Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ва Ўкраіне: баі ў Данецку, выбухі ў Краматорску, падрыў вежы на Карачуне


Жыхары Данецка паведамляюць пра стральбу ў самым цэнтры горада — перадае Еспресо.TV. Бой пачаўся каля чацвёртай гадзіны ранку.


Стральба адбывалася ў населеных пунктах Снежнае, Краматорск, Горлаўка.

У Краматорску зафіксаваныя выбухі. Чатыры чалавекі загінулі ў выніку абстрэла маршрутнага таксі — паведамляюць Навіны Данбаса
Сур’ёзны бой ідзе ў раёне пасёлка Карлаўка — перадаюць Навіны Данбаса.

У выніку абстрэла сэпаратыстамі вайсковай часткі, якая базуецца на гары Карачун пад Славянскам, у выніку падрыва мін былі перабітыя тросы, якія падтрымлівалі тэлевізійную вежу. Вежа зруйнаваная.

1 ліпеня адбыліся адбыліся выбухі на двух участках Данецкай чыгункі — паведамляе прэс-служба Ўпраўленьня МУС на Данецкай чыгунцы. Выбухі адбыліся на шляхах станцыі «Кандрашэўска-Нова» і «Букіна-Сьвятагорск». Пацярпелых няма. Рух цягнікоў прыпынены.


Прэс-сакратар Антытэрарыстычнай апэрацыі паведаміў, што сэпаратысты зьвярнуліся да сілавікоў з просбай стварыць калідор бясьпекі для пераходу на бок украінскага войска.

«Цяпер з баевікамі вядуцца перамова. Чакаецца, што ў хуткім часе на бок сіл АТА пяройдзе вялікая група баевікоў. Зараз яны просяць стварыць калідор, каб маглі перайсьці на бок украінскіх сілавікоў», — прыводзіць словы прэс-сакратара УНН 30 чэрвеня на паседжаньні РНБО прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка скасаваў рэжым аднабаковага прыпыненьня агню і абвясьціў пра ўзнаўленьне актыўнай фазы антытэрарыстычнай апэрацыі на Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG