У Афганістане — пасьля пяцігадовага палону — у суботу вызвалены амэрыканскі сяржант Бой Бэргдал. Яго абмянялі на пяцярых талібаў — зьняволеных вайсковай турмы ЗША на базе ў Гуанатанама (Куба).
«Свабода» запытала ў жыхароў Магілёва, як яны ставяцца да таго, што Беларусь разам з Расеяй і Казахстанам стварылі Эўразійскі саюз? На якія перамены яны разьлічваюць?
Парлямэнт Абхазіі прызначыў выканаўцам абавязкаў кіраўніка самаабвешчанай рэспублікі сьпікера Народнага сходу Валерыя Бганбу.
Праваабаронца зь Беларускага Хэльсынскага камітэту Леанід Мархотка працаваў як афіцыйны назіральнік на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны. Назіраньне Леанід Мархотка праводзіў у Мікалаеўскай вобласьці, на выбарчых участках як у самім Мікалаеве, так і ў раёнах вобласьці. Якія адметнасьці ўбачыў праваабаронца ў параўнаньні зь беларускімі выбарамі?
У Менску закончыўся справаздачна-выбарчы зьезд АГП. Абраны старшынём партыі і кандыдата на прэзыдэнта ад АГП Анатоль Лябедзька адказаў карэспандэнту Свабоды на пытаньне, якім мусіць быць кандыдат на прэзыдэнта.
Анатоль Лябедзька быў абраны старшынём партыі ў выніку тайнага галасаваньня. За ягоную кандыдатуру прагаласавала 102 дэлегаты, 22 былі супраць. Несапраўднымі прызнаныя 3 бюлетэні.
У Кіеве пратэстоўцы паляць аўтамабільныя шыны, каб паказаць новай уладзе, што не зьбіраюцца сыходзіць з Майдану.
«Гэта будзе самая цяжкая і складаная кампанія», — сказаў лідэр АГП Анатоль Лябедзька, адказваючы на пытаньні дэлегатаў зьезду аб прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году.
Пачатак працы справаздачна-выбарнага зьезду АГП пачаўся з хвіліны маўчаньня ў памяць пра паэта і грамадзкага дзеяча Генадзя Бураўкіна. Гэтаксама ўзгадалі тых сябраў партыі, які памерлі за апошнія гады, у іх ліку і двойчы Герой сацыялістычнай працы Васіль Старавойтаў.
У Менску распачынаецца справаздачна-выбарны зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Фактычна да апошняга была верагоднасьць таго, што мерапрыемства давядзецца праводзіць на сьвежым паветры — партыйцаў не падтрымалі ні Міністэрства юстыцыі, ні сталічныя ўлады, ні адміністрацыі прадпрыемстваў, якія маюць вялікія залі. Аднак арганізатарам урэшце ўдалося дамовіцца з кіраўніцтвам аднаго зь менскіх гатэляў, куды і прыехалі без малога дзьве сотні дэлегатаў.
Адметнасьцю справаздачна-выбарнага зьезду Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які заплянаваны на суботу 31 траўня, стане абраньне прэтэндэнта на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Каля аддзелу памежнай службы «Дзякава» працягваецца баявое сутыкненьне ўкраінскіх памежнікаў з групоўкай тэрарыстаў.
Былы прэзыдэнт Польшчы і лідэр «Салідарнасьці» Лех Валэнса кажа, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама не апраўдаў ягоных спадзяваньняў, што тычыцца «рэарганізацыі сьвету».
Чаму Масква зноў пагадзілася даць афіцыйнаму Менску новыя матэрыяльныя ільготы і субсыдыі?
Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях энэргетыкі Гюнтэр Отынгер паведаміў, што Ўкраіна выплаціла частку свайго доўгу за газ Расеі і што наступны раўнд перамоваў паміж Эўразьвязам, Расеяй і Ўкраінай адбудзецца 2 чэрвеня.
МЗС Літвы 30 траўня ўручыў дыпляматычную ноту амбасадзе Расеі, у якой выказваецца занепакоенасьць неаднаразовымі дзеяньнямі вайсковых караблёў РФ у выключнай эканамічнай зоне Літвы.
30 траўня мэр Данецку Аляксандар Лук'янчанка абвясьціў аб перамір'і паміж атрадамі «супраціву» і падразьдзяленьнямі ўкраінскай арміі, якія ажыцьцяўляюць у рэгіёне антытэрарыстычную апэрацыю.
Вядомыя расейскія апазыцыянэры Ўладзімер Рыжкоў і Леанід Гозман у Менску ўзялі ўдзел у паседжаньні экспэртнага клюбу, якія праводзіць АГП. Гэтым разам экспэрты абмяркоўвалі наступствы падзеяў ва Ўкраіне для сытуацыі ў Расеі і Беларусі.
30 траўня ў Менску прайшло чарговае паседжаньне Рады кіраўнікоў урадаў краінаў СНД. Перад яго пачаткам удзельнікаў прыняў Аляксандар Лукашэнка, які казаў пра тое, што СНД, хоць і перажывае цяпер складаны пэрыяд, як інтэграцыйная структура сябе не зжыла. Ва Украіне, аднак, лічаць інакш.
Каля сямі батальёнаў, а гэта каля двух тысяч чалавек, застаюцца ў памежных раёнах — такую інфармацыю распаўсюдзілі прадстаўнікі Пэнтагону.
Акцыю па вывазе дзяцей з акупаванага прарасейскімі сэпаратыстамі Славянска арганізавалі самі сэпаратысты.
Такую заяву зрабіў былы ўпанаважаны прэзыдэнта Ўкраіна па правах дзіцяці Юры Паўленка.
Незвычайны дзяржаўны сьцяг Украіны зьявіўся падчас параду выпускнікоў 30 траўня.
Антытэрарыстычная апэрацыя на ўсходзе Ўкраіны будзе працягвацца да поўнай нармалізацыі сытуацыі. Аб гэтым заявіў дзейны міністар абароны Ўкраіны Міхаіл Коваль.
АБСЭ абвясьціла, што ня мае сувязі з 4 супрацоўнікамі місіі і іхнім украінскім перакладчыкам, якія знаходзяцца ў Луганскай вобласьці.
Сёньня ў праграме:
Колькі праўды ў навінах расейскіх тэлеканалаў пра падзеі ў акупаваным сэпаратыстамі Славянску? Якое стаўленьне тамтэйшых жыхароў да прарасейскага курсу? Ці трэба баяцца «Правага сэктару»?
Сёньня на могілках «Павонзкі» ў Варшаве пахавалі генэрала Войцеха Ярузэльскага, апошняга кіраўніка Народнай Польшчы і першага прэзыдэнта Польскай Рэчы Паспалітай.
Міжнародныя інвэстары рэагуюць на сілавое ўсталяваньне расейскай улады ў Крыме, прыпыняючы дзейнасьць на колішняй украінскай тэрыторыі. Гэтаксама карэктуецца праца ў мяцежных рэгіёнах Усходу і Поўдня Ўкраіны — там супрацоўнікі замежных офісаў пераводзяцца на дыстанцыйны рэжым працы.
Маці з маленькім сынам затрымалі і будуць судзіць за плякат «Сьмерць крамлёўскім акупантам!»
Як паведамляе газэта Serbske Nowiny, на дарожных табліцах і паказальніках у шмат якіх мясцовасьцях зьвязу лужыцкіх гмінаў Při Klóšterskej wodźe былі замазаныя надпісы на верхнялужыцкай мове.
Грамадзянская онлайн-ініцыятыва «Эўропа без дыктатур!» выступіла з заявай у падтрымку арыштаваных у Астане праціўнікаў Эўразійскага саюзу.
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд запрасіў пераможцу прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне Пятра Парашэнку на сьвяткаваньне 70-годзьдзя высадкі саюзьніцкіх войскаў у Нармандыі.
Генэрал Войцех Ярузэльскі, які памёр на гэтым тыдні, сёньня будзе пахаваны на могілках «Павонзкі» (Powązki) у Варшаве, на якіх традыцыйна хаваюць заслужаных для краіны людзей.
Любы эканамічны саюз, які ствараецца Расеяй, становіцца палітычным і нераўнапраўным. Для гэтай краіны любыя аб’яднаньні зьяўляюцца дадатковым рычагом геастратэгічнага ўплыву на дзяржавы постсавецкай прасторы.
У Бэрліне адбудзецца чарговы раўнд трохбаковых кансультацый для вырашэньня ўкраінска-расейскага газавага канфлікту. У дыялёгу возьмуць удзел прадстаўнікі Эўразьвязу, Расеі і Ўкраіны.
У Абхазіі апазыцыя на пазачарговым пасяджэньні парлямэнта непрызнанай рэспублікі зьбіраецца абраць часовага прэзыдэнта.
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры бачыць «знакі небясьпекі» ў пранікненьні на тэрыторыю Ўкраіны «навучанага пэрсаналу з Чачні, з Расеі».
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
27-гадовы нацбол Ігар Шчука з Салігорску трэці месяц актыўна ўдзельнічае ў ваенных дзеяньнях сэпаратыстаў ва Ўкраіне. Ён называе сябе «палявым камандзірам».
Чаму, ня гледзячы на выказанае незадавальненьне тэкстам пагадненьня, Аляксандар Лукашэнка ўсё ж падпісаў дамову аб стварэньні Эўразійскага саюзу?
Экс-прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі – пра падзеньне камунізму, павагу да Ўкраіны і крыніцы сваіх даходаў.
Пашырыць выкарыстаньне дзяржаўнай сымболікі і сьцяга прапанаваў віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Тозік на выніковым пасяджэньні аргкамітэту па падрыхтоўцы і правядзеньні Чэмпіянату сьвету па хакеі.
Эўразійскі саюз — дэкляратыўнасьць, пераважаньне фармальнага боку справы над рэальным зьместам і практычнай карысьцю.
Інаўгурацыя Пятра Парашэнкі як прэзыдэнта Ўкраіны адбудзецца 7 чэрвеня.
У Астане дамовіліся, што ў 2015 годзе ў бюджэт Беларусі будзе залічана 1,5 млрд даляраў вывазнога мыта ад экспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай нафты. Хоць афіцыйны Менск дамагаўся, каб усё гэтае мыта паступала ў беларускі бюджэт.
Беларусь, Расея і Казахстан падпісалі Дамову аб стварэньні адзінага Эўразійскага эканамічнага саюзу.
«Лукашэнка, як цяпер бачыцца, не хацеў падпісваць такую дамову, але Масква празь фінансавы ціск прымусіла яго гэта зрабіць», — лічыць доктар палітычных навук Павал Вусаў
Сэнатар-рэспубліканец Тэд Круз (Ted Cruz) лічыць, што ЗША павінны надаць наўпроставую вайсковую дапамогу Ўкраіне. Ён таксама перакананы, што ЗША павінны пастаўляць звадкаваны газ ва Ўкраіну.
Загрузіць яшчэ