Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістка і апэратар Hromadske TV ўзятыя ў палон баявікамі ЛНР


Увечары 30 чэрвеня баевікі так званай «Луганскай народнай рэспублікі», якая прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй, захапілі ў палон журналістку Грамадзкага тэлебачаньня Насту Станко і яе апэратара, паведамляе прэсавая служба канала.

Паводле непацьверджаных зьвестак, журналісты былі затрыманыя ў Луганскай вобласьці падчас выкананьня прафэсійных абавязкаў і ў цяперашні час знаходзяцца ў Луганску ў падвале аднаго з будынкаў у цэнтры горада.


«Калектыў Грамадзкага тэлебачаньня вельмі занепакоены захопам журналістаў і заклікае тых, хто ўтрымлівае Насту Станко і апэратара паведаміць інфармацыю аб гэтай сытуацыі, аб стане іх здароўя, і ўмовах, пры якіх журналісты будуць адпушчаныя на свабоду», — гаворыцца ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG