Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко на Майдане: Дыктатара больш няма!


Віталь Клічко
Віталь Клічко
Абраны мэрам Кіева Віталь Клічко заклікаў грамадзян Украіны аб’яднацца дзеля неабходных краіне рэформаў. Пра гэта ён заявіў у выступе на народным вечы на сталічным Майдане, дзе сабраліся некалькі тысяч чалавек.

Па словах Клічко, «дыктатара больш няма, мы павінны аб’яднацца дзеля рэформаў».

Ён таксама адзначыў неабходнасьць перавыбраць Вярхоўную Раду, большасьць якой галасавала за «законы 16 студзеня» , якія істотна абмяжоўвалі грамадзянскія правы, а таксама дадаў, што «не казаў, што буду разганяць Майдан».

На працягу апошніх гадзін на Майдане байцы батальёну «Данбас» зьбіраюць актывістаў для ўдзелу ў антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны.

31 мая частка людзей, якія застаюцца на Майдане, выказвалі нязгоду з плянамі абранай 25 траўня кіеўскай ўлады вызваліць праезд для аўтатранспарту на цэнтральных вуліцах сталіцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG