу, разагнанага ў пятніцу ноччу.
Былы палітвязень і былы кандыдат на прэзыдэнта заклікае беларусаў патрабаваць сапраўдных выбараў на акцыі пратэсту 12 верасьня.
Сябры ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты ад дэмакратычных партыяў і рухаў цьвердзяць, што сабраць подпісы для вылучэньня ў кандыдаты не было цяжка. Аднак усіх хвалююць наступныя этапы выбарчай кампаніі: рэгістрацыя і падлік галасоў пасьля выбараў.
Улады Турэччыны за апошні тыдзень затрымалі каля пяцідзесяці журналістаў, амаль трыста супрацоўнікаў СМІ былі пазбаўленыя прэс-картак, заявілі ў Камітэце абароны журналістаў.
Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка 30 ліпеня заявіў пра затрыманьне экс-кіраўніка фракцыі Партыі рэгіёнаў Аляксандра Яфрэмава.
Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі Вадзім Салаўёў падрыхтаваў зварот на імя генэральнага пракурора РФ Юрыя Чайкі з прапановай вывучыць дзейнасьць БНФ і арганізацыі «Малады фронт» на прадмет экстрэмізму.
Спэцыяльная маніторынгавая місія (СММ) АБСЭ ў Данбасе заявіла, што баевікі «ДНР» у пятніцу заблякавалі аўтамабіль арганізацыі і запатрабавалі ў супрацоўнікаў пакінуць раён, паведамляе ВВС.
У Ерэване паліцыя разагнала мірныя акцыі пратэсту на вуліцы Харэнацы і ў квартале Сары-Тах, удзельнікі якіх выступілі ў падтрымку ўзброенай групы «Сасна црэр», якая ўтрымлівае будынак палка патрульна-паставой службы.
Паміж Вашынгтонам і Анкарой існуюць рознагалосьсі ў сувязі з «датычнасьцю» розных дзеячаў да спробы нядаўняга перавароту.
Справу разгледзела судовая калегія па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях Вярхоўнага суду.
Разглядалі справу Цурпанава тры дні. Ён прасіў суд, каб той вынес прыватнае азначэньне кіраўніцтву Ленінскага аддзелу міліцыі, Дэпартамэнту аховы і пракуратуры, бо ў супрацоўнікаў гэтых установаў бракуе юрыдычных ведаў і кваліфікацыі.
Загрузіць яшчэ