Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП абярэ кандыдата ў прэзыдэнты і новае кіраўніцтва


Зьезд АГП, архіўнае фота
Зьезд АГП, архіўнае фота

Адметнасьцю справаздачна-выбарнага зьезду Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які заплянаваны на суботу 31 траўня, стане абраньне прэтэндэнта на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах.

Пра гэта Свабодзе заявіў старшыня партыі Анатоль Лябедзька. На зьезьдзе абяруць новае партыйнае кіраўніцтва, вызначацца з плянамі дзейнасьці на бліжэйшыя гады.

У сьпісе кандыдатаў на прэзыдэнцкія выбары засталіся тры асобы: Аляксандар Дабравольскі, Анатоль Лябедзька і Васіль Палякоў. Менавіта ім аддалі перавагу дэлегаты партыйных абласных і менскай гарадзкой канфэрэнцыяў.

«Гэта былі ўнутрыпартыйныя праймэрыз. Ніякіх рэкамэндацыйных сьпісаў не было. І кожны дэлегат мог упісаць тры прозьвішчы. Лепшых абралі паводле большай колькасьці галасоў», — адзначае Анатоль Лябедзька.

Ён таксама адзначыў, што партыйны кандыдат будзе гатовы ўдзельнічаць у працэдуры абраньня адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў.

Пакуль дакладна не вядома, дзе канкрэтна адбудзецца зьезд. Арганізатараў не падтрымалі ні Міністэрства юстыцыі, ні сталічныя ўлады, ні адміністрацыі прадпрыемстваў, якія маюць вялікія залі.

Папярэдні справаздачна-выбарны зьезд АГП праходзіў у сакавіку 2012 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG