У Харкаве адбылося сутыкненьне паміж актывістамі Эўрамайдану і міліцыяй, якая ахоўвала прарасейскіх актывістаў і помнік Леніну, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
У Кіеве на тэрыторыі Кіева-Пячэрскай лаўры знаходзяцца каля 250 сэпаратыстаў, якія — па некаторых дадзеных — спрабуюць правесьці прарасейскую акцыю.
Тры былыя прэзыдэнты Ўкраіны ў адкрытым лісьце, накіраваным прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну, заклікалі спыніць агрэсію ў Данецкай і Луганскай абласьцях і пачаць з Кіевам перамоўны працэс.
23 чэрвеня ў офісе Праваабарончага цэнтру «Вясна» аб 11-й гадзіне распачнецца прэс-канфэрэнцыя кіраўніка арганізацыі і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.
Украінскія сілавікі да 27 чэрвеня строга прытрымліваюцца прадугледжанага мірным плянам рэжыму спыненьня агню на ўсходзе краіны.
«Сёньня ноччу мы бачылі дастаткова актыўную працу артылерыі з украінскага боку. Я не бяруся сказаць, хто гэта робіць, але гэта адбываецца», — перадае словы Пуціна расейскае інфармагенцтва «Інтэрфакс».
Гэтая перадача прымеркаваная да 90-годзьдзя Васіля Быкава.
У Менску прайшла Канфэрэнцыя Беларускай нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці «Усходняе партнэрства». Заяўленая тэма — «Беларусь ва ўмовах рэгіянальнага крызісу і стагнацыі «Усходняга партнэрства»
Афіцыйная прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Cакі агучыла заяву амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства ў сувязі з вызваленьнем беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Прэзыдэнт Расіі Уладзімір Пуцін падтрымлівае рашэньне прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі аб спыненьні агню на паўднёвым усходзе краіны, а таксама заяўлены ім намер распачаць шэраг крокаў для дасягненьня мірнага ўрэгуляваньня.
Магчымую рэакцыю Захаду на вызваленьне Алеся Бяляцкага мы папрасілі пракамэнтаваць аналітыка Польскага інстытуту міжнародных справаў Ганну Марыю Дынэр.
Чаму вызвалілі Алеся Бяляцкага? Якіх палітычных мэтаў улады імкнуцца дасягнуць гэтым крокам? Якую рэакцыю Захаду на гэтае вызваленьне можна чакаць?
Сьледчы камітэт Расеі вынес пастанову аб вышуку кіраўніка МУС Украіны Арсена Авакава і кіраўніка Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі Ігара Каламойскага, паведаміў афіцыйны прадстаўнік СКР Уладзімер Маркін.
Алеся Бяляцкага сустрэлі ў Менску воплескамі і велізарным букетам кветак.
Алесь Бяляцкі патэлефанаваў жонцы Натальлі Пінчук, што ён вызвалены і едзе ў Менск на электрычцы з Бабруйску. Паводле раскладу, цягнік прыбывае на станцыю «Інстытут культуры» а 15:05.
Лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў кажа, што галоўнай умовай Эўразьвязу, каб адносіны разьвіваліся, пастаўлена вызваленьне палітвязьняў.
«Я думаю, гэта была дамоўленасьць і пэўны крок беларускіх уладаў насустрач Эўразьвязу».
Алесь Бяляцкі патэлефанаваў жонцы Натальлі Пінчук, што ён вызвалены і едзе ў Менск на электрычцы з Бабруйску.
Палітвязень Васіль Парфянкоў даслаў з калёніі ў Горках ліст, у якім вітаў абраньне прэзыдэнтам Украіны Пятра Парашэнкі.
«У нас ёсць інфармацыя пра тое, што Расея перакінула свае ўзброеныя сілы да мяжы з Украінай. Гэта самая блізкая адлегласьць, на якую расейскія вайскоўцы падышлі да Ўкраіны з часу іх уварваньня ў Крым»
Мікалай Статкевіч прапануе праз дыскусію знайсьці найлепшы варыянт вызначэньня адзінага кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас першай рабочай паездкі на Данбас прадставіў мірны плян па ўрэгуляваньні сытуацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны.
Эўрапейскі Зьвяз вітае заяву прэзыдэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб спыненьні агню і 15 пунктаў пляну мірнага ўрэгуляваньня крызісу ва Ўсходняй Украіне і заклікае Расею падтрымаць гэтыя прапановы канкрэтнымі дзеяньнямі.
Freedom House прызнаў Беларусь аўтарытарнай краінай - разам з Расеяй, Таджыкістанам, Узьбекістанам, Азербайджанам і Казахстанам. Пракамэнтаваць гэта мы папрасілі літоўскага палітоляга Віціса Юрконіса
Сілы антытэрарыстычнай апэрацыі зь сёньняшняга дня спыняюць баявыя дзеяньні да 27 чэрвеня.
Былыя прэзыдэнты Ўкраіны Леанід Краўчук, Леанід Кучма і Віктар Юшчанка сфармулявалі на паперы агульную пазыцыю адносна бягучай сытуацыі ва Ўкраіне і накіравалі сваё пасланьне цяперашняму кіраўніку дзяржавы, Пятру Парашэнку.
ЗША ўвялі санкцыі супраць сямі прарасейскіх сэпаратыстаў ва Ўкраіне, паведамляе Міністэрства фінансаў ЗША.
Сэпаратысты на Ўсходзе Ўкраіны дапыталі ўкраінскую жанчыну-афіцэра Надзею Саўчанка. У інтэрнэце зьявіліся кадры, як баевікі прыкавалі Саўчанка кайданкамі да трубы, а допыт запісалі на відэа.
Беларускія ўлады з усіх сілаў імкнуцца дэманстраваць аптымізм у сфэры эканомікі. Тым часам некаторыя падзеі эканамічнага жыцьця краіны даволі пераканаўча сьведчаць, што ў эканоміцы Беларусі «штосьці ня так».
«Кіраўніцтва расейскіх тэлеканалаў і ВГТРК і НТВ і Першага канала — рэальныя забойцы, таму што гэта зь іх падачы велізарная колькасьць людзей рвецца ў гэта чортава пекла, і, адпаведна, многія зь іх адтуль не выходзяць жывымі».
Анатоль Лябедзька на сваёй старонцы ў фэйсбуку называе інфармацыю пра супрацоўніцтва паміж АГП і ЛДПБ «мыльнай бурбалкай». У інтэрвію Радыё Свабода лідэр АГП запэўніў, што такое пагадненьне падпісанае ня будзе.
Прычынай байкоту выставы расейскія СМІ называюць украінскія падзеі.
«Міністэрства абароны інфармуе, што нашы падразьдзяленьні Ўзброеных сілаў падышлі да населенага пункту Ізварына і тым самым фактычна завяршылі апэрацыю па перакрыцьці мяжы»
Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што Масква вядзе кампанію дэзінфармацыі, каб захаваць залежнасьць Эўропы ад расейскага газу.
Міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў паведаміў у фэйсбуку пра спробу прарыву тэрарыстаў на тэрыторыю Ўкраіны з боку Расеі.
Палітычныя санкцыі супраць Расеі паўплывалі на правядзеньне 36-га Маскоўскага міжнароднага кінафэстывалю. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт кінафоруму Мікіта Міхалкоў.
Да расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, а 4-й раніцы прыйшлі зь ператрусам, паведамляе ў твітэры ягоны адвакат Вадзім Кобзеў.
Агрэсіўная палітыка Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны шкодзіць міжнароднаму парадку і саюзьнікам NATO.
Узброеныя сэпаратысты каля 4:30 20 чэрвеня абстралялі заняты сіламі антытэрарыстычнай апэрацыі аэрапорт Луганску.
Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Нядаўна я ўдзельнічаў у дыскусіі на тэму, якую для сябе назваў так: «Чым можна зацікавіць замежнага чытача, апроч чарговых «оджыгаў» Лукашэнкі?».
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка паабяцаў бліжэйшым часам замяніць чальцоў ураду і кіраўніцтва буйных прадпрыемстваў.
Экспэрты ААН з трывогай канстатуюць пашырэньне супрацьстаяньня ў Луганскай і Данецкай абласьцях Украіны.
Быкаў у музэі, ў графіці і ў памяці. Мастацкая і грамадзянская спадчына. Перадачу вядзе Аляксандар Лукашук. Удзельнічаюць Сяргей Дубавец, Сяргей Навумчык і Аляксандра Дынько.
Менская абласная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпісала дамову пра супрацоўніцтва з абласной арганізацыяй Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі.
Родная сястра пісьменьніка амаль усё жыцьцё пражыла на Ўшаччыне. Іхнае з Васілём дзяцінства прайшло ў Бычках, а цяпер яна жыве ў вёсцы Ваўчо, за два кілямэтры ад райцэнтру.
У адным з папярэдніх артыкулаў маёй рубрыкі я падзялілася 7 парадамі як павысіць канцэнтрацыю на працы.
Студэнт Вышэйшага дзяржаўнага каледжу сувязі Максім Маханькоў паведаміў пра ціск на яго з боку КДБ пасьля таго, як ён пабываў у Польшчы па праграме грамадзкай арганізацыі з Украіны.
«Беларусь не прызнае мандата спэцдакладчыка ААН па сытуацыі ў Беларусі. Ён зьяўляецца выключна палітычным праектам Захаду, які ня мае нічога агульнага з правамі чалавека», — такую заяву зрабіў на брыфінгу ў Менску прэсавы сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык.
Патрыярх Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт напісаў адкрыты ліст патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, у якім заявіў, што расейская царква дазваляе сабе апраўдваць умяшаньне кіраўніцтва Расеі ва ўнутраныя справы Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ