Лідар негалосна забароненага ў Беларусі гурту «Ляпіс Трубяцкі» Сяргей Міхалок стаў героем дакумэнтальнай стужкі, якая выйшла ў эфір на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» у нядзелю, 13 ліпеня
Старонку нямецкай канцлеркі Ангелы Мэркель у Facebook грамадзкія актывісты запаўняюць паведамленьнямі «Дзякуй, спадарыня Рыбэнтроп» («Danke Frau Ribbentrop»).
Службовы падлог і перавышэньне ўлады — па такіх артыкулах распачатыя крымінальныя справы супраць першага намесьніка старшыні Гарадоцкага райвыканкаму.
Міністар абароны Ўкраіны Валеры Гелатэй паведаміў, што ўкраінскі вайскова-транспартны самалёт Ан-26 зьбіты ракетай, якая была «верагодна» выпушчаная з тэрыторыі Расеі.
Пра новыя выклікі сучаснага сьвету піша ў сваім блогу на старонцы The New York Times калюмніст гэтага выданьня Томас Фрыдман.
Дзяржаўныя расейскія тэлеканалы працягваюць інфармацыйную вайну супраць Украіны. Факты і камэнтары нашых мэдыяэкспэртаў.
Мы падабралі найбольш яркія цытаты праваабаронцы Валерыі Навадворскай пра апошнія падзеі ва Ўкраіне і яе погляд на будучыню.
У 2015 годзе ў Беларусі пачынае дзейнічаць шэраг законаў, накіраваных на процідзеяньне розным аспэктам тэрарыстычнай дзейнасьці. Пра гэта паведамляе Белта.
Беларусь і Польшча пасьля амаль пяцігадовага перапынку ўзнаўляюць перамовы аб транспамежнай супрацы.
Да 12 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці за «вярбоўку і іншае ўцягненьне чалавека ў тэрарыстычную дзейнасьць» прадугледжвае артыкул 290-2 «Судзеяньне тэрарыстычнай дзейнасьці».
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Што будзе пасьля Лукашэнкі? Ці стала Беларусь абвяржэньнем тэорыі транзыту? Ці паставяць Лукашэнку помнікі пасьля яго сыходу ў гісторыю?
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў у нядзелю, што паміж Іранам і «шасьцёркай» па-ранейшаму існуюць сур’ёзныя рознагалосьсі, і неабходна паглядзець, ці магчыма будзе дамагчыся прагрэсу.
Эдуарда Шэварнадзэ, які кіраваў Грузіяй амаль 30 гадоў і падаў у адстаўку падчас «рэвалюцыі ружаў», пахавалі побач з жонкай ў двары ўрадавай рэзыдэнцыі, дзе ён жыў усе апошнія гады.
Расейскі бок сьцьвярджае, што ахвярай абстрэлу стаў адзін чалавек, яшчэ адзін атрымаў раненьне.
Народныя строі – гэта мода на этнаграфізм, выклік нацыяналістаў, ці ўнутраная патрэба?Пытаньне абмяркоўваюць Людміла Ваннэк, Сяргей Абламейка. На скайп-сувязі зь Менску – Вольга Нікалайчык. Вядучы – Вячаслаў Ракіцкі.
Джон Кэры прыбыў у Кабул 11 ліпеня для садзейнічаньня палітычнаму ўрэгуляваньню спрэчкі паміж палітыкамі, якія прэтэндуюць на найвышэйшую пасаду ў Афганістане.
У Маскве на 65-м годзе памерла дысыдэнтка, вядомая грамадзкая і палітычная дзяячка Валерыя Навадворская.
У панядзелак 14 ліпеня, мясцовыя жыхары плянуюць правесьці першы пікет супраць заплянаванага будаўніцтва.
У Маскве ў суботу адбудзецца асноўная частка праграмы штогадовага аўтамабільнага шоў Moscow City Racing. А 14-ай гадзіне па расейскім часе ля сьценаў Крамля стартуюць заезды балідаў «Формулы-1».
Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі сустрэўся з былым палітвязьнем Алесем Бяляцкім. Міністар выказаў падтрымку праваабаронцу.
Служба бясьпекі Ўкраіны апублікавала схемы фінансавых патокаў для вярбоўкі наймітаў, выплаты ім грашовай узнагароды за забойства ўкраінскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў, канфіскавала звыш 22 млн грн наяўнымі, заблякавала 25 рахункаў з 50 млн грн.
У Цэнтральным судзе Гомеля пачаўся разгляд пазову маладафронтаўца Зьмітра Крамянецкага да ўправы ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму і Міністэрства фінансаў краіны аб спагнаньні маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў рублёў.
Месцаблюсьціцель Кіеўскай мітрапольнай катэдры Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) мітрапаліт Чарнавіцкі і Букавінскі Ануфры заклікаў прарасейскіх сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны скласьці зброю.
Эўрапейскі зьвяз уводзіць санкцыі супраць яшчэ 11 расейскіх і ўкраінскіх грамадзян у сувязі з падзеямі ва Ўкраіне.
«Славянскі базар» у Віцебску як сымбаль славянскай еднасьці, адраджэньня і культурнага ўздыму гэтым годам праходзіць на тле расейска-ўкраінскай вайны. Ня самы ўдалы фон для сьвята.
У Віцебску распачаўся фэстываль «Славянскі базар». Аналітыкі зьвяртаюць увагу на тое, што сёлетні фэстываль адбываецца на тле расейскай агрэсіі ва Ўкраіне і што ў такіх умовах гаварыць пра еднасьць «братніх народаў» не выпадае.
У пятніцу 11 ліпеня ў Дзень памяці генацыду ў Срэбраніцы ў Босьніі ў мэмарыяльным цэнтры Патачары адбылося пахаваньне астанкаў яшчэ 175 басьнійскіх ахвяраў генацыду ў Срэбраніцы. Да гэтага часу ў гэтым мэмарыяльным цэнтры былі пахаваныя 6066 ахвяраў генацыду
У чарговым інтэрвію, якое зьявілася ў інтэрнэце, Натальля, усьміхаючыся, кажа, што яна забойца. Дзяўчына носіць камуфляжную форму і пасьля кантузіі стала снайпэрам.
Удакладненую інфармацыю пра колькасьць ахвяраў абстрэлу сэпаратыстаў непадалёк ад мястэчка Равянькі на Луганшчыне паведамляе Міністэрства абароны Ўкраіны.
«Расейскі вызвольны фронт» разаслаў сьпіс «ворагаў Рускага сьвету». У гэтым сьпісе — 15 вядомых украінскіх журналістаў, якія асьвятляюць падзеі на Ўсходзе Ўкраіны. Ім пагражаюць зьнішчэньнем, дзе б яны ні знаходзіліся.«Фронт» сьцьвярджае, што гэтыя журналісты «пішуць пад дыктоўку прагнілага Захаду хлусьню пра вызваленчую барацьбу на Данбасе».
Ігар Жылін, былы старшыня «Белнафтахіма», пад вартай. Супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа паводле артыкула 424 «Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі».
Добраахвотнік з Армэніі, які ваяваў на баку ДНР, распавядае, чаму вырашыў пакінуць Данбас.
Беларускі бесьпілётны авіяцыйны комплекс БАК-100 сёньня каштуе 2 мільёны даляраў ЗША.
Ад таго, што будзе ва Ўкраіне на працягу бліжэйшых гадоў, залежыць будучыня ўсяго рэгіёну, у тым ліку і Беларусі. У гэтым перакананы праваабаронца Алесь Бяляцкі.
«Ніякай вайны народаў сёньня няма. Не ваюе ва Ўкраіне народ з народам, зь беларусамі, рускімі і так далей, і нват з украінцамі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на адкрыцьці Славянскага базару ў Віцебску 10 ліпеня.
Шэраг беларускіх ВНУ падвысілі кошты на платнае навучаньне ў наступным годзе.
Праваабаронцы зь «Сірыйскага цэнтру назіраньня за выкананьнем правоў чалавека» ацанілі колькасьць загінулых за тры гады грамадзянскага канфлікту ў Сірыі на 250 тысяч чалавек.
Апытаньне «Свабоды»: «Лукашэнка сёньня адзначае 20 гадоў пры ўладзе. Колькі ён яшчэ будзе кіраваць Беларусьсю?». Адказвалі жыхары Магілёва.
Сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу, прадпрымальнік Віталь Кастагораў пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасьці. Не выключана, што ён затрыманы. Зь якой дзейнасьцю можа быць зьвязаны такі паварот у лёсе пасьпяховага раней палітыка і бізнэсоўца?
У музэі на вялікім экране «галоўнай навіной» бесьперапынна круцяцца кадры афіцыйнага адкрыцьця музэю 2 ліпеня ў прысутнасьці Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна, а таксама праходу Лукашэнкі з сынамі ў калёне вэтэранаў.
Расея заявіла, што рэжысэр Алег Сянцоў, якога вывезьлі з Крыму ў Маскву і абвінавачваюць у тэрарызьме, аўтаматычна атрымаў грамадзянства Расейскай Фэдэрацыі.
Паклаў Вячаслаў Францавіч да абраза Божай Маці ружу, і ружа імгненна счарнела...
Аляксандар Лукашэнка звычайна прыяжджае на адкрыцьцё музычнага фэсту. Цырымонія адкрыцьця прызначана на 21:30. І з самага ранку 10 ліпеня навакол Летняга амфітэатру вядуцца сьпешныя працы па добраўпарадкаваньні.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а ў мінулым паплечнік і сябра Аляксандра Лукашэнкі Анатоль Лябедзька кажа, што прычыны палітычнага даўгалецьця кіраўніка дзяржавы — далёка не ў любові народнай
Эканаміст, дырэктар аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка перакананы, што ніякага сакрэту палітычнага даўгалецьця Аляксандра Лукашэнкі няма.
Палітоляг Уладзімер Падгол называе тры прычыны палітычнага даўгалецьця Аляксандра Лукашэнкі.
Загрузіць яшчэ