Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прэзыдэнт» самаабвешчанай Абхазіі сышоў у адстаўку


Аляксандар Анкваб
Аляксандар Анкваб
«Прэзыдэнт» самаабвешчанай Абхазіі Аляксандар Анкваб, які да гэтага часу кіраваў сэпаратысцкім рэгіёнам Грузіі, сышоў у адстаўку. У сваёй сёньняшняй заяве ён сказаў, што сыходзіць для падтрыманьня стабільнасьці ў Абхазіі.

У суботу «парлямэнт» самаабвешчанай Абхазіі вырашыў, што Анкваб ня здольны выконваць свае абавязкі і прызначыў на 24 жніўня датэрміновыя выбары. Да гэтага часу «парлямэнт» даручыў выконваць паўнамоцтвы «прэзыдэнта» свайму «сьпікеру» — Валерыю Бганбі. На плошчы перад офісам Анкваба застаюцца сотні прыхільнікаў апазыцыі.

Абхаская апазыцыя абвінавачвае жо былое кіраўніцтва ў карупцыі і сабатажы рэформаў. Гэта адбываецца на фоне эканамічнага росту Грузіі.

Тбілісі фактычна страціў кантроль над абхаскім рэгіёнам з прычыны вайны 1992-93 гадоў. Пасьля вайны 2008 году Расея прызнала «незалежнасьць» Абхазіі і афіцыйна замацавала статус сваіх вайскоўцаў на тэрыторыі самаабвешчанай краіны. ААН і большасьць краін сьвету не прызнаюць незалежнасьці Абхазіі і далей лічаць яе часткай тэрыторыі Грузіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG