Злучаныя Штаты выступілі з асуджэньнем нападу на расійскую амбасаду ў Кіеве.
Удзельнікі акцыі пратэста каля будынку расейскай амбасады ў Кіеве выкарыстоўваюць выбуховыя пакеты і дымавыя шашкі.
Федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Франсуа Аланд патэлефанавалі прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну, каб абмеркаваць сытуацыю ва Ўкраіне.
Мэр Харкава Генадзь Кернэс вернецца з Ізраілю ва Ўкраіну пасьля курса лячэньня. Кернэс плянуе прыляцець у аўторак, 17 чэрвеня.
У суботу, 14 чэрвеня, каля двух соцень людзей сабраліся перад будынкам амбасады Расейскай Федэрацыі ў Кіеве.
Мікалая Статкевіча турэмшчыкі спрабавалі абвінаваціць у падрыхтоўцы да ўцёкаў з магілёўскай турмы.
Украінскія вайскоўцы і сябры Нацыянальнай гвардыі вядуць бой з прарасейскімі баевікамі ў ваколіцах Славянску. (Відэа Reuters, 12 чэрвеня)
Расея не парушала тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і лічыць надуманымі заявы аб накіраваньні ўзброеных фармаваньняў і даставы зброі.
У Марыюпалі сёньня раніцай у раёне пост-маста невядомыя з гранатамёта абстралялі машыну з памежнікамі. Загінулі двое вайскоўцаў, ёсьць параненыя. Аб гэтым перадае сайт «0629».
Ці зьмянілася ваша стаўленьне да Расеі і расейскага кіраўніцтва пасьля ўкраінскіх падзеяў, анэксіі Крыма? Чаму? Апытаньне ў Горадні.
У ноч з 13 на 14 чэрвеня падчас заходу на пасадку ў аэрапорце Луганска тэрарысты падбілі самалёт ІЛ-76.
Газэты «Хачу ў СССР» і «Я» каштуюць каля 3 грыўні.
У Луганск а палове на другую ночы ўвайшла калёна зь дзесяці грузавікоў і ЎАЗаў, якая кіравалася ў цэнтар горада. Праз гадзіну ў той жа бок паехалі тры рэйсавыя аўтобусы.
Як паведамляе CNN, на борце маглі знаходзіцца 49 чалавек.
У офісе «Гавары праўду» грамадзянская кампанія «Эўрапейская Беларусь» ушанавала актывістаў, якія адбывалі арышты ў турме на Акрэсьціна падчас хакейнага чэмпіянату нібыта за хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў: амэрыканскія войскі ў Ірак накіроўвацца не будуць.
Мусіць зьнікнуць міжчасьсе між БССР і РБ, у якім мы жывем апошнія 20 гадоў.
Масква заяўляе, што сутыкаецца з гуманітарным крызісам на сваёй мяжы, што катэгарычна адпрэчваюць ўкраінскія ўлады.
Калі казаць пра асноўныя кірункі дзяржаўнай палітыкі, то збольшага Лукашэнка рабіў тое, што казаў.
Апошнія падзеі ў гэтай краіне камэнтуе наш калега з ірацкай службы, Гашэм Алі Мандзі.
У аднабаковым парадку бязьвізавы рэжым уводзіцца для грамадзянаў краін, якія актыўна інвэстуюць у эканоміку Казахстану.
Камітэт па правах чалавека ААН просяць паскорыць разгляд справы Бяляцкага
Прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту Джэн Сакі кажа, што яна ня вельмі перажывае з нагоды вялікай колькасьці ўласных фатаграфій, «упрыгожаных» у рускім сэгмэнце інтэрнэту барадой, якія нярэдка суправаджаюцца абразьлівымі подпісамі.
Андрэй Дэшчыца, в.а. міністра замежных справаў Украіны тэрмінова патэлефанаваў польскаму калегу Радаславу Сікорскаму і швэдзкамі — Карлу Більдту з нагоды абвастрэньня сытуацыі ва ўсходняй Украіне.
Газавыя перамовы паміж Украінай і Расеяй скончыліся нічым з-за таго, што расейскі бок адмовіўся ад кампраміснага пляна, які ўзгоднены на трохбаковых перамовах пры ўдзеле Эўразьвязу.
На аэрадроме Бабруйск узнагародзілі расейскіх вайскоўцаў, якія сумесна зь беларускімі ахоўвалі паветраныя межы Беларусі, забясьпечвалі кантроль над паветранай прасторай усёй тэрыторыі краіны і супрацьпаветраную абарону сталічных аб’ектаў Менску падчас правядзеньня Чэмпіянату сьвету па хакеі.
Старшыня Днепрапятроўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Ігар Каламойскі прапанаваў прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку неадкладна пачаць узьвядзеньне ўмацаванай сьцяны ўздоўж мяжы з Расеяй на тэрыторыі Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласьцей.
Арсэн Авакаў, в.а. міністра ўнутраных справаў Украіны, паведамляе, што ў Марыюпалі ідзе плянавая апэрацыя па ліквідацыі ўмацаваньняў тэрарыстаў Данецкай народнай рэспублікі, якімі кіруе крымінальны аўтарытэт па мянушцы Чачэн.
16 дзяцей, якіх вывезьлі зь дзіцячага прытулку ў пасёлку Сьнежны ўзброеныя сэпаратысты, знаходзяцца ў горадзе Данецк Растоўскай вобласьці Расеі.
У цэнтры Данецку каля будынку абласной адміністрацыі, захопленай раней тэрарыстамі, у выніку выбуху пацярпелі 7 чалавек.
Тры танкі, зэнітка і грузавікі суправаджэньня праехалі праз Макееўку.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
На ўсходзе Украіны сэпаратысты ўпершыню ўжылі танкі, якія, паводле ўкраінскай разьведкі, зьявіліся з боку Расеі, гаворыцца ў паведамленьні на сайце прэзыдэнта Ўкраіны.
Празь пяцьдзясят гадоў пасьля напісаньня аповесьць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць» выдадзеная нарэшце ў першапачатковым выглядзе – такой, як стварыў яе аўтар.
Украіна можа атрымаць бязьвізавы рэжым з Эўрапейскім Зьвязам да канца году. Пра гэта паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ ва Ўкраіне Ян Тамбіньскі.
Агляд сэрбскіх СМІ пра візыт Аляксандра Лукашэнкі.
Сёньня ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі пачаліся перамовы экспэртаў зь беларускага боку і Эўракамісіі. Мэта гэтых кансультацыяў — спрашчэньне візавага рэжыму для грамадзян Беларусі, якія маюць намер наведаць ЭЗ.
Адносна былога палітвязьня Аляксандра Малчанава спынілі крымінальны перасьлед за нібыта зьдзек зь дзяржаўнага сьцяга. Пра гэта Аляксандру паведамілі ў Сьледчым камітэце, куды яго выклікалі 12 чэрвеня.
Свой афіцыйны візыт у Сэрбію 11–12 чэрвеня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка патлумачыў жаданьнем «дапамагчы, наколькі гэта магчыма, сэрбскім братам жыць лепей».
Лойка заявіў Радыё Свабода, што на разгляд сваёй скаргі ня трапіў, бо «паведамленьне па пошце не прыйшло, на пошце няма паштароў — таму і ліст не прынесьлі».
Падчас перамоваў з прэзыдэнтам Сэрбіі Томіславам Ніколічам Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ягоны візыт у Бялград зрывалі Злучаныя Штаты Амэрыкі і Эўразьвяз.
Дамова аб стварэньні Эўразійскага саюзу вядзе да аб’яднаньня эканомік Казахстану, Расеі і Беларусі, якія трымаюцца на сыравінным сэктары. Прагнозы абяцаюць ня толькі іх рэальную інтэграцыю, але і гандлёвыя войны.
Сэрбскі палітоляг Прэдраг Сіміч лічыць, што візыт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Сэрбію зьяўляецца прыкладам «правакацыйнай дыпляматыі» Бялграду, якая ня пойдзе на карысьць ягонай краіне.
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, генэрал Валеры Фралоў заявіў пра намер вылучыць сваю кандыдатуру на наступных прэзыдэнцкіх выбарах.
На будынку ў цэнтры Прагі вялікімі залатымі літарамі напісана – Kostel Církve Adventistů. Гэта па-чэску касьцёл царквы адвэнтыстаў.
У Кіеве больш за 100 мітынгоўцаў, якія называюць сябе актывістамі Майдану, пікетуюць будынак Дзяржаўнай памежнай службы. Частка зь іх спрабуе пранікнуць у памяшканьне.
Сёньня ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі пачаліся перамовы экспэртаў зь беларускага боку і Эўракамісіі.
Госьць «Свабоды» — лідэр крымска-татарскага народу, легендарны савецкі дысыдэнт, сябра вярхоўнай Рады Ўкраіны, намінант на Нобэлеўскую прэмію міру Мустафа Джамілеў.
У беларускім МЗС заяўляюць, што пазыцыя Беларусі адносна сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны не памянялася.
«Луганская Народная Рэспубліка» зьвярнулася да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і старшыняў абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу Анатоля Рубінава і Ўладзімера Андрэйчанкі з просьбай аб прызнаньні ЛНР «сувэрэннай незалежнай дзяржавы».
Загрузіць яшчэ