Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баявыя дзеяньні на ўсходзе Украіны. Танкавы бой пад Данецкам


Луганск
Луганск

На ўсходзе Украіны аднавіліся баявыя дзеяньні ўкраінскіх вайскоўцаў супраць узброеных прарасейскіх сэпаратыстаў.

У пасёлку Карлаўка пад Данецкам ідзе танкавы бой. Цывільныя аўтамабілі вяртаюць у Данецк. На пад’езьдзе да Карлаўкі стаяць чатыры грузавыя машыны з байцамі батальёну «Ўсход» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі. Пра гэта паведамляюць відавочцы і СМІ.

Паводле прадстаўнікоў ДНР, пад горадам Сьнежны апалчэнцы з зэнітнага кулямёта зьбілі ўкраінскі вайсковы самалёт. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі пакуль няма. Прадстаўнік антытэрарыстычнай апэрацыі Аляксей Дзьмітрашкоўскі ў сваю чаргу заявіў пра тое, што апалчэнцы масава пераходзяць на бок украінскіх вайскоўцаў і просяць стварыць калідоры для выхаду з зоны баявых дзеяньняў.

З раніцы працягваецца бой у раёне пагранічных пунктаў «Данецк» — «Ізварын» і «Чырвонапартызанск» — «Гукава» ў Луганскай вобласьці. Нацыянальная гвардыя Украіны атакавала апалчэнцаў. Расейскія памежнікі адышлі на бясьпечную адлегласьць.

Раней паступалі паведамленьні пра тое, што сёньня раніцай у Краматорску Данецкай вобласьці трапіў пад мінамётны абстрэл маршрутны аўтобус, у выніку 4 чалавекі загінулі, 5 — параненыя. Пацярпелыя дастаўлены ў бальніцы гораду. Кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук раней сёньня пісаў у Facebook аб мінамётныя абстрэле аэрадрому ў Краматорску, занятага украінскімі вайскоўцамі. Адзін вайсковец паранены.

Сёньня раніцай недалёка ад Луганску невядомымі былі падарваныя два ўчасткі чыгункі.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка напярэдадні абвясьціў аб прыпыненьні дзеяньня рэжыму аднабаковага спыненьня агню ў Данецкай і Луганскай абласьцях на ўсходзе краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG