Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель і Аланд патэлефанавалі Пуціну з нагоды сытуацыі ва Ўкраіне


Ангела Мэркель і Франсуа Аланд
Ангела Мэркель і Франсуа Аланд

Федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Франсуа Аланд патэлефанавалі прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну, каб абмеркаваць сытуацыю ва Ўкраіне.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Крамлю.

Паводле паведамленьня, падчас размовы абмяркоўваліся таксама запазычанасьць Украіны за пастаўкі расейскага газа і заключэньне Ўкраінай пагадненьня аб асацыяцыя з Эўразьвязам.

14 чэрвеня баевікі-сэпаратысты зьбілі на тэрыторыі аэрпорта Луганска самалёт з украінскімі вайскоўцамі. Усе 49 чалавек, якія знаходзіліся на борце самалёта, загінулі. У сувязі з гэтым ва Ўкраіне абвешчаная афіцыйныя жалоба ў нядзелю 15 чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG