«Прэзыдэнт» самаабвешчанай Абхазіі Аляксандар Анкваб, які да гэтага часу кіраваў сэпаратысцкім рэгіёнам Грузіі, сышоў у адстаўку. У сваёй сёньняшняй заяве ён сказаў, што сыходзіць для падтрыманьня стабільнасьці ў Абхазіі.
Лідэрка францускай скрайняй правай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн кажа, што захапляецца Уладзімірам Пуціным гэтаксама, як і канцлерам Германіі Ангелай Мэркель.
Грамадзяне Расеі стварылі на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі адмысловыя цэнтры, у якіх праводзіцца вярбоўка, фінансаваньне і навучаньне наймітаў.
У Кіеве на Майдане Незалежнасьці пасьля двухмесячнага перапынку адбылося народнае веча. Падчас мерапрыемства выступіў пераможца выбараў мэра Віталь Клічко.
Якія вынікі будзе мець падпісаньне ў Астане кіраўнікамі Беларусі, Казахстану і Расеі дамовы аб утварэньні Эўразійскага зьвязу. Глядзіце запіс перадачы «Зона Свабоды».
Якія вынікі будзе мець падпісаньне ў Астане кіраўнікамі Беларусі, Казахстану і Расеі дамовы аб утварэньні Эўразійскага зьвязу. Пра гэта — у перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць Яфім Фіштэйн, дырэктар казаскай службы Радыё Свабода Едыге Магаўін і Сяргей Навумчык.
На кіеўскім Майдане байцы батальёну «Данбас» зьбіраюць актывістаў для ўдзелу ў антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны.
Абраны мэрам Кіева Віталь Клічко заклікаў грамадзян Украіны аб’яднацца дзеля неабходных краіне рэформаў.
Актывісты заявілі, што не зьбіраюцца сыходзіць з Майдану і пачалі паліць шыны ў знак пратэсту супраць плянаў сталічных уладаў прыбраць намёты і барыкады.
Цэнтральнай падзеяй расейскага старшынства ў Радзе бясьпекі ААН могуць стаць прызначаныя на 11 чэрвеня адкрытыя дэбаты, прысьвечаныя новым тэндэнцыям у міратворчасьці ААН.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Афганістане — пасьля пяцігадовага палону — у суботу вызвалены амэрыканскі сяржант Бой Бэргдал. Яго абмянялі на пяцярых талібаў — зьняволеных вайсковай турмы ЗША на базе ў Гуанатанама (Куба).
«Свабода» запытала ў жыхароў Магілёва, як яны ставяцца да таго, што Беларусь разам з Расеяй і Казахстанам стварылі Эўразійскі саюз? На якія перамены яны разьлічваюць?
Парлямэнт Абхазіі прызначыў выканаўцам абавязкаў кіраўніка самаабвешчанай рэспублікі сьпікера Народнага сходу Валерыя Бганбу.
Праваабаронца зь Беларускага Хэльсынскага камітэту Леанід Мархотка працаваў як афіцыйны назіральнік на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны. Назіраньне Леанід Мархотка праводзіў у Мікалаеўскай вобласьці, на выбарчых участках як у самім Мікалаеве, так і ў раёнах вобласьці. Якія адметнасьці ўбачыў праваабаронца ў параўнаньні зь беларускімі выбарамі?
У Менску закончыўся справаздачна-выбарчы зьезд АГП. Абраны старшынём партыі і кандыдата на прэзыдэнта ад АГП Анатоль Лябедзька адказаў карэспандэнту Свабоды на пытаньне, якім мусіць быць кандыдат на прэзыдэнта.
Анатоль Лябедзька быў абраны старшынём партыі ў выніку тайнага галасаваньня. За ягоную кандыдатуру прагаласавала 102 дэлегаты, 22 былі супраць. Несапраўднымі прызнаныя 3 бюлетэні.
У Кіеве пратэстоўцы паляць аўтамабільныя шыны, каб паказаць новай уладзе, што не зьбіраюцца сыходзіць з Майдану.
«Гэта будзе самая цяжкая і складаная кампанія», — сказаў лідэр АГП Анатоль Лябедзька, адказваючы на пытаньні дэлегатаў зьезду аб прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году.
Пачатак працы справаздачна-выбарнага зьезду АГП пачаўся з хвіліны маўчаньня ў памяць пра паэта і грамадзкага дзеяча Генадзя Бураўкіна. Гэтаксама ўзгадалі тых сябраў партыі, які памерлі за апошнія гады, у іх ліку і двойчы Герой сацыялістычнай працы Васіль Старавойтаў.
У Менску распачынаецца справаздачна-выбарны зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Фактычна да апошняга была верагоднасьць таго, што мерапрыемства давядзецца праводзіць на сьвежым паветры — партыйцаў не падтрымалі ні Міністэрства юстыцыі, ні сталічныя ўлады, ні адміністрацыі прадпрыемстваў, якія маюць вялікія залі. Аднак арганізатарам урэшце ўдалося дамовіцца з кіраўніцтвам аднаго зь менскіх гатэляў, куды і прыехалі без малога дзьве сотні дэлегатаў.
Адметнасьцю справаздачна-выбарнага зьезду Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які заплянаваны на суботу 31 траўня, стане абраньне прэтэндэнта на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Каля аддзелу памежнай службы «Дзякава» працягваецца баявое сутыкненьне ўкраінскіх памежнікаў з групоўкай тэрарыстаў.
Былы прэзыдэнт Польшчы і лідэр «Салідарнасьці» Лех Валэнса кажа, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама не апраўдаў ягоных спадзяваньняў, што тычыцца «рэарганізацыі сьвету».
Чаму Масква зноў пагадзілася даць афіцыйнаму Менску новыя матэрыяльныя ільготы і субсыдыі?
Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях энэргетыкі Гюнтэр Отынгер паведаміў, што Ўкраіна выплаціла частку свайго доўгу за газ Расеі і што наступны раўнд перамоваў паміж Эўразьвязам, Расеяй і Ўкраінай адбудзецца 2 чэрвеня.
МЗС Літвы 30 траўня ўручыў дыпляматычную ноту амбасадзе Расеі, у якой выказваецца занепакоенасьць неаднаразовымі дзеяньнямі вайсковых караблёў РФ у выключнай эканамічнай зоне Літвы.
30 траўня мэр Данецку Аляксандар Лук'янчанка абвясьціў аб перамір'і паміж атрадамі «супраціву» і падразьдзяленьнямі ўкраінскай арміі, якія ажыцьцяўляюць у рэгіёне антытэрарыстычную апэрацыю.
Вядомыя расейскія апазыцыянэры Ўладзімер Рыжкоў і Леанід Гозман у Менску ўзялі ўдзел у паседжаньні экспэртнага клюбу, якія праводзіць АГП. Гэтым разам экспэрты абмяркоўвалі наступствы падзеяў ва Ўкраіне для сытуацыі ў Расеі і Беларусі.
30 траўня ў Менску прайшло чарговае паседжаньне Рады кіраўнікоў урадаў краінаў СНД. Перад яго пачаткам удзельнікаў прыняў Аляксандар Лукашэнка, які казаў пра тое, што СНД, хоць і перажывае цяпер складаны пэрыяд, як інтэграцыйная структура сябе не зжыла. Ва Украіне, аднак, лічаць інакш.
Каля сямі батальёнаў, а гэта каля двух тысяч чалавек, застаюцца ў памежных раёнах — такую інфармацыю распаўсюдзілі прадстаўнікі Пэнтагону.
Акцыю па вывазе дзяцей з акупаванага прарасейскімі сэпаратыстамі Славянска арганізавалі самі сэпаратысты.
Такую заяву зрабіў былы ўпанаважаны прэзыдэнта Ўкраіна па правах дзіцяці Юры Паўленка.
Незвычайны дзяржаўны сьцяг Украіны зьявіўся падчас параду выпускнікоў 30 траўня.
Антытэрарыстычная апэрацыя на ўсходзе Ўкраіны будзе працягвацца да поўнай нармалізацыі сытуацыі. Аб гэтым заявіў дзейны міністар абароны Ўкраіны Міхаіл Коваль.
АБСЭ абвясьціла, што ня мае сувязі з 4 супрацоўнікамі місіі і іхнім украінскім перакладчыкам, якія знаходзяцца ў Луганскай вобласьці.
Сёньня ў праграме:
Колькі праўды ў навінах расейскіх тэлеканалаў пра падзеі ў акупаваным сэпаратыстамі Славянску? Якое стаўленьне тамтэйшых жыхароў да прарасейскага курсу? Ці трэба баяцца «Правага сэктару»?
Сёньня на могілках «Павонзкі» ў Варшаве пахавалі генэрала Войцеха Ярузэльскага, апошняга кіраўніка Народнай Польшчы і першага прэзыдэнта Польскай Рэчы Паспалітай.
Міжнародныя інвэстары рэагуюць на сілавое ўсталяваньне расейскай улады ў Крыме, прыпыняючы дзейнасьць на колішняй украінскай тэрыторыі. Гэтаксама карэктуецца праца ў мяцежных рэгіёнах Усходу і Поўдня Ўкраіны — там супрацоўнікі замежных офісаў пераводзяцца на дыстанцыйны рэжым працы.
Маці з маленькім сынам затрымалі і будуць судзіць за плякат «Сьмерць крамлёўскім акупантам!»
Як паведамляе газэта Serbske Nowiny, на дарожных табліцах і паказальніках у шмат якіх мясцовасьцях зьвязу лужыцкіх гмінаў Při Klóšterskej wodźe былі замазаныя надпісы на верхнялужыцкай мове.
Грамадзянская онлайн-ініцыятыва «Эўропа без дыктатур!» выступіла з заявай у падтрымку арыштаваных у Астане праціўнікаў Эўразійскага саюзу.
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд запрасіў пераможцу прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне Пятра Парашэнку на сьвяткаваньне 70-годзьдзя высадкі саюзьніцкіх войскаў у Нармандыі.
Генэрал Войцех Ярузэльскі, які памёр на гэтым тыдні, сёньня будзе пахаваны на могілках «Павонзкі» (Powązki) у Варшаве, на якіх традыцыйна хаваюць заслужаных для краіны людзей.
Любы эканамічны саюз, які ствараецца Расеяй, становіцца палітычным і нераўнапраўным. Для гэтай краіны любыя аб’яднаньні зьяўляюцца дадатковым рычагом геастратэгічнага ўплыву на дзяржавы постсавецкай прасторы.
У Бэрліне адбудзецца чарговы раўнд трохбаковых кансультацый для вырашэньня ўкраінска-расейскага газавага канфлікту. У дыялёгу возьмуць удзел прадстаўнікі Эўразьвязу, Расеі і Ўкраіны.
У Абхазіі апазыцыя на пазачарговым пасяджэньні парлямэнта непрызнанай рэспублікі зьбіраецца абраць часовага прэзыдэнта.
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры бачыць «знакі небясьпекі» ў пранікненьні на тэрыторыю Ўкраіны «навучанага пэрсаналу з Чачні, з Расеі».
Загрузіць яшчэ