Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўзначаліла Раду бясьпекі ААН


Генэральная Асамблея ААН. Прадстаўнік Расеі Віталі Чуркін сыходзіць з залі
Генэральная Асамблея ААН. Прадстаўнік Расеі Віталі Чуркін сыходзіць з залі
Расея на месяц пераймае старшынства ў Радзе бясьпекі ААН. У траўні працу асноўнай структуры сусьветнай арганізацыі ўзначальвала Паўднёвая Карэя, а ў ліпені пасада старшыні Рады бясьпекі пяройдзе ў Руанду.

У штаб-кватэры ААН пастаянны прадстаўнік Расеі пры ААН Віталь Чуркін сказаў, што графік працы Рады бясьпекі «абяцае быць напружаным».

«Шмат увагі будзе нададзена Блізкаму Ўсходу: мы абмяркуем хаду блізкаўсходняга ўрэгуляваньня, становішча ў Емэне, Лібіі, працэс хімічнай дэмілітарызацыі Сырыі, гуманітарную сытуацыю ў гэтай краіне», — сказаў ён.

Цэнтральнай падзеяй расейскага старшынства ў Радзе бясьпекі ААН могуць стаць прызначаныя на 11 чэрвеня адкрытыя дэбаты, прысьвечаныя новым тэндэнцыям у міратворчасьці ААН.

Пасол Расеі таксама ня выключыў правядзеньня пасяджэньняў і па іншых пытаньнях, паколькі «кожны сябра Рады бясьпекі мае права патрабаваць правядзеньня паседжаньня па любой сытуацыі, якая, на яго думку, можа ўяўляць пагрозу міжнароднаму міру і бясьпецы».

Рада бясьпекі на працягу трох апошніх месяцаў рэгулярна абмяркоўвае сытуацыю ва Ўкраіне. Прыняцьце якіх-небудзь абавязковых да выкананьня рашэньняў нязьменна блякуе пастаянны сябра Рады бясьпекі Расея, якая выкарыстоўвае права вета.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG