Украінцы ў ЗША пікетавалі дыпляматычныя ўстановы Францыі на знак пратэсту супрацоўніцтва Францыі з Расеяй, якая «пастаўляе тэрарызм ва Ўкраіну». Пра гэта паведамляе Мэдыя-партал VIDIA. Так, адзін пікет, зладжаны арганізацыямі MaydanSF і ўкраінскага студэнцтва ў Амэрыцы SUSTA, адбыўся ў Сан-Францыска каля консульства Францыі. Прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары таксама пікетавалі Пасольства Францыі ў ЗША, разьмешчанае ў Вашынгтоне. Актывісты патрабавалі ад уладаў Францыі адмовіцца ад плянаў прадаць Расеі два ваенныя караблі «Містраль». (Фота з сайта www.vidia.org)