Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камэры відэаназіраньня зафіксавалі, як калёна грузавікоў з баевікамі ўвайшла ў Луганск


Дадзеныя камэраў назіраньня
Дадзеныя камэраў назіраньня
У Луганск а палове на другую ночы ўвайшла калёна зь дзесяці грузавікоў і ЎАЗаў, якая кіравалася ў цэнтар горада. Праз гадзіну ў той жа бок паехалі тры рэйсавыя аўтобусы.

Пра гэта паведамляе мясцовае выданьне informator.lg.ua.

«У 03:05 вялікая калёна тэнтаваных грузавікоў прайшла праз разьвязку на квартале Гаявога ў бок Аграрнага ўнівэрсытэту», — піша выданьне.

Раней Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША абвінаваціў Расею ў тым, што яна дапамагае прарасейскім сэпаратыстам танкамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG