Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі ЗША Дональд Трамп заклікаў да зьніжэньня падаткаў, зьменаў у дзяржаўным рэгуляваньні бізнэсу і павышэньня дабрабыту сярэдняй клясы. Ён выступіў у Эканамічным клюбе Дэтройту для так званай «перазагрузкі» сваёй выбарчай кампаніі.
Аўтамабілі, купленыя на сабраныя беларускімі валянтэрамі грошы, працягваюць дапамагаць украінскім мэдыкам у зоне ваенных дзеяньняў.
Успаміны жыхара Грузіі пра першыя дні «жнівеньскай вайны» з Расеі 2008 году.
Справы на жанчын завялі пасьля пікету па зборы подпісаў, які праходзіў 27 ліпеня ў цэнтры Віцебску і быў прымеркаваны да гадавіны прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
Алесь Лагвінец сказаў Свабодзе, што, магчыма, ён падасьць скаргу на рашэньне акруговай камісіі ў гарадзкую выбарчую камісію і гарадзкі суд. Другі варыянт — актыўны, з назіраньнем, байкот выбараў у Сухараўскай акрузе.
У выніку выбуху, учыненага 8 жніўня тэрарыстам-сьмяротнікам у Пакістане ў шпіталі ў горадзе Квэта, загінулі ня менш за 63 чалавекі і паранена яшчэ некалькі дзясяткаў.
Марыя Рымар ужо месяц знаходзіцца ў Беларусі. 7 ліпеня жыхарку Самары затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» за паведамленьне пра тратыл. Чым яна займаецца, пакуль яе адпусьцілі пад заклад, яна распавяла ў інтэрвію Свабодзе.
Інтэрвію з турэцкім навукоўцам, якому ўдалося пакінуць краіну пасьля спробы перавароту.
Пакараньне Хадзіджы Ісмаілавай, журналістцы азэрбайджанскай службы Радыё Свабода, зьніжана з 3 гадоў і 6 месяцаў на 2 гады і 3 месяцы.
Прэм’ер-міністар Грузіі Георгій Квірыкашвілі 8 жніўня наведаў могілкі ў прыгарадзе Тбілісі, дзе пахаваныя вайскоўцы, якія загінулі ў ходзе ваеннага канфлікту ў жніўні 2008 году.
Міжнароднае агенцтва Fitch Ratings прагназуе, што ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве (звычайна пад гэтым выразам маецца на ўвазе 3–5 год) Аляксандар Лукашэнка застанецца ва ўладзе, нягледзячы на слабасьць нацыянальнай эканомікі.
Падручнік гісторыі мае назву «Ад Адама да Пуціна» і складаецца зь пяці тамоў: «Ад Адама да Македонскага», «Ад Македонскага да Манамаха», «Ад Манамаха да ўпадзеньня грэкаў у ерась», «Ад Фэрары да Грознага», «Ад Грознага да Пуціна».
Незалежныя расейскія мэдыі распачынаюць кампанію інфармаваньня грамадзтва пра няштатную сытуацыю на будаўнічай пляцоўцы першай беларускай атамнай электрастанцыі пад Астраўцом. Галоўным лейтматывам — спыніць будаўніцтва небясьпечнага аварыйнага аб’екту.
Онлайн-пляцоўка грамадзкіх ініцыятываў zvarot.by пачала кампанію «Аб прадстаўленьні справаздачы за пэрыяд знаходжаньня ў статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь».
У НАТО распрацоўваюць уласную канцэпцыю рэагаваньня на пагрозы гібрыдных войнаў. Абмеркаваньне ідзе на ўзроўні міністраў абароны краінаў альянсу.
Сакратар Вайскова-паветраных сілаў ЗША Дэбара Лі Джэймс лічыць Расею галоўнай пагрозай для амэрыканскай бясьпекі. Паводле яе слоў, ваенная палітыка Масквы выклікае непакой як у Злучаных Штатаў, так і іх хаўрусьнікаў.
Амэрыканскі прэзыдэнт напісаў калёнку ў Glamour, дзе патлумачыў, чаму фэміністам павінен быць кожны.
Падчас супольнага пікету па зборы подпісаў патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты Тацяна Севярынец, Алена Шабуня і Георгі Станкевіч прасьпявалі гімн «Магутны Божа». Спадар Станкевіч выканаў пад гітару ўласную песьню «Сьцяг».
У Літве ўжо два гады працуе спэцпраграма для школьнікаў з найбольш пацярпелых раёнаў Данбасу. Старшаклясьнікі цэлы год жывуць і вучацца ў Вільні ня толькі паводле школьнай праграмы, але і вывучаючы літоўскую мову. Многія потым выказваюць жаданьне застацца ў краіне.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны адпаведна даручэньню сваёй кіраўніцы Хаціі Дэканаідзэ пачала службовую праверку наконт магчымай датычнасьці яе першага намесьніка, кіраўніка крымінальнай паліцыі Вадзіма Траяна да незаконнага сачэньня за беларускім журналістам Паўлам Шараметам напярэдадні яго забойства.
Інцыдэнт адбыўся сёньня раніцай. СМІ паведамляюць, што Платніцкі знаходзіцца ў шпіталі. У яго, нібыта, пашкоджаныя печань і селязёнка.
Мужчына, які напаў з мачэтэ на дзьвюх паліцыянтак у бэльгійскім горадзе Шарлеруа з крыкамі «Алаху Акбар», быў застрэлены паліцыяй і памёр ад атрыманых ран.
У бэльгійскім горадзе Шарлеруа ўзброены мачэтэ мужчына параніў дзьвюх паліцыянтак.
78-гадовы пэнсіянэр з Крычава, сябра Камуністычнай партыі Беларусі Ўладзімер Ушакоў скардзіцца на акруговую камісію, якая, як ён сьцьвярджае, пазбавіла яго магчымасьці пазмагацца за дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў.
Мэдыкі занепакоеныя станам кіраўніка самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Ігара Платніцкага пасьля замаху на яго жыцьцё, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў бальніцы.
Рабочая група па пытаньнях бясьпекі ў Менску практычна дамовілася пра тыднёвы рэжым цішыні ў раёне станіцы Луганскай і Залатога, а таксама пра адвод войскаў зь лініі разьмежаваньня.
Пэтыцыя з патрабаваньнем накіраваць у адстаўку прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева на сайце Change.org да раніцы 6 жніўня набрала 200 тысяч подпісаў, паведамляе «Газета.Ru».
У Луганску падарваная машына кіраўніка самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі. Два чалавекі параненыя. Удакладняецца, ці быў у машыне сам Ігар Платніцкі.
Былы дырэктар ЦРУ Майкл Марэла назваў кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа «міжвольным агентам Расеі».
Апазыцыйны палітык Мікола Статкевіч пракамэнтаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку арышт удзельніка акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году Ўладзімера Кондруся.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў амбасадару Літвы, які пакідае Беларусь, разам падумаць, як эксплёатаваць БелАЭС.
МЗС Расеі патлумачыла адмову ў візе чэскаму журналісту «інтэграцыйнымі» абавязаньнямі.
«Я рады, што можна скарыстоўваць магчымасьць выбарчай кампаніі, каб уздымаць праблемы, якія існуюць у грамадзтве, або паказваць тую несправядлівасьць, якую стварае рэжым».
Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што беларускаму кіраўніцтву ня варта спадзявацца на тое, што яны будуць прадаваць электраэнэргію зь небясьпечнай атамнай станцыі.
У Іраку групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла ў палон каля 3000 уцекачоў, гаворыцца ў дакладзе ААН, агучаным 5 жніўня.
Незалежны расейскі журналіст з Краснадара Яўген Цітоў вымушана зьехаў з Расеі і хоча ўладкавацца ў Літве.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны (РНБА) Аляксандар Турчынаў заяўляе пра пагрозу вайсковага наступу Расеі на Ўкраіну.
Вялікабрытанія ня зможа пакінуць Эўразьвяз, пакуль ня выплаціць шматмільярдныя даўгі, паведамляе нямецкі штотыднёвік Wirtschaftswoche.
Намесьнік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец ня згодны з вынесеным яму папярэджаньнем, у якім акруговая выбарчая камісія сьцьвярджае, што сябры ініцыятыўнай групы Лагвінца раздавалі друкаваныя матэрыялы і плацілі выбарнікам за подпісы.
Абурэньне ў сацыяльных сетках выклікала рэкамэндацыя прэм’ера настаўнікам пашукаць больш прыбытковыя прафэсіі.
Амэрыканскі лідэр паставіў пад сумнеў дапамогу Масквы ва ўрэгуляваньні крызісу.
Генэральны фонд па справах ваеннапалонных прапануе абмяняць целы членаў экіпажу зьбітага 1 жніўня Мі-8 на сваіх прыхільнікаў, якія ўтрымліваюцца Асадам і «Хэзбалой».
Прадстаўнік Міністэрства абароны Эгіпту заявіў, што ў выніку авіяналёту узброеных сілаў краіны быў забіты лідэр сінайскага аддзелу так званай «Ісламскай дзяржавы».
«Могілкі здраднікаў» знаходзяцца ў закінутай вёсцы непадалёк ад Стамбулу.
«Самая вялікая вартасьць нашага парлямэнту, што там працуюць прафэсійна, спакойна, бязь ляманту, бяз крыкаў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі па Віцебскай вобласьці 4 жніўня.
Суд Стамбулу пастанавіў, што менавіта ён «аддаў загад аб перавароце 15 ліпеня».
Нацыянальная паліцыя і Генэральная пракуратура Ўкраіны пасьля двухтыднёвага маўчаньня абвясьцілі пра новыя дэталі ў справе пра забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.
У сувязі з гэтым у краіне ўзмоцненыя захады бясьпекі.
Беларусь адмовіцца ад корпусу рэактара, які ўпаў пры будаўніцтве БелАЭС, нават калі ў яго ёсьць хоць нейкае пашкоджаньне ці драпіна.
«Гэтым разам Вярхоўны суд прызнаў парушэньнем заканадаўства тое, што ў нас прадугледжаныя два сустаршыні, а не адзін кіраўнік. Чатыры папярэднія разы пытаньняў не ўзьнікала».
Загрузіць яшчэ