Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Малады Фронт» заклікае дэклямаваць вершы каля помніка Янку Купалу, а потым рушыць на плошчу пад сьцягамі


«Малады фронт» прапануе распачаць конкурсам «Купальскія чытаньні» сьвяткаваньне 25-й гадавіны наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі сілы канстытуцыйнага закону.

Актывісты плянуюць правесьці ў Менску 25 жніўня сьвяточнае шэсьце пад бел-чырвона-белымі сьцягамі да плошчы Незалежнасьці.

Перад пачаткам шэсьця «Малады фронт» правядзе «Купальскія чытаньні»:

«Заклікаем выбіраць нацыянальна-патрыятычныя творы Янкі Купалы і дэклямаваць іх на памяць ці з аркуша каля помніка прароку Беларусі. Удзел у „Купальскіх чытаньнях“ прыме нацыянальны паэт і рэвалюцыянэр Славамір Адамовіч, які будзе ўзначальваць журы конкурсу і вызначыць пераможцаў чытаньняў, якія атрымаюць каштоўныя падарункі ад арганізатараў мерапрыемства», — паведамляецца на сайце МФ.

Акрамя таго, 25 жніўня «Малады фронт» заклікае фатаграфавацца пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, посьціць сьвяточныя навіны і віншаваньні пад хэштэгам #незалежнасьці25.

Пачатак акцыі заплянаваны на 18-ю гадзіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG