Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША асудзілі беспарадкі ля расейскай амбасады ў Кіеве


Злучаныя Штаты выступілі з асуджэньнем нападу на расійскую амбасаду ў Кіеве.

У заяве прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамэнта Джэн Сакі ўтрымліваецца патрабаваньне да ўкраінскіх уладаў гарантаваць бясьпеку дыпляматычнай місіі Расеі ў Кіеве. Вашынгтон заклікае ўкраінскія ўлады выконваць міжнародныя абавязацельствы па ахове замежных дыпляматычных прадстаўніцтваў.

Раней сёньня паведамлялася, што дэманстранты, якія сабраліся ля амбасады Расеі ў Кіеве, сарвалі расейскі сьцяг, перавярнулі некалькі аўтамабіляў, якія належаць дыпляматам, закідалі будынак яйкамі і фарбай.

Людзі, якія сабраліся ля амбасады, пратэставалі супраць пранікненьня танкаў на ўкраінскую тэрыторыю, як мяркуецца, з тэрыторыі Расеі, і выказвалі гнеў ў сувязі з гібельлю пад Луганскам ўкраінскага ваенна-транспартнага самалёта Іл-76, зьбітага сэпаратыстамі. Ахвярамі катастрофы сталі 49 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG