Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заіка: Лукашэнка — сэнсуаліст


Леанід Заіка

Эканаміст, дырэктар аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка перакананы, што ніякага сакрэту палітычнага даўгалецьця Аляксандра Лукашэнкі няма.

«Ён выкарыстоўвае формулу Мао Цзэдуна „Ворагі самі па сабе не зьнікаюць“. У палітыцы ж усе — ворагі, там сяброў няма, ёсьць толькі партнэры.

Другое: беларусы баяцца жыць па-новаму, таму Беларусь закансэрвавалася як сацыяльная сыстэма. Максымальная кансэрвацыя. Беларусы знаходзяцца, так бы мовіць, у стане кагнітыўнага дысанансу. А Аляксандар Рыгоравіч — ён сэнсуаліст, робіць стаўку на псыхалёгію такога сярэдняга беларуса. Не падабаюцца беларусам гомасэксуалісты — Аляксандар Рыгоравіч удосталь на гэтую тэму выказваецца...

Я ня думаю, што гэтыя 20 гадоў былі самымі шчасьлівымі ў жыцьці Аляксандра Рыгоравіча. Я ня думаю, што ён і сам хацеў... Другая кітайская прымаўка да яго адносіцца наўпрост: „Лёгка забрацца на сьпіну тыгра, але зьлезьці зь яе проста так ня ўдасца“. Вось ён забраўся 20 гадоў таму на прэзыдэнцкую пасаду і ў многім, канечне, краіну спыніў».

XS
SM
MD
LG