Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Банэр «Never Back in USSR» зьявіўся ў цэнтры Масквы


У Маскве тры актывісты моладзевага крыла партыі «Дэмакратычны выбар» недалёка ад Белага дому разьмясьцілі банэр «Never Back in USSR. Remember 1991/08/22».

Пра гэта паведамляе «Дождж».

Акцыю прымеркавалі да 25-й гадавіны перамогі над ГКЧП у жніўні 1991 году. Актывісты падпалілі фаеры, пасьля чаго бесьперашкодна пакінулі месца. Ніхто ня быў затрыманы. Арганізатары акцыі заявілі, што плянавалі выкарыстаць банэр з больш рэзкім выказваньнем, але пабаяліся быць абвінавачанымі ў экстрэмізьме.

Паводле апытаньня «Левада-цэнтру», толькі палова расейцаў памятае путч 19-21 жніўня 1991 году. Два працэнты рэспандэнтаў наогул думаюць, што чвэрць стагодзьдзя таму адбылася нейкая іншая гістарычнае падзея.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG