Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарам ФРГ рэкамэндавана запасацца ежай на выпадак надзвычайнай сытуацыі


Такое прадпісаньне ўнесенае ў новую канцэпцыю грамадзянскай абароны ўпершыню ад моманту заканчэньня халоднай вайны.

Згодна з новай канцэпцыяй грамадзянскай абароны, якую ўрад ФРГ ухваліць у наступную сераду, насельніцтва Нямеччыны павінна паклапаціцца аб запасах харчаваньня на некалькі дзён на выпадак узброенага нападу на краіну або буйной катастрофы.

Пра гэта паведамляе газэта Frankfurter Allgemeine Sonntagzeitung, у распараджэньне якой патрапіў праект дакумэнта.

Запасы пітной вады рэкамэндуецца ствараць на пяць дзён, з разьліку два літры на дзень на чалавека. Насельніцтва ў выпадку надзвычайнай сытуацыі павінна быць у стане забясьпечыць сябе самым неабходным, пакуль не пачнуць дзейнічаць урадавыя захады па дастатковым забесьпячэньні грамадзян харчаваньнем, вадой, энэргіяй і наяўнымі грашыма. Пры гэтым у канцэпцыі падкрэсьліваецца, што «напад на тэрыторыю Нямеччыны, які запатрабуе канвэнцыянальных мер абароны, здаецца малаверагодным».

Як адзначае Frankfurter Allgemeine Sonntagzeitung, новая канцэпцыя грамадзянскай абароны — першы падобны дакумэнт, распрацаваны міністэрствам унутраных спраў ФРГ з моманту заканчэньня халоднай вайны ў 1989 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG