Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі АБСЭ ў Луганскай вобласьці ўжо суткі не выходзяць на сувязь


АБСЭ абвясьціла, што ня мае сувязі з 4 супрацоўнікамі місіі і іхнім украінскім перакладчыкам, якія знаходзяцца ў Луганскай вобласьці.

«Учора (29 траўня) каля 19:00 Спэцыяльная маніторынгавая місія АБСЭ ва Ўкраіне страціла кантакт зь некалькімі чальцамі сваёй каманды, якія працуюць у Луганскай вобласьці. У горадзе Севераданецк (100 км ад Луганску) каманду спынілі ўзброеныя людзі. У склад групы ўваходзяць 4 міжнародныя назіральнікі і перакладчык-украінец. Каманда перасоўвалася на двух аўтамабілях», — паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Яшчэ раней АБСЭ паведамляла пра страту сувязі з 4 супрацоўнікамі з Данецкай вобласьці. Пра аднаўленьне зь імі камунікацыі дагэтуль не паступала пацьверджаньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG