Лідэры Нямеччыны, Францыі і Італіі сустрэліся 22 жніўня на востраве Вэнтатэне паблізу Нэапаля.
Нікаля Сарказі абвясьціў аб намеры ўдзельнічаць у праймэрыз партыі «Рэспубліканцы», па выніках якіх вызначыцца партыйны кандыдат у прэзыдэнты.
Мікалай Уласевіч з Астравецкага раёну, каго адмовілася друкаваць раённая газэта, запісаў выступ на тэлебачаньні і радыё
Беларускія чыноўнікі і вайскоўцы павінны падпісаць «Патрыятычны акт» — дакумэнт, які фіксуе «экзыстэнцыяльныя каштоўнасьці і мэты беларускай дзяржавы, галоўнымі зь якіх зьяўляюцца сувэрэнітэт і незалежнасьць».
Новы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Робэрт (Боб) Райлі прыбыў 22 жніўня ў Менск.
Глеб Лабадзенка зьвярнуўся ў Мінінфармацыі Беларусі з просьбай паспрыяць беларусізацыі тэлеэфіру на запраўках кампаніі «United Company», а да сяброў і знаёмых — з патрабаваньнем байкатаваць гэтую сетку.
Паўночная Карэя гатовая да нанясеньня прэвэнтыўнага ядзернага ўдару па ЗША і Паўднёвай Карэі ў адказ на сумесныя амэрыкана-паўднёвакарэйскія вайсковыя вучэньні Ulchi Freedom Guardian, што пачаліся на карэйскім паўвостраве.
Злучаныя Штаты папярэдзілі Расею пра намер абараняць сваіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Сырыі, калі яны падвергнуцца бамбардзіроўкам з боку расейскай або сырыйскай урадавай авіяцыі.
У чым палягаюць урокі маскоўскага путчу 91-га году? Чаму ў постсавецкіх краінах пасьля пачатку 90-х адбылося вяртаньне да аўтарытарызму? Як трэба праводзіць рэформы — хутка і рэзка альбо асьцярожна, улічваючы грамадзкія настроі?
У цэнтры сталіцы Чэхіі прыхільнікі радыкальнага руху «Ініцыятыва супраць ісламізацыі» ў нядзелю інсцэнавалі ўварваньне джыхадыстаў.
Колькі зарабляюць і колькі адпачываюць дэпутаты, дзе яны жывуць і ці прапануюць ім працу пасьля дэпутацтва.
Ці мог захавацца Савецкі Саюз? Хто заваяваў незалежнасьць для Беларусі? Перамога над камуністычным путчам у 1991 годзе была выпадковасьцю ці непазьбежнасьцю?
Выканаўцам тэракту на вясельлі ў Газіянтэпе, у выніку якога загінуў 51 чалавек, быў сьмяротнік 12-14 гадоў. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган.
Расейскі актывіст Раман Рослаўцаў просіць Украіну даць палітычны прытулак з-за перасьледу з боку ФСБ.
Такое прадпісаньне ўнесенае ў новую канцэпцыю грамадзянскай абароны ўпершыню ад моманту заканчэньня халоднай вайны.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведамляе, што «вядомы пісьменьнік» з Расеі папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне.
Фігуранта так званай справы антыфашыстаў Філіп Іваноў вызвалілі зь СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе.
Расея хоча ператварыць Беларусь у «шэрую зону», якая будзе крыніцай пагроз бясьпекі і стабільнасьці краінам Захаду і Ўкраіне. Гэта можа абярнуцца стратай сувэрэнітэту і нацыянальнай катастрофай для беларускага народу.
Журналістку «Новай газеты» Юлію Латыніну ў суботу аблілі фэкаліямі непадалёк ад будынку рэдакцыі «Эхо Москвы», дзе яна вядзе праграму «Код доступу». Аб гэтым паведамляецца на сайце радыёстанцыі.
Жыхары былі вымушаныя ратавацца ўцёкамі. Спроба аўганскіх сіл бясьпекі аднавіць кантроль над раёнам не ўдалася.
У Маскве тры актывісты моладзевага крыла партыі «Дэмакратычны выбар» недалёка ад Белага дому разьмясьцілі банэр «Never Back in USSR. Remember 1991/08/22».
На ўсходзе Ўкраіны за мінулыя суткі адзін украінскі вайсковец загінуў, яшчэ чацьвёра атрымалі раненьні. Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў суботу ў Кіеве прадстаўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны па ваенных пытаньнях Аляксандр Матузянік.
«Малады фронт» прапануе распачаць конкурсам «Купальскія чытаньні» сьвяткаваньне 25-й гадавіны наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі сілы канстытуцыйнага закону.
У адмове гаворыцца, што праграма не адпавядае патрабаваньням Выбарчага кодэксу.
У раёне Баранавічаў на тэрыторыі палігону «Абуз-Лясноўскі» з 23 па 27 жніўня 2016 года адбудуцца вучэньні зь міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае брацтва — 2016».
ФБР і Мінʼюст ЗША пачалі расьсьледаваньне магчымых сувязяў амэрыканскіх кампаній зь меркаванымі карупцыйнымі схемамі былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.
Што было б, калі б у жніўні 1991 году ГКЧП перамог? Што было б зь Беларусьсю, у якой краіне мы б жылі? Які лёс чакаў бы Беларусь і як зьмянілася б жыцьцё самога нашага суразмоўцы?
На Гарадзеншчыне праз рашэньні судоў кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваныя яшчэ тры прэтэндэнты. Гэта прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партыяў і незалежныя кандыдаты.
Манафорт быў абвінавачаны ў атрыманьні грошай ад былога ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча.
Кіраўніца Нацыянальнай паліцыі Хаця Дэканаідзэ заявіла пра адсутнасьць «вялікага прарыву» ў расьсьледаваньні справы пра забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Ва Ўкраіне апублікаваныя дакумэнты, якія нібыта даводзяць, што Пол Манафорт — цяперашні кансультант кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Дональда Трампа — атрымаў больш як 12 мільёнаў даляраў за кансультаваньне экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.
19 жніўня ў беларускія рэдакцыі адно за адным прыходзілі загады ад ГКЧП. І хоць пранезалежніцкія настроі былі ў шмат якіх рэдакцыях, на наступны дзень з асуджэньнем путчу выйшлі «Народная газета» і «Звязда». Антыпутчысцкі нумар «Знамени юности» зьнялі з друку.
Міністар працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна вылучана кандыдатам у чальцы Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Калі Шчоткіна стане сэнатарам, яна павінна будзе пайсьці ў адстаўку з пасады міністра.
У дні путчу — як і заўсёды ў «крытычныя дні» гісторыі — праграмы Радыё Свабода карысталіся павышаным попытам у жыхароў Беларусі, дзе ў афіцыйных мас-мэдыях тагачасныя падзеі асьвятляліся ня надта аб’ектыўна і апэратыўна.
У Харкаўскай вобласьці за 2,5 кілямэтры ад дзяржаўнае мяжы з Украінаю, наўпрост насупраць украінскіх памежных падразьдзяленьняў, Расея разгарнула як мінімум тры выведна-сыгналізацыйныя комплексы.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць апраўданым арышт Уладзімера Кондруся, затрыманага ў чэрвені гэтага году за ўдзел у акцыі пратэсту ў цэнтры Менску пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.
Што было б, калі б у жніўні 1991 году ГКЧП перамог? Адказваюць паэт і палітык Уладзімер Някляеў, старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін і мастак, літаратар Адам Глобус.
Падчас сустрэчы з маці і жонкамі закладнікаў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Крэмль павінен націснуць на баевікоў, каб тыя выканалі «гэты ключавы пункт менскіх пагадненьняў».
Жнівень 1991-га: чаму путчыстам не ўдалося падпарадкаваць сабе СМІ і ўсталяваць інфармацыйную блякаду.
У Расеі вядучы і генэральны прадусар праграмы «Што? Дзе? Калі?» Барыс Крук асудзіў адваката Ільлю Новікава за тое, што той не сышоў з клюбу інтэлектуалаў перад тым, як пачаў абараняць у судзе грамадзянку Ўкраіны Надзею Саўчанку.
Генэральны плян расейскай вайсковай базы ў Клінцах, што каля мяжы зь Беларусьсю, апублікаваў украінскі рэсурс informnapalm.org.
Паводле каляндарнага пляну парлямэнцкіх выбараў ужо тыдзень доўжыцца агітацыйны пэрыяд, калі кандыдаты ў дэпутаты маюць магчымасьць сустракацца з выбарцамі.
На якіх умовах дэмакратычных сілам варта было ўдзельнічаць у гэтай выбарчай кампаніі? Ці прапусьцяць улады апазыцыйных палітыкаў у склад Палаты прадстаўнікоў? Для чаго патрэбная акцыя пратэсту 12 верасьня?
У мястэчку Сапоцкін Гарадзенскага раёну людзі чулі пра выбары пакуль толькі з тэлевізара: кандыдаты ў дэпутаты сюды не заяжджалі, а дэпутатаў ніхто ня памятае.
Агітацыйную ўлётку кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Шанцава магілёўская друкарня растыражуе толькі пасьля ўзгадненьня тэксту з акруговай камісіяй.
Аляксандар Лукашэнка ў канцы верасьня плянуе наведаць Кітай зь дзяржаўным візытам.
Расейская група дасьледчыкаў канфліктаў Conflict Intelligence Team (CIT) паведаміла, што выявіла ў горадзе Солнечнагорск магілы двух афіцэраў.
Генэральная пракуратура Ўкраіны больш як праз два гады пасьля падзеяў на Майдане мае дапытаць у справе пра расстрэл мірных пратэстоўцаў прэзыдэнта Пятра Парашэнку.
Тры чалавекі загінулі і ня менш за 50 атрымалі раненьні ў выніку падрыву начыненага выбухоўкай аўтамабіля ля паліцэйскага пастарунку ў турэцкім горадзе Элязыг раніцай 18 ліпеня.
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Рыгор Кастусёў патрабуе прыняць рашэньне аб адмене рэгістрацыі памочніка прэзыдэнта Дзьмітрыя Гобарава ў якасьці кандыдата ў сувязі з грубым парушэньнем ім выбарчага заканадаўства.
Загрузіць яшчэ