Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нефармальную сустрэчу зь вядомым амэрыканскім кінаакторам Стывэнам Сыгалам.
Замежныя грамадзяне змогуць наведваць бязь візы турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал» і прылеглыя да яго тэрыторыі. А гэта амаль што ўвесь Гарадзенскі раён і Горадня.
Эўрапейская сетка ENEMО не атрымала запрашэньня для назіраньня за выбарамі ў Беларусі. Цэнтравыбаркам і Міністэрства замежных спраў пакінулі без адказу адмысловы запыт ENEMО.
«Сталін — гэта адыёзная асоба, але ён быў вялікім кіраўніком. Лукашэнка як арганізатар ня менш таленавіты, чым Сталін».
Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія гэтымі днямі арганізоўваюць сустрэчы з выбарцамі, расказалі Свабодзе, што найбольш хвалюе людзей у іхніх акругах.
Кандыдат у дэпутаты ад АГП Уладзімер Кацора — адзін зь нямногіх кандыдатаў у Гомелі, хто ладзіць сустрэчы з выбарцамі. Дзьве такія сустрэчы адбыліся напярэдадні ў школе № 57 і ДК «Гомсельмаш». Імі зацікавіліся нават доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЭ, якія працуюць у рэгіёне.
Анкара праводзіць апэрацыю ў раёнах, падкантрольных «Ісламскай дзяржаве».
Аляксандар Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку з Днём незалежнасьці Ўкраіны.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў прыхільнасьць Амэрыкі ключавому для НАТО прынцыпу калектыўнай самаабароны.
У Менск прыехаў новы часовы павераны ў справах ЗША. Якія пэрспэктывы ў беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў?
Паліцыя затрымала некалькі дзясяткаў удзельнікаў акцыі кубанскіх фэрмэраў, якія ехалі на трактарах у Маскву, каб паскардзіцца прэзыдэнту Пуціну на карупцыю і рэйдэрскі захоп зямлі.
Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня ў гэтыя дні выступаюць на радыё і тэлебачаньні, праводзяць пікеты, арганізоўваюць сустрэчы з выбарцамі і нават абыходзяць кватэры.
25 жніўня суд Цэнтральнага раёну Менску пачне разгляд справы аб прызнаньні экстрэмісцкай «інфармацыйнай прадукцыі на сайце 1863x.com».
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заклікае палітыкаў патрабаваць спыненьня будаўніцтва Беларускай АЭС, паколькі яна пагражае Балтыйскім краінам.
Лідэры Нямеччыны, Францыі і Італіі сустрэліся 22 жніўня на востраве Вэнтатэне паблізу Нэапаля.
Нікаля Сарказі абвясьціў аб намеры ўдзельнічаць у праймэрыз партыі «Рэспубліканцы», па выніках якіх вызначыцца партыйны кандыдат у прэзыдэнты.
Мікалай Уласевіч з Астравецкага раёну, каго адмовілася друкаваць раённая газэта, запісаў выступ на тэлебачаньні і радыё
Беларускія чыноўнікі і вайскоўцы павінны падпісаць «Патрыятычны акт» — дакумэнт, які фіксуе «экзыстэнцыяльныя каштоўнасьці і мэты беларускай дзяржавы, галоўнымі зь якіх зьяўляюцца сувэрэнітэт і незалежнасьць».
Новы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Робэрт (Боб) Райлі прыбыў 22 жніўня ў Менск.
Глеб Лабадзенка зьвярнуўся ў Мінінфармацыі Беларусі з просьбай паспрыяць беларусізацыі тэлеэфіру на запраўках кампаніі «United Company», а да сяброў і знаёмых — з патрабаваньнем байкатаваць гэтую сетку.
Паўночная Карэя гатовая да нанясеньня прэвэнтыўнага ядзернага ўдару па ЗША і Паўднёвай Карэі ў адказ на сумесныя амэрыкана-паўднёвакарэйскія вайсковыя вучэньні Ulchi Freedom Guardian, што пачаліся на карэйскім паўвостраве.
Злучаныя Штаты папярэдзілі Расею пра намер абараняць сваіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Сырыі, калі яны падвергнуцца бамбардзіроўкам з боку расейскай або сырыйскай урадавай авіяцыі.
У чым палягаюць урокі маскоўскага путчу 91-га году? Чаму ў постсавецкіх краінах пасьля пачатку 90-х адбылося вяртаньне да аўтарытарызму? Як трэба праводзіць рэформы — хутка і рэзка альбо асьцярожна, улічваючы грамадзкія настроі?
У цэнтры сталіцы Чэхіі прыхільнікі радыкальнага руху «Ініцыятыва супраць ісламізацыі» ў нядзелю інсцэнавалі ўварваньне джыхадыстаў.
Колькі зарабляюць і колькі адпачываюць дэпутаты, дзе яны жывуць і ці прапануюць ім працу пасьля дэпутацтва.
Ці мог захавацца Савецкі Саюз? Хто заваяваў незалежнасьць для Беларусі? Перамога над камуністычным путчам у 1991 годзе была выпадковасьцю ці непазьбежнасьцю?
Выканаўцам тэракту на вясельлі ў Газіянтэпе, у выніку якога загінуў 51 чалавек, быў сьмяротнік 12-14 гадоў. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган.
Расейскі актывіст Раман Рослаўцаў просіць Украіну даць палітычны прытулак з-за перасьледу з боку ФСБ.
Такое прадпісаньне ўнесенае ў новую канцэпцыю грамадзянскай абароны ўпершыню ад моманту заканчэньня халоднай вайны.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведамляе, што «вядомы пісьменьнік» з Расеі папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне.
Фігуранта так званай справы антыфашыстаў Філіп Іваноў вызвалілі зь СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе.
Расея хоча ператварыць Беларусь у «шэрую зону», якая будзе крыніцай пагроз бясьпекі і стабільнасьці краінам Захаду і Ўкраіне. Гэта можа абярнуцца стратай сувэрэнітэту і нацыянальнай катастрофай для беларускага народу.
Журналістку «Новай газеты» Юлію Латыніну ў суботу аблілі фэкаліямі непадалёк ад будынку рэдакцыі «Эхо Москвы», дзе яна вядзе праграму «Код доступу». Аб гэтым паведамляецца на сайце радыёстанцыі.
Жыхары былі вымушаныя ратавацца ўцёкамі. Спроба аўганскіх сіл бясьпекі аднавіць кантроль над раёнам не ўдалася.
У Маскве тры актывісты моладзевага крыла партыі «Дэмакратычны выбар» недалёка ад Белага дому разьмясьцілі банэр «Never Back in USSR. Remember 1991/08/22».
На ўсходзе Ўкраіны за мінулыя суткі адзін украінскі вайсковец загінуў, яшчэ чацьвёра атрымалі раненьні. Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў суботу ў Кіеве прадстаўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны па ваенных пытаньнях Аляксандр Матузянік.
«Малады фронт» прапануе распачаць конкурсам «Купальскія чытаньні» сьвяткаваньне 25-й гадавіны наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі сілы канстытуцыйнага закону.
У адмове гаворыцца, што праграма не адпавядае патрабаваньням Выбарчага кодэксу.
У раёне Баранавічаў на тэрыторыі палігону «Абуз-Лясноўскі» з 23 па 27 жніўня 2016 года адбудуцца вучэньні зь міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае брацтва — 2016».
ФБР і Мінʼюст ЗША пачалі расьсьледаваньне магчымых сувязяў амэрыканскіх кампаній зь меркаванымі карупцыйнымі схемамі былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.
Што было б, калі б у жніўні 1991 году ГКЧП перамог? Што было б зь Беларусьсю, у якой краіне мы б жылі? Які лёс чакаў бы Беларусь і як зьмянілася б жыцьцё самога нашага суразмоўцы?
На Гарадзеншчыне праз рашэньні судоў кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваныя яшчэ тры прэтэндэнты. Гэта прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партыяў і незалежныя кандыдаты.
Манафорт быў абвінавачаны ў атрыманьні грошай ад былога ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча.
Кіраўніца Нацыянальнай паліцыі Хаця Дэканаідзэ заявіла пра адсутнасьць «вялікага прарыву» ў расьсьледаваньні справы пра забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Ва Ўкраіне апублікаваныя дакумэнты, якія нібыта даводзяць, што Пол Манафорт — цяперашні кансультант кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Дональда Трампа — атрымаў больш як 12 мільёнаў даляраў за кансультаваньне экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.
19 жніўня ў беларускія рэдакцыі адно за адным прыходзілі загады ад ГКЧП. І хоць пранезалежніцкія настроі былі ў шмат якіх рэдакцыях, на наступны дзень з асуджэньнем путчу выйшлі «Народная газета» і «Звязда». Антыпутчысцкі нумар «Знамени юности» зьнялі з друку.
Міністар працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна вылучана кандыдатам у чальцы Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Калі Шчоткіна стане сэнатарам, яна павінна будзе пайсьці ў адстаўку з пасады міністра.
У дні путчу — як і заўсёды ў «крытычныя дні» гісторыі — праграмы Радыё Свабода карысталіся павышаным попытам у жыхароў Беларусі, дзе ў афіцыйных мас-мэдыях тагачасныя падзеі асьвятляліся ня надта аб’ектыўна і апэратыўна.
У Харкаўскай вобласьці за 2,5 кілямэтры ад дзяржаўнае мяжы з Украінаю, наўпрост насупраць украінскіх памежных падразьдзяленьняў, Расея разгарнула як мінімум тры выведна-сыгналізацыйныя комплексы.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць апраўданым арышт Уладзімера Кондруся, затрыманага ў чэрвені гэтага году за ўдзел у акцыі пратэсту ў цэнтры Менску пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.
Загрузіць яшчэ