У аўторак увечары ў Варонежы каля Дому правоў чалавека ўчынены хуліганскі напад на сябра Савету пры прэзыдэнце Расеі па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека Андрэя Юрава.
АБСЭ асуджае акупацыю Расеяй тэрыторыі Ўкраіны і выказвае шкадаваньне з нагоды працягу дзеяньняў Расеі, накіраваных на дэстабілізацыю ва Ўкраіне.
Узровень даверу да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі працягвае павышацца: калі ў сьнежні яму давяралі 37,7%, а ў сакавіку 45,9%, то ў чэрвені — ужо 49,6%.
Крымінальная справа супроць былога дырэктара праваабарончай установы «Плятформа інавэйшн» Андрэя Бандарэнкі вывучана пракурорам і накіравана ў суд.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што пагроза незалежнасьці Беларусі можа паўстаць толькі з-за эканамічных фактараў.
Пра сытуацыю ў Луганску распавёў украінскі журналіст Улад Шаўчэнка, які зараз знаходзіцца ў гэтым горадзе. Зь ім гутарыў Юры Дракахруст.
1 ліпеня ў Барысаве адбыўся суд, які вырашыў не падаўжаць з 15 ліпеня прэвэнтыўны нагляд над былым палітвязьнем Аляксандрам Малчанавым.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заяўляе, што сваім рашэньнем спыніць перамір'е прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка ўзяў на сябе адказнасьць за аднаўленьне баявых дзеяньняў.
Беларусь згодная прапанаваць пляцоўку для пасяджэньня трохбаковай кантактнай групы па сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.
Аднаўленьне антытэрарыстычнай апэрацыі ўкраінскіх войскаў у Данбасе мы папрасілі пракамэнтаваць Міколу Сунгуроўскага, дырэктара ваенных праграмаў украінскага дасьледнага цэнтру імя Разумкова. Зь ім гутарыў Юры Дракахруст.
Два камітэты Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ прынялі рэзалюцыі па Беларусі.
Пра сытуацыю ў Данбасе пасьля заканчэньня замірэньня распавядае спэцыяльны карэспандэнт Радыё Свабода Андрэй Бабіцкі. Зь ім гутарыў Юры Дракахруст.
На ўсходзе Украіны аднавіліся баявыя дзеяньні ўкраінскіх вайскоўцаў супраць узброеных прарасейскіх сэпаратыстаў.
Упаўнаважаная прэзыдэнта Ўкраіны па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе Ірына Герашчанка заявіла, што трэцяя сустрэча кантактнай групы Ўкраіна — АБСЭ — Расея можа адбыцца ў Менску.
Жыхары Данецка паведамляюць пра стральбу ў самым цэнтры горада — перадае Еспресо.TV. Бой пачаўся каля чацвёртай гадзіны ранку.
Былога прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі затрымала паліцыя для допыту паводле падазрэньня ў карупцыі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін наведае Беларусь з візытам 2 ліпеня. Паведамленьняў пра тое, што ён застанецца ў Менску на наступны дзень, каб паглядзець парад на Дзень незалежнасьці, няма.
Увечары 30 чэрвеня баевікі так званай «Луганскай народнай рэспублікі», якая прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй, захапілі ў палон журналістку Грамадзкага тэлебачаньня Насту Станко і яе апэратара, паведамляе прэсавая служба канала.
Сілы Антытэрарыстычнай апэрацыі пачалі актыўныя дзеяньні па абясшкоджваньні і зьнішчэньні баевікоў на ўсходзе Ўкраіны.
«Мы будзем наступаць і будзем вызваляць нашу зямлю. Гэта наш адказ тэрарыстам, баевікам, марадзёрам».
Неўзабаве стануць вядомыя вынікі нарады прэзыдэнта Ўкраіны з кіраўнікамі сілавых ведамстваў.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
За час спачатку аднабаковага, а потым нібыта двухбаковага спыненьня агню ўкраінскія сілавікі страцілі 27 чалавек забітымі, 69 – параненымі.
Беларускія апазыцыянэры распавялі дэпутатам літоўскага Сэйму пра падрыхтоўку да выбараў прэзыдэнта, якія павінны адбыцца ў 2015-м. Літоўскія палітыкі параілі беларускім калегам абраць адзінага кандыдата.
Паводле паведамленьняў украінскіх СМІ, пасьля абвешчанага 20 чэрвеня прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам аднабаковага прыпыненьня агню, на ўсходзе Ўкраіны загінулі каля 20 чалавек.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд прыбыў у Менск 30 чэрвеня 2014 году.
На мяжы з Гомельскай вобласьцю Расея негалосна аднавіла кантрольна-прапускныя пункты.
Беларуска-літоўскія міжпартыйныя кансультацыі адбываюцца ў Сэйме Літвы ў Вільні.
«Мяркую, што сапраўдны цэнтар расейскай апазыцыі перамесьціцца з Масквы ў Кіеў».
У праект рэзалюцыі па дэмакратыі і правах чалавека Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ўключаны заклік да Беларусі неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязьняў.
Кіраўнік дэлегацыі ЗША ў Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт, 28 чэрвеня ў ходзе сустрэчы з прэзыдэнтам Ільхамам Аліевым узьдняў пытаньне пра палітвязьняў у Азэрбайджане.
Украінскі горад Львоў адмовіўся ад ідэі правядзеньня зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Міжнароднага алімпійскага камітэту.
Такім чынам улады так званай «Данецкай народнай рэспублікі» адрэагавалі на акцыю журналістаў, якія абвясьцілі збор сродкаў на амуніцыю і мэдыкамэнты для Нацыянальнай гвардыі.
Лілія Ананіч прызначаная міністрам інфармацыі. Адпаведны ўказ кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка падпісаў 30 чэрвеня.
На ўсёй тэрыторыі Растоўскай вобласьці ў сувязі з уцекачамі, якія прыбываюць з Украіны, ад 30 чэрвеня ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Рыгор Бачкароў.
Спэцыяльны карэспандэнт Радыё Свабода Андрэй Бабіцкі апісвае свае ўражаньні ад камандзіроўкі на ўсход Украіны.
Плян мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ў Данбасе, які прапанаваў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, не працуе.
Апазыцыйныя партыі і рухі асуджаюць удзел расейскіх вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі ў Парадзе незалежнасьці 3 ліпеня.
У Данецкай вобласьці ў ноч на 30 чэрвеня прарасейскія баевікі абстралялі некалькі блёкпастоў украінскіх вайскоўцаў каля Славянска, населеных пунктаў Макараў, Аўдзеека і на гары Карачун — паведамляе прэсавы цэнтар Антытэрарыстычнай апэрацыі.
Цяперашняя сытуацыя ў Беларусі і падрыхтоўка да прэзыдэнцкіх выбараў-2015 — дзьве галоўныя тэмы беларуска-літоўскіх міжпартыйных кансультацыяў, якія пачынаюцца 30 чэрвеня ў Вільні.
Партнэры Расеі па Мытным саюзе адмовіліся ад закліку Масквы павысіць пошліны на ўвоз тавараў з Украіны.
Афіцыйны Менск не чакае асаблівых пераменаў у стаўленьні Захаду да Беларусі пасьля вызваленьня палітвязьня Алеся Бяляцкага. Улады мяркуюць, што Захад пачне дамагацца ад іх легалізацыі аднаполых шлюбаў.
Песьня «Данбас» зьявілася на youtube. Яе напісаў беларускі бард Алесь Мікус.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Флэшмоб, прысьвечаны адзінству Ўкраіны, трапіў у Кнігу рэкордаў Украіны. Удзельнікі акцыі стварылі фігуру «Мапы Ўкраіны».
Лідэры Украіны, Расеі, Германіі і Францыі — Пятро Парашэнка, Уладзімір Пуцін, Ангела Мэркель і Франсуа Алянд абмеркавалі хаду рэалізацыі мірнага пляну на Данбасе падчас чатырохбаковай тэлефоннай размовы.
«Там вырасла пакаленьне, якое ніяк не зьвязанае з Савецкім Саюзам. Яно больш прывыкла разьлічваць на свае сілы. Нейкі рэзон у іхных дзеяньнях ёсьць. Пабачым, што ў іх атрымаецца. Можа быць гэта і апраўдана. Хацелася б ім пазычыць посьпеху».
У заключным выпуску «Зоны Свабоду» ў гэтым сэзоне — 20-я гадавіна абраньня Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнтам Беларусі
Якой была б Беларусь, калі тады абралі прэзыдэнтам іншага? Ці паўторыцца 94-ы год пасьля Лукашэнкі? Пра гэта ў перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, Сяргей Навумчык і Віталь Цыганкоў.
У Кіеве ля сьценаў адміністрацыі прэзыдэнта сёньня сабраліся каля тысячы чалавек, якія патрабуюць спыніць рэжым аднабаковага спыненьня вагню на ўсходзе краіны і ўвесьці там ваеннае становішча.
Загрузіць яшчэ