За час спачатку аднабаковага, а потым нібыта двухбаковага спыненьня агню ўкраінскія сілавікі страцілі 27 чалавек забітымі, 69 – параненымі.
Беларускія апазыцыянэры распавялі дэпутатам літоўскага Сэйму пра падрыхтоўку да выбараў прэзыдэнта, якія павінны адбыцца ў 2015-м. Літоўскія палітыкі параілі беларускім калегам абраць адзінага кандыдата.
Паводле паведамленьняў украінскіх СМІ, пасьля абвешчанага 20 чэрвеня прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам аднабаковага прыпыненьня агню, на ўсходзе Ўкраіны загінулі каля 20 чалавек.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд прыбыў у Менск 30 чэрвеня 2014 году.
На мяжы з Гомельскай вобласьцю Расея негалосна аднавіла кантрольна-прапускныя пункты.
Беларуска-літоўскія міжпартыйныя кансультацыі адбываюцца ў Сэйме Літвы ў Вільні.
«Мяркую, што сапраўдны цэнтар расейскай апазыцыі перамесьціцца з Масквы ў Кіеў».
У праект рэзалюцыі па дэмакратыі і правах чалавека Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ўключаны заклік да Беларусі неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязьняў.
Кіраўнік дэлегацыі ЗША ў Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт, 28 чэрвеня ў ходзе сустрэчы з прэзыдэнтам Ільхамам Аліевым узьдняў пытаньне пра палітвязьняў у Азэрбайджане.
Украінскі горад Львоў адмовіўся ад ідэі правядзеньня зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Міжнароднага алімпійскага камітэту.
Такім чынам улады так званай «Данецкай народнай рэспублікі» адрэагавалі на акцыю журналістаў, якія абвясьцілі збор сродкаў на амуніцыю і мэдыкамэнты для Нацыянальнай гвардыі.
Лілія Ананіч прызначаная міністрам інфармацыі. Адпаведны ўказ кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка падпісаў 30 чэрвеня.
На ўсёй тэрыторыі Растоўскай вобласьці ў сувязі з уцекачамі, якія прыбываюць з Украіны, ад 30 чэрвеня ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Рыгор Бачкароў.
Спэцыяльны карэспандэнт Радыё Свабода Андрэй Бабіцкі апісвае свае ўражаньні ад камандзіроўкі на ўсход Украіны.
Плян мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ў Данбасе, які прапанаваў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, не працуе.
Апазыцыйныя партыі і рухі асуджаюць удзел расейскіх вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі ў Парадзе незалежнасьці 3 ліпеня.
У Данецкай вобласьці ў ноч на 30 чэрвеня прарасейскія баевікі абстралялі некалькі блёкпастоў украінскіх вайскоўцаў каля Славянска, населеных пунктаў Макараў, Аўдзеека і на гары Карачун — паведамляе прэсавы цэнтар Антытэрарыстычнай апэрацыі.
Цяперашняя сытуацыя ў Беларусі і падрыхтоўка да прэзыдэнцкіх выбараў-2015 — дзьве галоўныя тэмы беларуска-літоўскіх міжпартыйных кансультацыяў, якія пачынаюцца 30 чэрвеня ў Вільні.
Партнэры Расеі па Мытным саюзе адмовіліся ад закліку Масквы павысіць пошліны на ўвоз тавараў з Украіны.
Афіцыйны Менск не чакае асаблівых пераменаў у стаўленьні Захаду да Беларусі пасьля вызваленьня палітвязьня Алеся Бяляцкага. Улады мяркуюць, што Захад пачне дамагацца ад іх легалізацыі аднаполых шлюбаў.
Песьня «Данбас» зьявілася на youtube. Яе напісаў беларускі бард Алесь Мікус.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Флэшмоб, прысьвечаны адзінству Ўкраіны, трапіў у Кнігу рэкордаў Украіны. Удзельнікі акцыі стварылі фігуру «Мапы Ўкраіны».
Лідэры Украіны, Расеі, Германіі і Францыі — Пятро Парашэнка, Уладзімір Пуцін, Ангела Мэркель і Франсуа Алянд абмеркавалі хаду рэалізацыі мірнага пляну на Данбасе падчас чатырохбаковай тэлефоннай размовы.
«Там вырасла пакаленьне, якое ніяк не зьвязанае з Савецкім Саюзам. Яно больш прывыкла разьлічваць на свае сілы. Нейкі рэзон у іхных дзеяньнях ёсьць. Пабачым, што ў іх атрымаецца. Можа быць гэта і апраўдана. Хацелася б ім пазычыць посьпеху».
У заключным выпуску «Зоны Свабоду» ў гэтым сэзоне — 20-я гадавіна абраньня Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнтам Беларусі
Якой была б Беларусь, калі тады абралі прэзыдэнтам іншага? Ці паўторыцца 94-ы год пасьля Лукашэнкі? Пра гэта ў перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, Сяргей Навумчык і Віталь Цыганкоў.
У Кіеве ля сьценаў адміністрацыі прэзыдэнта сёньня сабраліся каля тысячы чалавек, якія патрабуюць спыніць рэжым аднабаковага спыненьня вагню на ўсходзе краіны і ўвесьці там ваеннае становішча.
На ўсходзе Ўкраіны за мінулыя суткі ў выніку сутыкненьняў з узброенымі сэпаратыстамі загінулі пяцёра ўкраінскіх вайскоўцаў, яшчэ 17 атрымалі раненьні.
У Менску адбылася рэпэтыцыя штогадовага параду, прысьвечанага Дню вызваленьня Беларусі 3 ліпеня.
На рэфэрэндуме грамадзянам прапануецца выказацца за або супраць вылучэньня кандыдатаў пасьля папярэдняга ўхваленьня ўладаў.
У Луганскай вобласьці Ўкраіны вызваленыя апошнія чацвёра з васьмі захопленых сэпаратыстамі ў канцы траўня назіральнікаў АБСЭ.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Міністар эканомікі Расеі Аляксей Улюкаеў сказаў, выступаючы на расейскім тэлебачаньні, што новыя заходнія санкцыі маглі б сур'ёзна запаволіць эканамічны рост у Расеі і нават прывесьці да спаду эканомікі.
Міністэрства замежных спраў Украіны накіравала ноту МЗС Расеі, у якой адзначаецца немагчымасьць прыняцьця Ўкраінай «гуманітарнай дапамогі», улічваючы няпэўнасьць яе канчатковага адрасата.
У сваёй Заяве, зьмешчанай на старонцы Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў фэйсбуку, Рада дала ацэнку апошнім падзеям у Беларусі і сьвеце.
Прафэсар Кэмбрыджу Крыстафэр Кларк у інтэрвію Радыё Свабода адказвае на пытаньні пра сёньняшнія ўрокі Першай Сусьветнай вайны.
У баевікоў засталося некалькі гадзінаў, каб скласьці зброю. Пра гэта заявіў міністар унутраных справаў Арсен Авакаў.
Эўракамісію цяпер узначальвае Жан-Клёд Юнкер. Пра гэта паведаміў старшыня Рады Эўропы Гэрман ван Ромпэй, перадае Reuters.
Лідэры краінаў-сябраў Эўрапейскага Зьвязу прыгразілі ўвесьці новыя абмежавальныя захады ў дачыненьні да Расеі, калі Расея да 30 чэрвеня не распачне крокаў па дээскаляцыі сытуацыі ва Ўкраіне
Грузія, Малдова і Ўкраіна падпісалі ў Брусэлі пагадненьні аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Расея заявіла, што прыме захады ў адказ.
Амэрыканскае выдавецтва Simon & Schuster абвясьціла, што выдасьць кнігу, у якой вывучаюцца магчымыя сувязі расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна з арганізаванай злачыннасьцю.
«Расейскія вайскоўцы, якія сёньня разьяжджаюць на парадзе, заўтра будуць удзельнікамі вайсковага перавароту ў Менску», – лічыць украінскі палітоляг Віталь Портнікаў.
«Украінскі крызіс і ўмацаваньне эўра, фунта і швэйцарскага франка ды валют краінаў з разьвіванай эканомікай ударылі па розьнічным продажу ў буйных лётнішчах ад Лёндана да Франкфурту», – піша Bloomberg.
Рэжым спрошчанага перасячэньня мяжы Літвы і Беларусі павінен уступіць у сілу пасьля таго, як будзе пашырана інфраструктура пунктаў пропуску на мяжы.
Сёньня ў Брусэлі Грузія, Малдова і Ўкраіна падпісалі ключавыя дамоўленасьці з Эўрапейскім Зьвязам.
Расея прызнае права Ўкраіны і Эўразьвязу заключыць пагадненьне аб асацыяцыі, аднак будзе прымаць меры ў выпадку нэгатыўных наступстваў гэтага рашэньня для Масквы, заявіў прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў.
Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка падпісаў у Брусэлі эканамічную частку пагадненьня аб асацыяцыі зь ЭЗ. З эўрапейскага боку пагадненьне падпісалі Герман ван Рампей і Жазэ Мануэль Барозу.
У палоне прарасейскіх баевікоў у Данбасе застаюцца чацьвёра назіральнікаў Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе.
Загрузіць яшчэ