Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка ўзнаўляе вайсковую апэрацыю супраць сэпаратыстаў


Парашэнка: Мы будзем наступаць і будзем вызваляць нашу зямлю
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:32 0:00

Прэзыдэнт Пятро Парашэнка па выніках пасяджэньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны прыняў рашэньне прыпыніць дзеяньне рэжыму аднабаковага спыненьня вагню на Данбасе, паведаміла ў ноч на аўторак прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Такім чынам, рэжым спыненьня вагню, абвешчаны прэзыдэнтам 20 чэрвеня і падоўжаны да 22.00 30 чэрвеня, яго дзеяньне завяршылася, гаворыцца ў паведамленьні.

«Мы будзем наступаць і будзем вызваляць нашу зямлю. Непадаўжэньне рэжыму спыненьня вагню — гэта наш адказ тэрарыстам, баевікам, марадзёрам, усім тым, хто зьдзекуецца над мірным насельніцтвам, хто паралізуе працу эканомікі рэгіёну, хто зрывае выплаты заробкаў, пэнсіяў, стыпэндыяў, хто падрывае чыгунку, разбурае вадаправоды, хто пазбавіў людзей нармальнага мірнага жыцьця», — падкрэсьліў прэзыдэнт у звароце да народа.

У сацыяльных сетках жыхары рэгіёнаў правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі паведамляюць аб аднаўленьні актыўных баявых дзеяньняў.

У панядзелак у 22 гадзін па кіеўскім часе выйшаў падоўжаны тэрмін аднабаковага спыненьня вагню, абвешчанага ўладамі ў Кіеве. Падаўжэньне тэрміну прынялі з-за рашэньня кіраўнікоў краін Эўрапейскага зьвязу даць Расеі і сэпаратыстам час на выкананьне шэрагу патрабаваньняў, у прыватнасьці, па аднаўленьні ўкраінскага кантролю над мяжой. Адзінае з чатырох выкананых патрабаваньняў — вызваленьне назіральнікаў АБСЭ, выкрадзеных сэпаратыстамі каля месяца таму.

Па шматлікіх паведамленьнях украінскіх сілавікоў, на працягу ўсяго часу спыненьня вагню, які доўжыўся 10 дзён, напады сэпаратыстаў не спыняліся, яшчэ дзясяткі ўдзельнікаў АТА загінулі і атрымалі раненьні.

Поўны тэкст звароту прэзыдэнта Пятра Парашэнкі да народа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG